Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Нядаўна ў Вільні ўпершыню (відаць перад «канферэнцыяй») запрасілі ў «офіс» Ціханоўскай беларускія арганізацыі, якіх раней не заўважалі. І вось сьведкі, што пабывалі ў таямнічым «офісе» расказалі пра таямнічыя справы. «Калі раптам вы даведаецеся адрэсу «офіса» і захочыце туды патрапіць, — кажуць беларусы Вільні, — не радуйцеся раней часу, у вас нічога не атрымаецца. Найперш вас сустрэне ахова. Офіс надзейна схаваны ў адным з бізнес-цэнтраў Вільні. І зайшоўшы туды праз «брамку-званілку», вы ні да якай спадарыні Ціханоўскай не патрапіце. Нехта скажа, а што тут такога, зайшоў у ліфт і едзь на патрэбны табе паверх. Як бы ні так. Аказваецца ліфт запраграмаваны толькі пад пэўных карыстальнікаў і калі ў вас няма карткі з чыпам ад ліфта, вы яго ня выклічыце. А калі і пашчасьціць у ліфт сесьці, (скажам, падлавіць момант, калі хтосьці выйдзе зь яго) вы таксама нікуды не заедзеце. Патрэбная тая ж самая запраграмаваная картка, толькі з дапамогай якой вы зможыце націснуць патрэбную лічбу на неабходны паверх. А так проста ў вас няма ніякіх шансаў. Але, скажам, нейкім цудам удалося вам патрапіць на той паверх, дзе разьмяшчаецца “рэзідэнцыя” . Ня радуйцеся, ніхто вас нікуды ня пусьціць. На ўваходзе ў «офіс» таксама стаіць ахоўнік, які строга кантралюе ўсіх прыходзячых. Але , скажам, і на гэты раз атрымаўся цуд і вам дазволілі зайсці ў офіс. На пачатку давядзецца зноў прайсьці праз металашукальнік і кантроль аховы. Пасьля мусіце сябе запісаць, што вы там зьявіліся. Але свабодна пахадзіць па офісе вам таксама не дадуць. «Офіс» разгароджаны турнікетамі. Каб прайсці з адной часткі ў другую, зноў патрэбная нейкая чыпавая карта, якую трэба прыкласці і тады закруціцца вяртушка і ты накіруешся бліжэй да «мадам». Нарэшце ўсе (чалавек 20) патрапілі ў пусты пакой. Сядзяць, чакаюць. Праз нейкі час прыходзіць Ціханоўская і пытае «какіе есть вапросы». Той-сёй пачынае задаваць «вапросы». Ціханоўская слухала, а Франак запісваў на паперку. Пасьля гэтага яны разьвіталіся і пайшлі.» Так што, калі па-праўдзе, то цікава было. 4 жнівень 2022 г. Вільня. Крыніца: https://www.facebook.com/groups/964174727852920/?hoisted_section_header_type=recently_seen&multi_permalinks=1091678941769164 5/8/2022 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |