Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: АРХІЎНЫЯ СТАРОНКІ (1)

Пачатак 21-га стагоддзя быў злавесны і стартаваў з трывожнай падзеі: абсалютную ўладу ў Расеі пераняў КГБ (ФСБ). Стала зразумела, што наперадзе — вайна, і магчыма — сусьветная. Лёзунг “Расея — гэта вайна” стаў для партыі (КХП — БНФ) дамінуючым. У Расеі да ўлады прыйшла партыя вайны. Аднак гэтая, праўда, мала значыла для савецкага абывацеля.

У 2000 годзе намі было прынята рашэньне паспрабаваць склікаць Міжнародную канфэрэнцыю кіруючых асобаў краінаў Эўропы і Амэрыкі, каб абмеркаваць пытаньне пра магчымасьць агрэсіі і вялікай вайны з боку гэбісцкай Расеі.
Нашыя партыйныя дэлегацыі з гэтай прапановай паехалі ў Парыж, Прагу, Варшаву, Вільню, Рыгу, Таллін, Вашынгтон і інш. Я езьдзіў у Рыгу, Варшаву і Вашынгтон. Як ні цяжка, але ўсюды ўдалося знайсьці згоду і падтрымку. У ЗША нас актыўна падтрымаў Пол Гобл (вядомы амэрыканскі аналітык і палітычны дзеяч). Для правядзеньня канфэрэнцыі ён знайшоў ужо нават невялікія першапачатковыя грошы, памяшканьне і дамогся разуменьня ва ўладных колах. Але неўзабаве ўсё рэзка абрынулася. Пазьней я даведаўся, што адступленьне ад ідэі канфэрэнцыі пайшло з Амэрыкі. Заходні сьвет стаў на пазыцыю супрацоўніцтва з Расеяй. Зьявіліся артыкулы, што КГБ — гэта тая сіла ў Расеі, якая можа прывесьці да дэмакратыі і што зь ёй варта супрацоўнічаць. Заходнія лідары (Тоні Блэер і інш.) адзін за адным паехалі ў Маскву павітацца з Пуціным, а прэзыдэнт ЗША Джорж Буш (малодшы) сказаў пры гэтым, што зазірнуў у вочы Пуціна і ўбачыў там “душу рускага народа”. (Сьвятая праўда. У пуцінскіх вачах дохлай рыбы, відаць, сапраўды адлюстравана нутро рускага народа.) Але тады гэтакія выказваньні заходніх лідараў (кшталту Буша) сыгралі сваю ролю. Наша ідэя і праца па арганізацыі Міжнароднай канфэрэнцыі пра небясьпеку вайны і пагрозу з боку гэбісцкай Расеі спынілася.

Нягледзячы на тое, аднак, наша фронтаўская праца і палітычнае асьветніцтва аб небясьпецы расейскай агрэсіі супраць Беларусі і Украіны працягвалася ўвесь час. Але часта (на жаль) трэба, каб загаварыла сама гісторыя, праз злачынствы і праз вялікую кроў, каб людзі змаглі зразумець простыя ідэі і простую праўду. Так і сталася.

Ужо ў 2002 годзе Пуцін і расейскае КГБ-ФСБ паспрабавалі сходу анэксаваць Беларусь. Масква заявіла, што хоча далучыць Беларусь да Расеі “шасьцю губэрніямі”.

Гэтае палітычнае нахабства выклікала тады буру, грамадзкі шторм. Абурылася ўся беларуская грамадзянская супольнасьць і беларуская эміграцыя. Пасыпаліся лісты, выступы і заявы.

Мы ў партыі (КХП-БНФ) аб’явілі пра рух “Вольная Беларусь” і аб стварэньні “Беларускага Камітэту Абароны”, аб арганізацыі суполак БКА па ўсёй Беларусі. Справа пачалася. Мы рэальна рыхтаваліся да адпору акупацыі.

Лукашысцкі рэжым, хоць і прамаскоўскі, але ў гэтых абставінах не хацеў страціць уладу, бо ўлада яго трывала толькі тады, калі была незалежная Беларусь.

Словам, нецярплівая і дурная акупацыйная ініцыятыва яшчэ мала вопытнага на той час у агрэсіўнай ппалітыцы Пуціна правалілася. Правалілася, але не забылася. І ніхто з дэнацыяналізаваных не зрабіў тады высновы. Як, дарэчы, і цяпер.

Ніжэй зьмяшчаю копіі тытула і некалькіх старонак першага нумара бюлетэня “Вольная Беларусь”, які наша партыя (КХП-БНФ) выдавала ў той час.

17 ліпень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/arhiunyastaronki1

buleten-1-1.jpg

buleten-1-2.jpg

17/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2022
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024