Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: “Панове, не чытайце паскудзтва.” Тэлефон. Пачаліся званкі. Ізноў Юра Дракахруст у жоўтым друку нагадзіў на ўсіх — на мяне, на Сахашчыка, прыплёў Навумчыка. У маладосьці ён быў прыстойны хлапец. Я нават яго ў Аргкамітэт БНФ прапанаваў. І ён нядрэнна выглядаў, пакуль нацыянальная беларуская ськіраванасьць Народнага Фронту ня стала ўпоперак ягонаму выхаваньню. Ён пакінуў БНФ, пайшоў у журналістыку (хоць сам не журналіст) і з таго часу рэгулярна папісвае супраць адраджэнцаў. Найбольш дасталося Валеры Сахашчыку. Гэта, маўляў, “траянскі конь” “палітычнай жывёлы Пазьняка” і “лох” у палітыцы, які “дарэмна ганарыцца гэтай сваёй у ёй навічковасцю”, якога “чакае сумны лёс аказацца лубянскім агентам і дурнем”. Рэдкасная мярзотнасьць ад Дракахруста. Адчынілася цэлая памыйная яма. Валеры Сьцяпанавічу, магчыма, прышлося такое ў свой адрас чытаць першы раз у жыцьці. Вось такоё яно ёсьць абслугоўваючае антыбеларускую палітыку пішучае (гадзячае) асяроддзе. Прыстойныя людзі на такое не рэагуюць. Панове, не чытайце паскудзтва. Тут я павінен засьведчыць, што Валеры Сьцяпанавіч Сахашчык прыстойны беларускі афіцэр гонару, патрыёт Беларусі, які дбае пра яе лёс і абарону. Трэба падтрымліваць такіх людзей, якія хочуць дапамагчы Бацькаўшчыне ў цяжкі для народу час. Не зьвяртайма ўвагі на брэх сабачы. Свабода наперадзе. Жыве Беларусь! 12 жнівень 2022 г. Зянон Пазьняк 12/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |