Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вытрымка з артыкула Нагадаю галоўныя прынцыпы і пастулаты: ЗАЎВАГІ. 4 ліпень 2022 г. http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/mimikryapseudapalitykiibelaruskinacyanalna-vyzvolnyruh ================================================ РУХ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ” Т л у м а ч э н ь н е Рэжым. Лукашызм — гэта крымінальна-мілітарыстскі антыбеларускі, антычалавечы рэжым, дзе ніводзін чалавек не можа адчуваць сябе абароненым ад уседазволу уладаў. Чалавека могуць, зьняважыць, скалечыць, забіць і злачынцы (АМАП, суддзі, пракуроры) не панясуць за гэта ніякай адказнасьці. У краіне няма парляманта. У сурагатнай “палаце” няма апазыцыі. З 1994 года не было дэмакратычных выбараў. Усе выбары, што адбыліся, былі сфальшаваныя і не прызнаныя міжнароднай супольнасьцю, бо недэмакратычныя. З 2000 года Мінюстам не была зарэгістравана ніводная партыя. Партыі, якія ацалелі, сьпіхнутыя на поўлегальнае існаваньне, ім зачынены легальныя магчымасьці дзеяньня, сябры партыяў падвержаны рэпрэсіям і перасьледу. У такіх умовах стварэньне палітычнай арганізацыі і дзейнасьць яе па законнай працэдуры немагчымая. Мусяць быць іншыя мэтады і падыходы ў партыйнай працы з улікам рэпрэсій і несвабоды. Праграма і задача Нацыянальны вызвольны рух “Вольная Беларусь”павінен быць адзіны і салідарны, бо ён пакліканы для вырашэньня першачарговай агульнанацыянальнай задачы — ліквідацыі ўлады Лукашэнкі і правядзеньня новых выбараў (парляманту) згодна Канстытуцыі 1994 года. Гэта галоўная агульнанацыянальная задача і агульнанацыянальная праца. Тым часам суполкі руху вольныя ў дзейнасьці і могуць працаваць па ўсёй праграме Беларускага Адраджэньня. Дзеля гэтага супольнай групай Дэпутатаў Незалежнасьці і іншых адмыслоўцаў у 2017 годзе створаны праект новай Беларусі — праграма, якая называецца “Вольная Беларусь”, якая абмеркавана грамадзтвам і можа стаць дзейнай асновай шырокага руху “Вольная Беларусь” і ўсяго новага Беларускага Адраджэньня. ( http://www.bielarus.net/pdf/Program_Bolnaja_Bielarus_internet.pdf ) Працоўныя людзі Гаворачы пра стварэньне грамадзка-палітычнага вызвольнага руху “Вольная Беларусь”, мы разумеем, што рэальную сілу для руху могуць найперш надаць салідарныя дзеяньні працоўных людзей, занятых у вытворчасьці і эканоміцы. Таму галоўная задача і апора на грамадзкую сілу мусіць быць ськіравана на стварэньне незалежных прафсаюзаў і пастаянна дзеючых страйкамаў на прадпрыемствах. Арганізацыя страйкамаў працаёмкая, вымагае дапамогі беларусаў усяго сьвету (што датычыць фондаў матар’яльнай дапамогі ). Але ва ўмовах антынароднага рэжыму так трэба рабіць, каб зьмяніць нашае жыцьцё да лепшага. Удакладненьне пра выбары Новыя выбары не павінны адбывацца па лукашысцкай канстытуцыі, таму што гэта збочаная канстытуцыя дыктатуры. Яна незаконная. Уведзена Лукашэнкам насуперак праву пасьля лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года. Народ ня мусіць выбіраць сабе новага дыктатара. Пасьля сканчэньня ўлады Лукашэнкі, яго незаконная канстытуцыя адмяняецца і аўтаматычна вяртаецца Канстытуцыя 1994 года. Па гэтай Канстытуцыі выбіраецца парлямант. Парлямант можа удакладніць функцыі прэзыдэнта, унесьці папраўкі ў тэкст Канстытуцыі і перадаць ажыцьцяўленьне выканаўчай улады прэм’ер-міністру. Канцэнтрацыя ўсёй выканаўчай улады ў руках прэзыдэнта ёсьць антыдэмакратычны прынцып улады. Пры такім прынцыпе магчымыя цяжкія электаральныя памылкі і ўплыў чужой дзяржавы на выбарах. Пры абсалютным бескантрольным кіраўніцтве непазьбежныя памылкі ў палітыцы і (што асабліва істотна для Беларусі) на адзіналічнага кіраўніка лягчэй уплываць з боку чужой дзяржавы (паставіць ў залежнасьць, падкупіць, штурхнуць на памылковыя дзеяньні і т.п.). Парляманцкая форма ўлады, практычна, выключае зьнешні ўплыў (на 260 дэпутатаў уплываць немагчыма, да таго ж дэпутаты выбіраюць і зьмяняюць прэм’ера). 7 верасень 2020 г. ———————————— БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ САКРАТАРЫЯТ (Мэмарандум) Беларускі Нацыянальны Сакратарыят створаны дзеля абароны, разьвіцьця і прадстаўніцтва Беларускай нацыі, увасабленьнем якой зьяўляецца Рэспубліка Беларусь і беларусы ва ўсім сьвеце. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (БНС) грунтуецца на прынцыпах свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі; – стаіць на пазыцыях ідэалёгіі Беларускага Адраджэньня; – прызнае цягласьць беларускай дзяржаўнасьці ад Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі і акту 25-га Сакавіка 1918 года, Рэспублікі Беларусь і акту дзяржаўнай незалежнасьці 25-га жніўня 1991 года; – кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь ад 15 Сакавіка 1994 года; – прызнае гістарычныя нацыянальныя дзяржаўныя сімвалы Беларусі — гэрб Пагоня, Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гімн БНР; – карыстаецца ў дзяржаўным будаўніцтве Беларусі праграмай “Вольная Беларусь”, абмеркаванай грамадзтвам у 2017 годзе. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят у сваім палітычным накірунку спрыяе стварэньню арганізацыі Беларускага Грамадзка-Палітычнага Руху “Вольная Беларусь”, яго згуртаваньняў у Беларусі і па ўсім сьвеце, бярэ на сябе ролю каардынацыйнага цэнтра ў працэсе дзейнасьці. Непасрэднай задачай БНС зьяўляецца аналіз, ацэнка палітычнай сітуацыі ў Беларусі, паведамленьні аб варыянтах і аптымальных рашэньнях падзей, прапановы па арганізацыі і разьвіцьці руху, падтрымка прынцыпаў праўнай дзяржавы і нацыянальна-дэмакратычнага разьвіцьця краіны, дзеяньні і захады па ліквідацыі антынароднага, антыдэмакратычнага, антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят падтрымлівае ўсе арганізацыі, асобы і рухі, якія шануюць свабоду чалавека, суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі, дзяржаўную Беларускую мову і адраджэньне беларускай нацыянальнай культуры. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят складаецца з сямі асобаў-заснавальнікаў, кожная зь якіх назірае за пэўнай часткай дзяржаўнага існаваньня Беларусі. СКЛАД: 1. Аляксандар Адамковіч (г. Вільня) — культура, гісторыя, навука, рэлігія. 2. Юры Беленькі (г. Міньнеапаліс, часова) — эканоміка, фінансы. 3. Віталь Зайка (г. Нью-Ёрк) – палітыка і культура беларускай эміграцыі і замежжа 4. Анатоль Міхнавец (г. Варшава) — нацыянальная памяць, грамадзка-палітычныя рухі. 5. Зянон Пазьняк, каардынатар (г. Нью-Ёрк) — Нацыянальная палітыка, ідэалёгія, адукацыя. 6. Павел Усаў (г. Варшава) — міжнародная палітыка, дзяржаўная адміністрацыя. 7. Юры Цехановіч (г. Нюрнбэрг ) — Сельская гаспадарка, прырода. Склад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту можа быць павялічаны альбо зьменены, зыходзячы з патрэбаў разьвіцьця. 9 жнівень 2020 г. СУПОЛКІ ЗА МЯЖОЙ БЕЛАРУСІ 1. Суполкі за мяжой ствараюць беларусы на падставе агульных прынцыпаў і свабоднай волі. 2. Суполка свабодная ў сваіх дзеяньнях і зыходзіць з магчымасьцяў сяброў, асяроддзя і тэрыторыі. Магчымыя накірункі справы: валанцёрства, дапамога беларускім ваярам на Украіне (Э-ПО: Андрэй Вітовіч: [email protected] ) ; падрыхтоўка будучай адміністрацыі (праз кантакты і супрацу з гмінамі і міністэрствамі); грамадзкія і культурныя мерапрыемствы; палітычныя мерапрыемствы – пікеты, дэманстрацыі; інфармацыя і збор інфармацыі; шуканьне беларусаў згодных на вайсковую падрыхтоўку для вайны супраць маскалёў; збор грошай на мерапрыемствы (суполка, пры ўмове рэгістрацыі, можа мець свой рахунак у банку). Пажаданыя пэрыядычныя зборы суполкі ў жывым кантакце для абмеркаваньня інфармацыі, падзей і планаваньня працы. ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ У сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім войскам, агрэсіяй Масквы супраць Ўкраіны і ўдзелам беларускіх дабраахвотнікаў у ваенных дзеяньнях на баку Украіны (найперш полк імя Каліноўскага) Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” паведамляе, што сакратаром па ваенных справах ад БНС зьяўляецца Андрэй Вітовіч. Э-ПО: [email protected] (12-06-2022) Крыніца: http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/pavedamlenne-6 5/9/2022 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |