Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: “Хай дух Воршы ўваскрэсьне” https://www.youtube.com/watch?v=9poe7xQ7dO4 8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зборка артыкулаў Зянона Пазьняка (28 чэрвеня - 22 жніўня 2022) МІМІКРЫЯ ПСЭЎДАПАЛІТЫКІ 8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Да ўдзельнікаў 34-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі Зянон Пазьняк 3 верасень 2022 г. Да ўдзельнікаў 34-й Сустрэчы Дарагія землякі, паважаныя беларусы Амэрыкі і Канады, паважаныя госьці, спадарыні і спадары, вітаю Вас на 34-й Сустрэчы беларусаў тут, у горадзе Саўт-Рывэры, у разбудову якога шмат працы ўклалі беларускія эмігранты мінулых часоў. Гэта вельмі добрая традыцыя, калі беларусы амэрыканскага замежжа зьбіраюцца разам. 8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАСОПІС АДРАДЖЭНЬНЯ Часопісам “Беларускія Ведамасьці” я цяпер карыстаюся як энцыкляпэдыяй беларускага палітычнага змаганьня канца 20-га і пачатку 21 стагоддзяў. Адчуваю, што чым далей аддаляецца час, тым больш узрастае для мяне інфармацыйная роля гэтага выданьня. Успамінаю, што калісьці гадоў 10 таму, Вітаўт Кіпель неяк сказаў у сваім выступе, што “Беларускія Ведамасьці” — гэта цяпер адзіны адраджэнскі часопіс, і роля яго ў гісторыі будзе толькі ўзрастаць. 8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ ПРЭЗЫДЭНЦТВЕ Ідэя ўвесьці прэзыдэнцтва ў БССР узьнікла ў ЦК КПБ у траўні 1991 года і зыходзіла ад першага сакратара ЦК КПБ Анатоля Малафеева. Камуністы падрыхтавалі тры законапраекты аб прэзыдэнцкай уладзе і перадалі ў Вярхоўны Савет. Па маім успрыняцьці, гэта было тады для нас, дэпутатаў Фронту, найцяжэйшае змаганьне, якое доўжылася на Сэсіі з дня ў дзень на працягу двух тыдняў. Будучы ў мізэрнай меншасьці, мы, тым ня менш, перамаглі тады камуністаў інтэлектуальна, тактычна і нашай воляй. Планы камуністаў былі праваленая, увесці прэзыдэнцтва не ўдалося. У траўні 1991 года дыктатура не атрымалася. 8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |