Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПРА КАНФЕРЭНЦЫЮ ЦІХАНОЎСКАЙ

Выбарачна праглядзеў выступы і гаворкі на канферэнцыі «офіса» 8-га жніўня ў Вільні. Тое, што было ўбачана і пачутае, – гэта жахліва. Вось які сурагат усплывае на паверхню, калі ў краіне зьнішчылі нацыянальны палітычны клас.

Групнікі нават у гэтых умовах акупацыі і вайны зноў паўтарылі ўсе свае калабаранцка-расейскія догмы.
Напачатку паказалі фантастычны рэкламны ролік, дзе было паведамлена пра неверагодныя заслугі «офіса» і (між іншым), што групоўка вакол Ціханоўскай стварыла полк Каліноўскага і полк «Пагоня» (цікава, як гэта ўспрымуць самы ваяры). У выступах Ціханоўскай, Латушкі і т.п. было адзначана, што трэба «увеличить санкционное давление» на рэжым Лукашэнкі. Было сказана, што «барба» ў Беларусі з рэжымам пачалася з 2020 года, што трэба правесьці выбары прэзыдэнта па старым лукашысцкім заканадаўстве, а потым – прыняць новую канстытуцыю. Пры гэтым агент «Раймон» (ён жа Лябедзька), які гробіў незалежнасьць яшчэ разам з Лукашэнкам, назваў сябе «Дэпутатам Незалежнасьці» і г. д. – усё па старых праектах і маскоўскіх клішэ з 2020 года.

Адзіным разумным выступам быў выступ спадара пракурора Алега Талерчыка (аднаго з кіраўнікоў «Байпола»), які ў каторы раз растлумачыў, чаму трэба вярнуць законную Канстытуцыю 1994 года і правесьці не прэзыдэнцкія, а парляманцкія выбары (але тое, відаць, – не для разуменьня той публікі).

Усе рабілі выгляд, што Ціханоўская ёсьць нейкая «легітымная асоба». Гэтае тлумнае самаашуканцтва сабраных асобаў сапраўды ўражвае. Калектыўная прастрацыя сьвядомасьці.

Усё, што будуецца на ілюзіях, на ашуканцтве людзей, на фальшывасьці і ўяўнай «легітымнасьці» Ціханоўскай, якой у грамадзкім сэнсе не існуе, а ў электаральным – не было (і што ёсьць бясспрэчным фактам) – ўсё гэта мярцьвячына, якая ня будзе жыць і зробіць шкоду.

У палітычным сэнсе было б лепш каб гэтую групоўку ўвогуле ліквідаваць (і не гуляцца зь ёй), бо, калі ўявіць горшае, што Крамлю ўдасца сыграць да канца гэтую сваю партыю з Ціханоўскай-Бабарыкам, то Беларусь зноў апынецца ў лапах ужо новай пасьляпуцінскай Расеі.

9 жніўня 2022
Крыніца: ФБ

9/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2022
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024