Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПРАРАСЕЙСКІ АГЕНТУРНЫ ТУПІК У ПАЛІТЫЦЫ І НЕАБХОДНАСЬЦЬ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСІ 1-га жніўня з Адэсы паплыў першы вадаплаў з украінскай кукурузай. Стамбульскія пагадненьні паміж Расеяй і Украінай пры гарантыях Захаду і пры ўдзеле ААН і Турцыі пачалі дзейнічаць насуперак таго, што йдзе вайна і насуперак вопыту, што з Расеяй нельга дамаўляцца. Сумняваюся, што расейцы не застануцца тут тым, чым яны ёсьць, але пакуль што вадаплавы паплылі, і ніхто гэтаму не зьдзіўляецца (нават у эўрадруку) і асабліва не абмяркоўвае. Гэта зразумела, бо інакш трэба б было прызнаць заганнай і шкоднай сваю тупіковую палітыку эканамічных санкцыяў. Таму і так званыя беларускія “дэмсмі”, што на датацыі Захаду, пра тое маўчаць. А маўчаць вось пара што. Зерне з Адэсы для краінаў Афрыкі, Азіі, Бэльгіі, Нідэрландаў і т. п. паплыло таму, што былі выкананыя патрабаваньні Пуціна: Заходняя палітыка эканамічных санкцыяў, як кажуць у народзе, ад пачатку накрылася медным тазам. Ад яе сама Эўропа ўжо церпіць. Праблемы санкцыяў для Эўропы якраз дыктуе Расея (асабліва па газе). Хто сапраўды церпіць ад гэтай шкоднай палітыкі, дык гэта Беларусь і рэальна — беларускі народ, на які наклалі эканамічныя санкцыі выходзіць за тое, што краіну акупавалі расейскія войскі, што народ гнобяць, рэпрэсуюць, што тысячы людзей катуюць у турмах, помсьцячы за супарціў рэжыму ў 2020 годзе. І вось вынік. “Беларуськалій” гіне, а “Уралкалій” робіцца сусьветным манапалістам. Беларуская нафта-хімічная прамысловасьць разбураецца. Беларуская транспартная гандлёвая сістэма і “ІТ”-галіна занепадаюць, а рэжым Лукашэнкі, якога санкцыямі цалкам загналі пад Маскву, стаў рэжымам расейскай акупацыйнай адміністрацыі, які пачаў зьдзіраць сродкі з народа, павышаць цэны на камуналку, спажывецкія тавары, прадукты, уводзіць падаткі на кватэры, на жыўнасьць, на дрэвы і расьліны, на збор ягадаў і грыбоў, і нават на валоданьне мабільным тэлефонам. І гэта толькі пачатак зьдзёру. Ніводзін дыктатар ад санкцыяў ня згінуў, а народы даходзяць да галечы. Прытым Расея на гэтай камбінацыі спраўна паразітуе. Вось вынік сумеснай расейска-заходняй палітыкі санкцыяў супраць Беларусі. Галоўным прапагандыстам і ашуканцам народа ў такой антыбеларускай палітыцы санкцыяў была і працягвае быць агентурная квазі-апазыцыйная групоўка вакол Латушкі-Ціханоўскай. Цяпер Масква адчула, што беларусы вяртаюцца да нацыянальных каштоўнасьцяў і што яе стаўка на гэтую групу апазыцыйнай агентуры зайшла ў тупік. Вырашылі замяніць агентуру. У гэтым увесь сэнс крытычнага пагромнага вэрхалу, які ўзьняўся раптам супраць групоўкі вакол Ціханоўскай. Трэба разумець, што гэты арганізаваны галас і шум ёсьць грызьня ў лагеры “сабе падобных”. Нават калі б групоўку вакол Ціханоўскай перанялі і замянілі агентурныя маргіналы тыпу сужэнства Цапкалаў, Балкунца, Карач і т. п., — нічога для Беларусі не перамянілася б. Гэта чужая публіка, узгадаваная на каланіяльнай ідэалогіі. Гэта не нацыянальныя палітыкі і ўвогуле — не палітыкі. Галоўным ворагам для іх у гэтых умовах расейскай акупацыі па-ранейшаму застаецца Лукашэнка. Яны не разумеюць нават, што адбываецца ў Беларусі і што перамянілася ў сьвеце, ідучы ўсьлед за маскоўскай палітыкай. Няма нават сэнсу іх крытыкаваць, бо бяз толку, бо яны не ад нацыі, бо ідэалагічна чужыя, сьляпыя ад прыроды і па паходжаньні. Цяпер яны зьбіраюць у Вільні “канферэнцыю”, каб ацалець. Але дастаткова пачытаць праграму гэтай “канфэрэнцыі”, каб убачыць, што там за публіка і што яна думае. Наша беларуская нацыянальная ідэя, якая стварыла беларускую нацыю і дзяржаву Беларусь, вось ужо больш за сто гадоў ёсьць ідэя “Адраджэньня”. Пры камуністах за гэтае слова каралі. Яно было забаронена. Бо ідэалёгія беларускага нацыянальнага Адраджэньня гэта ёсьць тое, што яшчэ ў 1918 годзе дало для Беларусі нацыянальнае дзяржаўнае жыцьцё, тое што ўздымае на змаганьне і стварае будучыню, за якую ўжо заплочана мільёнамі жыцьцяў у барацьбе з расейскімі варварамі. Гэтага нельга забыць, бо гэта наша беларуская Свабода, Воля і Незалежнасьць, гэта нашая вялікая Беларуская мова, гэта наша магутнае гістарычнае Вялікае Княства Літоўскае, на якім грунтуецца і стаіць беларускае Адраджэньне, і якое павінна быць адроджана ў вольнай Беларусі. Нарэшче, гэта Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”, які вярнуў незалежнасьць Айчыны. “Беларусь перад усім!” Гэтага трэба трымацца цяпер у барацьбе, калі ворагі захапілі краіну і душаць народ. Ёсьць рэчы простыя і канкрэтныя, зь якіх пачынаецца справа. Тыя беларусы, што шукаюць беларускай справы, камунікуйцеся між сабой і стварайце суполкі руху “Вольная Беларусь” па ўсім замежжы. Гэта першы крок, без якога нічога не пачнецца. Ёсьць вопыт Беларускага Народнага Фронту. Гэтыя стваральныя крокі трэба рабіць дзеля мацаваньня будучай сілы і здабыцьця перамогі. 5 жнівень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/prarasejskiagenturnytupikupalitycyineabhodnascvyzvalennabelarusi?fbclid=IwAR1eHp9kNLcAnJaNXz9CvJeGykdVvjXYhK6s63vFs9pkn0VRCxDltjx3ako 6/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |