Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: “Група” шчэміцца ва Украіну

——————————————–
Сітуацыя сярод “блукаючай” агентуры абвастрылася ў сувязі з узмацненьнем дзеяньнў беларускіх дабраахвотных фармаваньняў і стварэньнем арганізацыйнай структуры Руху “Вольная Беларусь”.

Асабліва нэрвова сталі паводзіць сябе ў групоўцы вакол Ціханоўскай, якая, як трапна пведаміў мне адзін беларус, зьяўляецца легальнай расейскай рэзідэнтурай. Яны вельмі хочуць адкрыта зайсьці ва Украіну. Праўда, усё ў іх робіцца няўклюдна, але правакацыі йдуць адна за адной, імкнуцца пранікнуць у беларускія вайсковыя фармаваньні. Далей...

25/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Украінцы і беларусы перад расейскім захопам

У палітыцы ёсьць рэчы, інфармацыю аб якіх важна паўтараць для лепшага ўзаемаразуменьня.

Пасьля распаду СССР Беларусь мела тры гады адноснай свабоды і адноснай дэмакратыі.

У 1994 годзе Масква, скарыстаўшы цяжкі эканамічны стан Беларусі, паспрыяла прыходу да ўлады на выбарах свайму стаўленьніку Аляксандру Лукашэнку.

Першае, што ён пачаў рабіць, — спаліў беларускія падручнікі для школаў і пачаў зачыняць беларускія школы, часопісы, ліквідаваў нацыянальныя сімвалы, зацягнуў Беларусь у бяспраўны саюз з Расеяй. Пачалася ўнутраная прамаскоўская акупацыя Беларусі, рэпрэсіі супраць вольных беларусаў і вынішчэньне ўсяго беларускага. Далей...

25/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КАНФЭРЭНЦЫЯ ВОЛЬНЫХ БЕЛАРУСАЎ

У суботу 22-га кастрычніка ў Жэшуве (Польшча) адбылася аднадзённая канфэрэнцыя пад назвай “Вайна ва Украіне. Дэакупацыя Беларусі”. Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Беларусі (у тым ліку руху “Вольная Беларусь”), Украіны, Ічкерыі, Летувы сабрала некалькі дзясяткаў асобаў, якія выступілі па праблемах акупаванай Беларусі і вайны ва Украіне. Непасрэдны арганізатар канфэрэнцыі Аляксей Францкевіч — кіраўнік Дабрачыннага Фонду “Свабодная Беларусь”.

У працэсе выступаў і дыскусіяў абазначылася агульная платформа канфэрэнцыі, выказаная і падтрыманая ўсімі ў некалькіх важных палажэньнях.

Адзначана, што напад Расеі на Украіну, а таксама расейская акупацыя Беларусі і калабаранцкія дзеяньні рэжыму Лукашэнкі трэба ўспрымаць як агульную агрэсію Расеі супраць украінскага і беларускага народаў. Далей...

24/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Слава Беларускаму Народнаму Фронту

Сёньня гістарычная дата. 19 кастрычніка 1988 года быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Гэта адбылося ў будынку “Чарвонага Касьцёла” (Касьцёл Сымона і Алены) у Менску. Падзея ўскалыхнула Беларусь.

БНФ паставіў задачу барацьбы супраць камунізма за дэмакратыю і за незалежнасьць Беларусі ад СССР. Праз тры гады, выдатна скарыстаўшы палітычную сітуацыю ў СССР, Фронт ажыцьцявіў свае мэты. Далей...

19/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“Гэта ж як трэба неавідзець …”

——————————————–
Беларусы шмат прысылаюць мне лістоў і паведамленьняў у ФБ і на Э-по. Рэакцыя на падзеі, звычайна, эмацыйная, а вызначэньні катэгарычныя. Але тут часам і ёсьць сэнс праўды, сказанай груба і наўпрост.

“Гэта ж як трэба неавідзець беларускі народ! Самаеды!” — ускліквае мой карэспандэнт. І ўнізе цытата, як напісана, зь “нянашай Нівы”. Далей...

19/10/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА ПА ХОДУ АБ БУДУЧАЙ ПЕРАМОЗЕ

Пасьля артыкула “Разгромная параза ў інфармацыі”, зьмешчанага на рэсурсах “Вольнай Беларусі” (гл. перадрук у ФБ) ёсьць станоўчыя рэакцыя ва Украіне. У рэчышчы праблемы і неабходнасьці яе выпраўленьня выказаліся вядомыя ўкраінцы — спадары А. Арэстовіч, В. Портнікаў, Б Ярэменка, В. Ягун і інш.

Цікава, што кантора тут найбольш занепакоілася наконт ролі палка Каліноўскага (рэальна легітымная структура) ў беларускай апазыцыі, якая выступае супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае Украіну ў барацьбе супраць маскоўскіх агрэсараў. Далей...

19/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПРА “ПАЛЫН-ПАЛЫН…” ПА-УКРАІНСКУ

Нядаўна трапіўся мне адзін ўкраінец з тых, якія ўцяклі ад жахаў вайны і якіх цяпер шмат у Варшаве. Я падараваў яму свой раман у перакладзе на ўкраінскую, зроблены Івай Падольськай з украінскай назвай “Гіркій запах полиновий…” (Дрогобич: КОЛО, 2021, 392 с.).

Праз нейкі час ён мне кажа: “Прачытаў. Вельмі спадабалася. Цікава прыдумана, але ў жыцьці наўрад ці такое магло б быць.” Далей...

19/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: У НАС АГУЛЬНЫ ВОРАГ І АГУЛЬНАЯ ВАЙНА

Выступ Зянона Пазьняка аб палітычнай сітуацыі, падтрымцы Украіны і задачах беларускага нацыянальнага руху

https://www.youtube.com/watch?v=USCpeH7AxlI

18/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “РАЗГРОМНАЯ ПАРАЗА Ў ІНФАРМАЦЫІ”

Нядаўна я абмяркоўваў з сябрам Вызвольнага Руху становішча ў Беларусі і ва Ўкраіне. Між іншым калега мне напісаў: “Мушу канстатаваць, што беларускі кірунак інфармацыйнай вайны Украіна цалкам прайграла. Разгромная параза”.

Усё правільна. Толькі ў мяне склалася ўражаньне, што ўкраінцы на гэтым беларускім інфармацыйнам фронце ўвогуле не ваявалі і, як ня дзіўна, наўрад ці разумюць яго асаблівае для Украіны значэньне. Усё аддадзена ў вотчыну расейскай прапагандзе, і перомага яе тут ашаламляючая. Далей...

11/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПЕРАД ДУХАМ РАССЫПЕЦЦА СІЛА ЗЛА

Як католік мушу сказаць сваё слова.

Акупацыййны рэжым зачыняе знакаміты ў Беларусі “Чырвоны Касьцёл” ў Менску (Касьцёл Сымона і Алены), выганяе сьвятароў і вернікаў і забараняе ў ім каталіцкую Багаслужбу.

Гэта новы этап расправы акупантаў з Каталіцай Верай у Беларусі. Падрыхтоўку да зьнішчэньня Каталіцкага Касьцёла праводзіў яшчэ рускі шпіён Бабіч пад выглядам амбасадара Масквы ў Беларусі. Далей...

9/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ХАРАКТЭРНЫ ПРЫКЛАД

2-га кастрычніка з ініцыятывы Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту адбыўся Вальны Сойм беларускіх суполак Нацыянальна- Вызвольнага Рху “Вольная Беларусь”, які аб’ядноўвае беларусаў некалькіх краін і працягвае разьвівацца.

Створаныя неабхадныя ворганы Руху, аформленая структура, прыняты Статут і Палітычныя Прынцыпы. Працягваецца рэальная справа па дапамозе беларускім ваярам, што ваююць разам з украінцамі супраць расейскмх агрэсараў. Далей...

9/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ВІНШУЕМ З ДОБРАЙ ПАДЗЕЯЙ!

Прэмія міру ў час акупацыі для беларуса, што ўвязьнены ў лукашысцкай турме ў гэты жахлівы пякельны час, калі нішчаць і зьневажаюць наш добры вялікі Беларускі народ, гэта ёсьць разумны і прыхільны крок з боку Нарвэжскага Нобэлеўскага Камітэту ў Осла.

Віншуем Алеся Бяляцкага з Нобэлеўскай прэміяй і прызнаньнем Беларусі. Верым у сьветлую будучыню Беларускай нацыі. Далей...

8/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АБ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ, БЕЛАРУСКАЙ АСЬВЕЦЕ І УМАЦАВАНЬНІ САМАІДЭНТЭФІКАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ ЗА МЯЖОЙ

Заява

У выніку расейскай акупацыі Беларусі, перасьледу і рэпрэсіяў беларусаў з боку антынароднага рэжыму Лукашэнкі, за мяжой апынуліся сотні тысячаў беларусаў, што ўцяклі ад сьмерці, ад турмы, ад нападаў, зьдзекаў і катаваньняў. Гэта розныя людзі, сярод якіх шмат русіфікаваных, з каланіяльнай і яшчэ нават савецкай псіхалогіяй, якія, аднак, не адмаўляюцца ад Беларусі і ад Беларускай нацыі.

У эміграцыі нам, беларусам, вельмі важна, каб у новых незнаёмых умовах ня страціць самых сябе, свой беларускі дух, сваю мову і культуру; а тым беларусам, што з волі абставінаў падвергліся русіфікацыі, тым трэба дапамагчы вярнуцца да роднай беларускай мовы і да роднай Бацькаўшчыны Беларусі. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


АБ ЗМАГАНЬНІ СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫІ І АБ ПАДТРЫМЦЫ ЗМАГАРНАЙ УКРАІНЫ

Заява

Агрэсія, якую распачала імпэрыялістычная Расея супраць Украіны і Беларусі, пагражае ўсёй Эўропе. Першай ахвярай стала Беларусь, якая пасьля задушэньня народных пратэстаў 2020 года супраць антыбеларускага рэжыму была пад выглядам манёўраў без супраціву акупаваная расейскім войскам 17-га студзеня 2022 года пры садзеяньні антынароднага рэжыму Лукашэнкі.

Праз месяц, 24-га лютага, расейскія агрэсары напалі на Украіну таксама з тэрыторыі акупаванай Беларусі. Яны распачалі варварскую вайну супраць украінскага народа – вайну на вынішчэньне дзяржавы і народу. На працягу больш чым двухсот дзён расейския агрэсары разбураюць гарады, катуюць і масава забіваюць мірнае насельніцтва, жанчын і дзяцей. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ПРА ВЫНІКІ ВАЛЬНАГА СОЙМУ АБ СТРУКТУРЫ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Вальны Сойм Нацыянальна-Вазвольнага Руху “Вольная Беларусь” выбраў выканаўчы ворган Руху — Каардынуючую Управу, у якую ўвайшлі:

Андрэй Вітовіч*
Віктар Каралькоў (Кіраўнік Управы)
Алесь Паўловіч**
Ларыса Самсонава
Алена Самусева (Сакратар Управы)
————————-
(Заўвага: */** — псэўданімы) Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ТЛУМАЧЭНЬНЕ АБ ДАЛУЧЭНЬНІ ДА РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Суполкі Руху зьяўляюцца тэрытарыяльнымі структурамі. Яны лічацца асновай Руху. Кожная суполка мае адпаведны назоў.

Заявы аб прыёме ў суполку Руху пішуцца непасрэдна на імя Старшыні суполкі (альбо агулам у суполку) . У заяве павінна быць Імя і Прозьвішча заяўніка, ягоны паштовы адрас, нумар тэлефону, злектронная пошта, ўзрост заяўніка. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ АРГАНІЗАЦЫІ І ЗАДАЧЫ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Рух “Вольная Беларусь” (поўная назва “Нацыянальна-Вызвольны рух “Вольная Беларусь”) — гэта дэмакратычнае грамадзка-палітычная рушэньне нацыянальна-вызвольнага зьместу, накіраванае на нацыянальную кансалідацыю беларусаў дзеля захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, мовы, культуры і дзяржавы, з мэтай вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі і дзеля ўсталяваньня дэмакратычнага кіраваньня ў Беларусі. Далей...

7/10/2022 › Навіны

Камэнтаваць


СТАТУТ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

1. Вызначэньне

1.1. — Рух “Вольная Беларусь” (поўная назва “Нацыянальна-Вызвольны рух “Вольная Беларусь”) – гэта дэмакратычнае, салідарнае, нацыянальна-вызвольнае грамадзка-палітычнае рушэньне беларусаў, якое створана і дзейнічае дзеля вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад антыбеларускага рэжыму ўлады, усталяванай ў 1994 годзе.

1.2. — Рушэньне накіравана на захаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай самаідэнтычнасьці беларусаў шляхам нацыянальна-культурнага асьветніцтва і адукацыі ў Бацькаўшчыне і за мяжой — усюды, дзе ёсьць беларусы.

1.3. — Рушэньне грунтуецца на беларускай нацыянальнай ідэі “Адраджэньне”, яднаецца на “Палітычных прынцыпах” арганізацыі і задачах Руху “Вольная Белароусь”, шануе ідэалы волі і незалежнасьці Беларусі, сцьверджаныя 25 Сакавіка 1918 года і 25 Жніўня 1991 года.
У арганізацыйных дачыненьнях Рух кіруецца гэтым Статутам. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК пра стварэньне Руху “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

https://www.youtube.com/watch?v=J0DkRsF1JIs

6/10/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ АБ ВАЛЬНЫМ СОЙМЕ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

2-га кастрычніка ў Варшаве адбыўся ўстаноўчы сход (Вальны Сойм) дэмакратычнага Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”. Рух запачаткаваны раней Беларускім Нацыянальным Сакратарыятам Руху “Вольная Беларусь”. Рушэньне існавала ў неструктураванай сутнасьці. 2-га кастрычніка закладзены асновы яго структурызацыі. 24 дэлегаты і сябры суполак Руху (у асноўным з Польшчы) плюс “анлайн” пацьвердзілі Палітычныя Прынцыпы арганізацыі і прынялі Статут Руху.

Былі заслуханыя палітычныя даклады (Паўла Вусава і Зянона Пазьняка), прынятыя рэзалюцыі аб барацьбе з акупацыйным рэжымам у Беларусі і аб падтрымцы змагарнай Украіны, аб разьвіцьці беларускага нацыянальна-культурнага асьветніцтва. Далей...

5/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024