Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: НЕВЕРАГОДНАЯ КАМЭДЫЯ
Характэрная зьява саўковай псіхалогіі — калі нейкае палажэньне рэчаіснасьці выносіцца як пазыцыя палітыкі і прапускаецца праз прапаганду ды тэлевізар, і калі тое успрыме савок, тады яму хоць кол на галаве чашы, будзе тупа стаяць насьмерць і паўтараць тое, як папугай, нягледзячы ні на што. Рэпрадукцыя Потым зьявіліся новыя “саўкі”, так званыя “невероятные” (ці “ніякія”), што ня любяць старых “саўкоў” і гукаюць, што ўжо не Лукашэнка, а Ціханоўская ёсьць іх лідар і “прэзыдэнт”. Маўляў, большасьць прагаласавалі за яе. Ім так здаецца — і ўсё тут. Можна таксама кол на галовах часаць. Ніякія высновы юрыстаў, амэрыканскіх і беларускіх заканадаўцаў, палітыкаў для іх ня маюць значэньня. Ім так хочацца думаць. Фальсіфікацыя ад Лукашэнкі і З боку Ціханоўскай не было ніякай спасылкі на адсотак выбаршчыкаў, якія прагаласавалі за яе. (Гэтая лічба невядомая.) Агулам аднак Ціханоўская і яе прыхільнікі адвольна сцьвярджалі, што яна перамагла на выбарах. Пры гэтым ішла спасылка на ўяўленьні, на эмоцыі, на эмацыйныя меркаваньні і на масавыя дэманстрацыі выбаршчыкаў супраць фальсіфікацыі выбараў. Падразумевалася, што гэтыя масы пратэстоўцаў галасавалі за Ціханоўскую, а таму, маўляў, у яе ёсьць падстава казаць пра перамогу на выбарах. Такога меркаваньня было дастаткова для новых “саўкоў” (якім надакучыў Лукашэнка), каб у гэтае лёгкадумнае, інфантыльнае сцьвярджэньне паверыць. На пратэсты выходзіла ў Менску ад 200 да 300 тысячаў людзей. Па ўсёй Беларусі разам зь Менскам — ад пяцісот тысячаў да аднаго мільёна. Нават калі дапусьціць, што ўсе пратэстанты галасавалі за Ціханоўскую (што недакладна), то гэта 10 адсоткаў ад усяго насельніцтва Беларусі і 15 адсоткаў ад усіх выбаршчыкаў. Тыя, што не выходзілі на пратэсты, — за каго яны (па логіцы адносінаў) маглі галасаваць? Ня тры ж адсоткі было за Лукашэнку. Акрамя таго шмат беларусаў (якраз тыя, хто супраць Лукашэнкі) заўважна і вынікова галасавалі яшчэ і за “спойлераў”, а іх было чатыры вядомыя ў палітыцы кандыдаты. Увесь набытак Ціханоўскай на выбарах тут быў — максімум — 30-35 адсоткаў галасоў. Цікава, што калі агентурная платформа “Голас” (якая плодзіць фальшыўкі) захацела выявіць і сабраць усіх тых, што галасавалі за Ціханоўскую, то сабрала ўсяго 700 тысяч. Гэта, ізноў жа, тыя 10 адсоткаў ад усіх выбаршчыкаў. Фальшывая роля для электарату пад назовам “Сьвета — наш прэзыдэнт” ужо заканчваецца. У становішчы калі Беларусь акупаваная расейскім войскам і ў час ваеннай агрэсіі і вайны Расеі супраць Украіны гэтая прарасейская групоўка ня мае беларускай палітычнай пэрспэктывы. Прамаскоўская група Сэнс іхнай “дзейнасьці”, як яны кажуць, — “вызваленьне палітзьняволеных і новыя выбары прэзыдэнта”. На практыцы гэта азначае, што ўся маскоўская крэатура будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта па лукашысцкіх законах і пад лукашысцкім ЦВК, і пад ўплывам ФСБ. Выбраны прэзыдэнт (па існуючым рэжымным законе) будзе валодаць абсалютнай паўнатой улады. Масква і яе пятая калона (”невероятные”) фінансава, арганізацыйна і па-прапагандысцку даўно падрыхтаваныя, каб правесьці на пасаду абсалютнай улады ў Беларусі сваю крэатуру Бабарыку. Групнікі тое рыхтуюць і на тое спадзяюцца. Пры гэтым застаюцца ўсе нелегальныя і незаконныя дамовы з Расеяй (АДКБ, Мытны зьвяз, СНД, “союзное государство” і інш.). Законная Канстытуцыя 1994 года адкідаецца. Прапануецца іншая, зманіпуляваная канстытуцыя, дзе зьнятае палажэньне аб дзяржаўнай беларускай мове і ўводзіцца каляніяльная мова расейскіх акупантаў. Вось чаму па гэтай групоўцы і па гэтых асобах павінна быць усчата судовае сьледзтва ў вольнай Беларусі. Бабарыка Віктар Бабарыка — гэта адкрытая крэатура Пуціна, падрыхтаваная Газпрамам і ФСБ. У выніку канфлікту аб уладзе (паміж Пуціным і Лукашэнкам) Лукашэнка пасадзіў Бабарыку ў турму за карупцыю і фінансавыя махінацыі. У вольнай Беларусі, пасьля вызваленьня з турмы ўсіх зьняволеных па палітычных матывах, Бабарыка (і ягоная сакратарка Калесьнікава) пойдуць пад сьледзтва па абвінавачваньні ў антыбеларускай дзейнасьці і ў здрадзе незалежнасьці Айчыны. Бабарыка, будучы афіцыйнай публічнай асобай (спаборнікам на выбарах прэзыдэнта) адкрыта агітаваў аб уваходзе Беларусі ў склад імпэрыялістычнай Расеі, называў Беларусь здэградаванай і паміраючай дзяржавай, казаў, што ў складзе Расеі ўсім беларусам будзе добра жыць, усе будуць багатыя. Гэтая прапаганда зафіксаваная ў сродках інфармацыі і зьяўляецца парушэньнем дзеючай Канстытуцыі (Прэвмбула, арт.1, 3, 9), парушэньнем законнай Канстытуцыі 1994 года (арт. 1, 9), парушэньнем арт. 361 (ч.1) Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. – “Став частью России, большинство из них (беларусау) скажет радостно: “наконец то!” Скажут, поверьте!” – “Беларусь как страна находится “в состоянии умирания”, и большинство белорусов обрадуется вхождению в состав России” (інтэрв’ю regnum.ru). Групнікі Цяпер Бабарыка і групнікі з “штабоў” так за Расею не агітуюць. Але не таму, што сталі думаць інакш ды перамяніліся. Пасьля акупацыі Беларусі і пасьля нападу Расеі на Украіну, казаць як раней — гэта значыць засьведчыць сваё русацяпства і падтрымку рускаму фашызму. Увесь сьвет ўбачыў што такое подлая Расея вораг чалавецтва. Таму групнікі карэктуюць рыторыку, сталі хавацца за беларушчыну, нават беларускі нацыянальна-вызвольны рух спрафанаваць хочуць, каб заблытаць беларусаў, канфэрэнцыі плануюць. Толькі ня зь іхным рылам у нацыянальна-вызвольны рух. Як кажуць у Адэсе — “каво вы хаціце абмануць?” Саўковая публіка, аднак, ня можа абыйсьціся без хлусьні. Яны не перастануць хлусіць да той пары, пакуль беларускае грамадзтва будзе гатовае верыць ва ўсялякую авантуру і ва ўсялякую лухту ў каляровай абгорцы. Але скора ўжо будзе скончана гэтая групніцкая камэдыя. 24 ліпеня 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/neveragodnaakamedya 28/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |