Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РАСЕЙСКАЯ МОВА — ГАЛОЎНАЯ ЗБРОЯ РАСЕЙСКАГА ФАШЫЗМУ Ідэалёгіяй сучаснага расейскага фашызму ёсьць “русский мир” (рускі сьвет). Нецярпімасьць і агрэсія, якія суправаджаюць гэтую ідэалёгію, існавалі заўсёды, яшчэ з часу маскоўскай арды, але сама ідэалёгія ўзьнікла разам з імпэрыяй, існавала пад рознымі назвамі — “самодержавие, православие, народность”, “чорная сотня”, “строительство коммунизма” і цяпер — “русский мир”. Як і ўсе сацыялістычныя і фашысцкія ідэалёгіі, “русский мир” пагрунтаваны на псэўданавуцы і зыходзіць з прэтэнзіі расейцаў ўладарыць над сьветам, захопліваць чужыя тэрыторыі ды загадваць іншым, як яны мусілі б жыць, а пры нязгодзе — душыць, рабаваць і зьнішчаць. Рускі фашызм зьяўляецца цяпер уладатрымальнай сілай у Расеі, абапіраецца на КГБ-ФСБ і грунтуецца на ідэалёгіі “русского мира”, ва ўяўленьнях якой маскавіты (расейцы) ёсьць асобным “глыбінным народам” зь лішняй храмасомай у генетычных характарыстыках, што пабуджае іх панаваць над іншымі і ўсюды сцьвярджаць гэтае сваё пабуджэньне, якое кваліфікуецца як “права”. Мэтадам і галоўнай зброяй экспансіі і права пабуджэньня да захопу зьяўляецца “русский язык”, русіфікацыя і дактрына абароны “русского языка” там, дзе ён праяўляецца (незалежна ад этнічнага паходжаньня яго носьбітаў). Палітыка русіфікацыі нанесла велізарную шкоду беларускай нацыі: вынішчана была беларуская культура, панішчана гісторыя, архівы, спалены беларускія кнігі і бібліатэкі, разбураная нацыянальная архітэктура, храмы і гарады, забітыя мільёны людзей (напрыклад, пры камуністах — забіта 1.800.000 беларусаў). Пэрыяды кароткага беларускага Адраджэньня зноў зьмяняліся акупацыямі, рэпрэсіямі, русіфікацыяй і вынішчэньнем нацыі. З 1994 года беларусы перажываюць надзвычай цяжкі пэрыяд прамаскоўскага дыктатарскага рэжыму і ўнутранай прамаскоўскай акупацыі краіны. 17 студзеня 2022 года пачалася зьнешняя расейская акупацыя Беларусі. Пуцінская Расея ўвяла свае войскі ў Беларусь і напала на Украіну. У Беларусі бесперапынна адбываюцца рэпрэсіі беларусаў. Людзей хапаюць кожны дзень. Турмы перапоўненыя. Толькі палітычных вязьняў ёсьць больш за паўтары тысячы. Адбываецца жахлівы зьдзек над беларусамі. За размову па-беларуску мянты (міліцыянеры) нападаюць на людзей, кідаюцца на гук беларускай мовы, б’юць, затрымліваюць і садзяць у “каталажку”. За малейшыя адзнакі беларускага ў колерах, у адзеньні, у надпісах, у рэчах і т. п. людзей хапаюць, б’юць, цягнуць у пастарунаек, аддаюць пад суд, суддзі прысуджаюць турэмныя тэрміны, штрафы, адпраўляюць на “хімію” і за краты. У грамадзтве чуваць стогн, пануе страх і злавеснае маўчаньне. Беларуская інтэлігенцыя, заўважыўшы на вуліцы мянта, пераходзяць на рускі “язык”. Мне часам удаецца дзівосным чынам спатыкацца зь беларусамі, якія вырываюцца з акупацыйнага канцлягеру. Яны рознае распавядаюць. Але ў адзін голас цьвердзяць, што сярод страху і ў цішыні паўсюдна накапляецца злосьць, нянавісьць да акупацыйнага рэжыму, людзі часам ужо ня могуць стрымацца ў эмоцыях, але чакаюць моманту, каб выразаць усіх гэбістаў, мянтоў, потым суддзяў і пракурораў, сталовымі нажамі гатовыя рэзаць, каламі па галовах малаціць, бязьлітасна і не даравальна, — такі апаноўвае шал ад рэпрэсій, такая помста і злосьць супраць акупацыі і нялюдзкай улады. Зразумела, што гэта праява нэгатыўных эмоцый, якіх людзі часам ня могуць стрымаць. Ня думаю, што ўсе стануць рабіць тое, пра што кажуць. Але ведаючы беларусаў, я не ўспрымаю тое няўважна. Узлаваны беларус страшны не тады, калі ён крычыць, але тады, калі маўчыць. Пасьля акупацыі Беларусі, пасьля нападу Масквы на Украіну, пасьля зьверстваў рашыстаў над мірным украінскім народам разумныя беларусы (якія дагэтуль мала задумваліся) адразу ўбачылі і зразумелі, што абазначае ў гэтым зьверстве рашысцкай палітыкі так званы “русский язык” — зброя варварства і разбурэньня культуры, прылада акупацыі, хамскай лексікі, агрэсіі і бескультур“я, зьдзеку над нацыяй, людзьмі і народам. Што мяне нават разьвесяліла, гэта тое, што цяпер некаторыя беларусы з “канцлягеру” (гаворачыя, між іншым, па-руску) абураліся так: “Всё, баста, блін! Толька беларускі язык! Нікакой рашы, блін!” і г. д. Аказваецца, што адабраць у людзей іхнюю мову і накінуць мову акупантаў — гэта тое самае, што адабраць ад людзей мазгі і прымусіць думаць па-акупанцку. Русіфікацыя прыводзіць да таго, што народ траціць палітычны розум і губляе здаровы сэнс. Горш таго — русіфікацыя спараджае “мамэлюкаў”, “манкуртаў”, здраднікаў нацыі, і гэты манкуртызм амаль не вылечны, бо адбываецца перараджэньне асобы. Тое ёсьць шкоднай зьявай у нацыянальным грамадзтве, бо вядома (калі казаць па аналогіі), што найгоршым ворагам чалавека ёсьць яго ракавая клетка, якая перарадзілася. Такой “анкалогіі” русіфікацыі цяпер поўна ў беларускім сьвеце. Шмат хто з “анкалагічных” сьвядома альбо несьвядома працуе на “рускі мір”, капае грабавую яму свайму народу. Нават будучы за мяжой. Цяпер якраз (канец жніўня) у так званых “дэмсмі” спачувальна абмяркоўваюць гісторыю аднаго такога “анкалагічнага”, які схапіў па пысе ў Варшаве за дэманстрацыю фашысцкага “языка”. Гэта мент (міліцыянер), былы беларус свабодна прыехаў у Варшаву некалькі гадоў таму, атабарыўся тут, умее гаварыць па-польску, але ў грамадзкіх месцах дэманструе рашысцкі “язык” (разумеючы, вядома, што цяпер тое абазначае пасьля нападу і зьверстваў рускіх фашыстаў ва Украіне і пасьля пагрозы палякам). Урэшце, яму ўсё-ж такі далі па шыі на дыскатэцы (і месца ж выбраў), а заадно і ягонай “девушке”, якая таксама выраблена дэманстравала рашысцкае “наречие”. Былы міліцыянер і былы беларус абурыўся на такую непавагу да яго “права” “разговаривать на любом языке” і падаў на крыўдзіцеляў у суд, голасна і шырака заяўляючы ў “дэмсмі”, блогах ды сацыяльных сетках, што ён нападнікам не даруе, што давядзе справу да канца, пакарае нацыяналістаў, ксенафобаў ды хуліганаў, што зьняважылі яго за “язык”. Ён навучыць палякаў “рашу” паважаць. Зразумела, што за беларускую мову (калі б ён умеў на ёй хоць два словы) ніхто б яго не крануў, але ж трэба было правакацыйна ў час вайны дэманстраваць “русский язык” у эмацыйным месцы. Вынік дасягнуты. Міліцыянер дэманстратыўна раздзьмувае скандал, пагражае палякам судом за “русский язык” і т.п. Так паляцца дурні і правакатары. Цяпер “товарищам” Салав’ёву, Скабеевай ды Лебедзевай, ды іншым Азаронкам застаецца толькі ўсё сфармуляваць і загаласіць пра “польскі нацызм”, напад палякаў на “русский язык”, “нетерпимость к Росии”, а якому-небудзь дэпутату-паўвар’яту з дзяржаўнай Думы заклікаць “нанесті ядерный удар па Варшаве” і г. д. Чулі ўжо такое. Шчыра кажучы, цярпімасьць палякаў у гэты час да рашысцкай агентуры (якая тут вольна блытаецца) мяне надзвычай зьдзіўляе. Але ня думаю, каб польскі суд паддаўся на такую правакацыйную мяккіну. На добры гуманны сэнс можна было б пайсьці насустрач мэнтальным пачуцьцям міліцыянера ды ягонай “дзевушкі” і дэпартаваць іх назад у акупаваную Беларусь, дзе царства “русского языка” і дзе не даюць па карку за правакацыйную рашысцкую “речь”. Наадварот, саджаюць і катуюць толькі за беларускую мову. “Ну как же хорошо здесь для нас, россиян. Страна для жизни, прямь сказать.” Праўда, здаецца ўжо ня шмат засталося чакаць. Прыйдзе час, і ад аматараў “страны для жизни” нават духу не застанецца. Ціхі беларус ужо трымае зброю ў руцэ. Але перш, чым яна выстраліць, шануйма і любем сваю сьвятую Беларускую мову, калі хочам перамагчы і калі хочам быць. 29 жнівень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК 5/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |