Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АТАКУ НА САХАШЧЫКА Людзі, якія адпадаюць, адмаўляюцца і выходзяць прэч з рэжымнай сістэмы, як правіла, зазнаюць перасьлед з боку сістэмы, часам вельмі жорсткі. Акупацыя Беларусі расейскім войскам і напад маскоўцаў на Украіну прымусілі нават людзей, да гэтага часу лаяльных да прадажнай улады, рабіць выбар. Але толькі адзінкі засьведчылі яго публічна. Адпаведна яны апынуліся ў турме альбо ў эміграцыі. Падпалкоўнік Валеры Сахашчык стаў дэсідэнтам сістэмы, але шлейф сістэмы будзе цягнуцца за ім і душыць сьведчаньнем павязанасьці зь яе існаваньнем. Нядаўна КГБ зрабіў ператрус у бацькоў і ў беларускім доме сп. Сахашчыка і зьмясьціў у Сеціве (праз падстаўных асобаў) фотакопію зь яго расейскага пашпарта (хоць Сахашчык жыве па беларускім пашпарце) як сьведчаньне яго “павязанасьці” з рашай. Сьведчаньне, аднак, нікчэмнае, мае сваё тлумачэньне (звычайна “вяжуць” крывёй, карупцыяй, вярбоўкай спэцслужбаў ды грашыма). Вэрхал, усчаты ў СМІ і ў сацыяльных сетках, таксама нікчэмны. Кантора ня ў стане абвінаваціць афіцэра ў парушэньні закона, маралі, ці нават дысцыпліны. Гэбэ павыцягваў з сацсетак розныя даўнія фатаграфіі Сахашчыка: то ён стаіць пад партрэтам прэзідэнта Башыра Асада і ганарыцца здымкам, то ў групе будаўнікоў сваёй будаўнічай фірмы (дарэчы ці не найлепшай ў Эўропе) і паведамляе, што фірма пабудавала гмах Інстытута ФСБ у Калінінградзе, то ён сфатаграфаваны зь нейкай жанчынай на руках (у сапраўднасьці гэта яго жонка) і г. д. Не паведамілі толькі яшчэ, што ён быў ідэйным камуністам і членам КПСС (зь якой разьвітаўся, дарэчы, за паўгода да путчу). Усё накіравана на тое, каб стварыць ўражаньне, што Сахашчык не парваў з рашысцка-лукашысцкай сістэмай, што давяраць яму нельга, глядзіце, маўляў, беларусы «будьте бдітельны» — клапоціцца гэб“ё. І, нарэшце, падносяць каронны (як яны думаюць) «антыукраінскі» аргумэнт на падпалкоўніка. Знайшлі, што гадоў 7-8 таму ён паведаміў у сацсетках, што ў 1944 годзе ягонага дзеда, які быў камандзірам савецкага партызанскага атрада, забілі бэндэраўцы, і таму ён «супраць бэндэраўцаў». Але вось цяпер, калі фашысцкая раша захапіла Беларусь і напала на Украіну, гэты ўнук забітага ў той вайне дзеда, які ваяваў з бэндэраўцамі, выступіў са зваротам да беларускіх вайскоўцаў, каб яны не ваявалі супраць украінцаў і паехаў ва Украіну, каб ствараць беларускія вайсковыя аддзелы ва ўкраінскай арміі і дапамагаць украінцам біць рашысцкую навалач. Гэбоўская кантора, відаць, спадзяецца, што ўкраінцы не разьбяруцца ў такіх простых жыцьцёвых абставінах. Ёсьць некалькі схаваных прычынаў рэжымнай атакі на падпалкоўніка Сахашчыка. Першая — гэта яго прафэсійная функцыя ў стварэньні аддзелаў Беларускага вызвольнага войска. Другая — гэта падтрымка антываеннай, антыакупацыйнай пазыцыі Сахашчыка з боку маёй асобы як сябра БНС нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь» (што звычайна напружвае антыбеларускі рэжым). Трэцяя прычына вынікае з матывацыі ўзбудзіць непрыняцьце асобы Сахашчыка ў асяроддзі беларусаў нацыянальна-вызвольнага руху. Чацьвертая прычына (бадай што, галоўная) абгрунтавана матывацыяй узбудзіць недавер да асобы падпалкоўніка Валеры Сахашчыка ва Украіне і ва ўкраінскага кіраўніцтва, бо якраз там, ва Украіне, можна фармаваць беларускія ваенныя аддзелы і змагацца з рашысцкім акупантам у шэрагах украінскай арміі. Канешне, дэсідэнцтва падпалкоўніка Сахашчыка абярнулася для яго нечаканымі цяжкасьцямі. Вялікае напружаньне. Падводзіць здароўе. Паехаць у Беларусь ратаваць бацькоў — немагчыма. Там чакае турма альбо па крымінальным лукашысцкім законе – расстрэл. (Я ўжо не кажу пра цалкам тупіковы “Пераходны кабінэт” каля Франака Вячоркі і Ціханоўскай, куды ўвайшоў Сахашчык і дзе нічога зрабіць немагчыма). Але, тым ня менш, лукашысцка-рашысцкай агентуры ня ўдасца заблакаваць ініцыятыву па стварэньні аддзелаў Беларускага войска. Яно ўжо існуе ў фармацыі палка Каліноўскага ды ствараемага палка Пагоня. Падтрымка беларусамі барацьбы ўкраінцаў супраць рашысцкіх акупантаў і разбудова беларускіх вайсковых аддзелаў у сістэме ўкраінскіх ўзброеных сілаў ня спыніцца. Наперадзе перамога Украіны і вызваленьне Беларусі. Слава Украіне! Жыве Беларусь! 15 верасень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/praatakunasahascyka 16/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |