Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: “ШТАБ-ОФІС” ПАВІНЕН ЗЬНІКНУЦЬ “Штаб-Офіс” заявіў пра стварэньне “пераходнага кабінэту”. Аднак справа зроблена так, што з так званага “пераходнага кабінэту” рэальна нічога ня будзе. Усё складзена насуперак правілам і нават насуперак здароваму сэнсу. Але з гэтым пагадзіліся самы ўдзельнікі “кабінэту”. Абсурд выглядае наступным чынам. Склад “кабінэту” фармальна прызначае, зьмяняе і адклікае С. Ціханоўская (рэальна — групоўка вакол яе). Пры гэтым удзельнікі “кабінэту” пішуць Ціханоўскай справаздачы, а Ціханоўская будзе мець права “вета” (да гэтага трэба было дадумацца). Фінансаваньне разьмяркоўвае фармальна таксама Ціханоўская (рэальна — Франак Вячорка). Адбываецца яно так: “кабінэт” (альбо іншая структура) піша заяўку на грант “куды трэба”. “Адкуль трэба” — звоняць у “штаб-офіс” і пытаюць, ці можна даць. З “штаб-офісу” Франак адказвае “так” альбо “не”. Сістэма, дарэчы, класічна мафіёзная, працуе як “палітбізнэс”. (Па зьвестках Дзярждэпартамэнта ЗША, у сістэме грантавай дапамогі раскрадаецца 30 адсоткаў усіх грошай.) Выніковая дзейнасьць такой структуры (”кабінэту”) магчыма толькі тады, калі яна будзе мець сваё незалежнае фінансаваньне і калі “кабінэт” стане самадастатковай зьявай са сваім статутам (палажэньнем), кіраўніцтвам і вырашэньнем усіх кадравых і дзейных задач, а сувязь са “штаб-офісам” пяройдзе ў чыста намінальны характар. Некаторыя людзі толькі цяпер заўважылі, што “штаб-офіс” пабудаваны па прынцыпу падстаўной вертыкальнай сістэмы з падстаўным аўтарытарызмам, які разыгрываецца ўжо ня толькі групоўкай, але і самой Ціханоўскай. (Ёй такая роля і жыцьцё спадабаліся.) Першапачатковая прамаскоўская ідэалёгія і палітыка гэтай агентурнай групы ў сутнасьці не зьмянілася, нягледзячы на кардынальныя перамены палітычных абставінаў (расейская акупацыя Беларусі, маскоўскі напад на Украіну). Групоўка па-ранейшалму стаіць не за выбары парляманту, а за выбары прэзыдэнта Беларусі па лукашысцкім заканадаўстве. Яны супраць вяртаньня законнай Канстытуцыі 1994 года, хочуць навязаць новую прамаскоўскую канстытуцыю. Усе гэтыя маніпуляцыі павінны абавязкова прывесьці да ўлады чарговага прарасейскага “прэзыдэнта” (тыпу Бабарыкі) з абсалютнымі паўнамоцтвамі ўлады. Тады каланіяльны лукашызм пойдзе на другі круг пад маскай прамаскоўскай “дэмакратыі” і пэрспэктывай настойлівай “інтэграцыі” з Расеяй (усе ж лукашысцкія “дамовы” з Масквой пакінуць). (Па вялікаму кошту групнікам не пра тое трэба б было гаварыць, бо цяпер праблема ў тым каб дапамагчы Украіне разграміць рускіх акупантаў і збавіцца ад акупацыі Беларусі. Ад гэтага ўсё залежыць. А яны тут за лукашысцкія законы чапляюцца, ад якіх тады пылу не застанецца. Але такая публіка.) Важна ўбачыць, што “штаб-офіс” з прычыны сваёй заганнай і чужой палітычнай устаноўкі не рэфармуецца (гэтак жа, як не рэфармуецца прамаскоўская сістэма ўлады Лукашэнкі). Такі “штаб-офіс” мусіў бы зьнікнуць з мапы беларускай палітыкі. Тут аб’ектыўная неабходнасьць, бо шкода ад яго ўвесь час павялічваецца. Ён тармозіць усе беларускія грамадзка-палітычныя працэсы, нават зрухі ў самым сабе (маргіналізм Цапкалы тут ня маецца на ўвазе, гэта поўны апендыкс). Аднак дзеля расчысткі дарогі нацыянальнага разьвіцьця ад сурагату і шкодных сіл мусіць быць рэальная беларуская нацыянальная сіла. Аб гэтым трэба клапаціцца беларусам. Нацыянальна-вызвольны рух “Вольная Беларусь”, які быў моцна пагромлены ржымам у Беларусі, вырастае цяпер зьнізу. Ён фармальна яшчэ не ўвайшоў у сілу. Але ў пэрспэктыве — толькі тут, толькі на гэтым шляху можа стаць нацыянальная будучыня Беларусі. 14 жнівень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК 15/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |