Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АБ ХАРАКТАРЫ ФАШЫСЦКІХ РЭПРЭСІЯЎ У БЕЛАРУСІ (Заява) Рэжым, усталяваны ў Беларусі пры дапамозе Масквы, ёсьць антыдэмакратычны, антыбеларускі, фашысцкі рэпрэсіўны рэжым. Паплечнік Пуціна і злачынца №2 нелегітымны кіраўнік улады Лукашэнка 28 гадоў праводзіў палітыку маскоўскай русіфікацыі Беларусі і нішчыў беларускую нацыю пад рознымі прыдуманымі фармулёўкамі, тыпу “экстрэмісты”, “апазыцыя”, “дэманстранты”, “парушальнікаў парадку”, “нацмэны”, “бэчэбэшнікі”, “жульё”, “дармаеды” і т. п. 20-га верасьня, падтрымліваючы агрэсію Расеі супраць Украіны і акупацыю Беларусі, ён адкрыта заявіў, што яго ворагамі і ворагамі яго ўлады зьяўляюцца “сьвядомыя” беларусы. У перакладзе са слэнгу Лукашэнкі, сьвядомыя беларусы — гэта тыя беларусы, якія сьведама лічаць сябе беларусамі і прызнаюць нацыянальныя каштоўнасьці. Практычна, гэта бальшыня беларускай нацыі. Узурпатар адкрыта засьведчыў аб сваёй палітыцы генацыду супраць этнічных беларусаў. Ва ўмовах расейскай акупацыі Беларусі, ва ўмовах вайны, ва ўмовах прадажнасьці і калабарацыі Лукашэнкі з Масквой (і яго групы ўлады), ва ўмовах пэрманэнтных рэпрэсіяў супраць беларускага народа гэтая заява прадугледжвае эскалацыю палітыкі генацыду і пашырэньне рэпрэсіяў супраць беларусаў па нацыянальна-этнічнай прыкмеце. Такія дзеяньні ў палітыцы ёсьць злачынствам супроць чалавецтва. Сітуацыя паказвае, што беларускаму народу, акупаванаму Масквой, няма ад каго і няма адкуль чакаць дапамогі. Расейская агентура, абапіраючыся на гуманітарную і сацыяльную абмежаванасьць лібэральнага Захаду, арганізавала зьневажэньне і ахайваньне беларускага народа за быццам бы несупраціў акупацыі. Вінаватай у акупацыі зрабілі не акупанта, а ахвяру агрэсіі. Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі тое разумее і таму дзейнічае адкрыта супраць народа Беларусі. 1. У гэтай сувязі склалася становішча, калі нацыя, каб ацалець, мусіць сама любымі спосабамі зьнішчыць і ліквідаваць тое, ад чаго зыходзіць пагроза фізічнаму існаваньню беларусаў. Такая неабходнасьць узьнікла рэальна і аб’ектыўна. 2. Калі беларускае войска фашысты пагоняць ваяваць супраць украінцаў, ёсьць два варыянты: 3. Калі злачынцы пры ўладзе пачнуць мабілізацыю беларусаў на вайну супраць Украіны, тады ёсьць таксама два варыянты: 4. Калі акупанты пераапрануць расейскіх жаўнераў у беларускую вайсковую форму і пад выглядам беларускага войска захочуць напасьці на Украіну, тады ёсьць толькі адзін выхад — паведаміць пра тое ўкраінцам і зьнішчаць пераапранутых маскалёў любымі спосабамі. 5. Ствараць таемныя баявыя суполкі руху “Вольная Беларусь” і рыхтавацца да часу вызваленьня. 22 верасень 2022 г. http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/abharaktaryfasysckihrepresiauubelarusizaava 22/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |