Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АБ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ, БЕЛАРУСКАЙ АСЬВЕЦЕ І УМАЦАВАНЬНІ САМАІДЭНТЭФІКАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ ЗА МЯЖОЙ

Заява

У выніку расейскай акупацыі Беларусі, перасьледу і рэпрэсіяў беларусаў з боку антынароднага рэжыму Лукашэнкі, за мяжой апынуліся сотні тысячаў беларусаў, што ўцяклі ад сьмерці, ад турмы, ад нападаў, зьдзекаў і катаваньняў. Гэта розныя людзі, сярод якіх шмат русіфікаваных, з каланіяльнай і яшчэ нават савецкай псіхалогіяй, якія, аднак, не адмаўляюцца ад Беларусі і ад Беларускай нацыі.

У эміграцыі нам, беларусам, вельмі важна, каб у новых незнаёмых умовах ня страціць самых сябе, свой беларускі дух, сваю мову і культуру; а тым беларусам, што з волі абставінаў падвергліся русіфікацыі, тым трэба дапамагчы вярнуцца да роднай беларускай мовы і да роднай Бацькаўшчыны Беларусі. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


АБ ЗМАГАНЬНІ СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫІ І АБ ПАДТРЫМЦЫ ЗМАГАРНАЙ УКРАІНЫ

Заява

Агрэсія, якую распачала імпэрыялістычная Расея супраць Украіны і Беларусі, пагражае ўсёй Эўропе. Першай ахвярай стала Беларусь, якая пасьля задушэньня народных пратэстаў 2020 года супраць антыбеларускага рэжыму была пад выглядам манёўраў без супраціву акупаваная расейскім войскам 17-га студзеня 2022 года пры садзеяньні антынароднага рэжыму Лукашэнкі.

Праз месяц, 24-га лютага, расейскія агрэсары напалі на Украіну таксама з тэрыторыі акупаванай Беларусі. Яны распачалі варварскую вайну супраць украінскага народа – вайну на вынішчэньне дзяржавы і народу. На працягу больш чым двухсот дзён расейския агрэсары разбураюць гарады, катуюць і масава забіваюць мірнае насельніцтва, жанчын і дзяцей. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ПРА ВЫНІКІ ВАЛЬНАГА СОЙМУ АБ СТРУКТУРЫ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Вальны Сойм Нацыянальна-Вазвольнага Руху “Вольная Беларусь” выбраў выканаўчы ворган Руху — Каардынуючую Управу, у якую ўвайшлі:

Андрэй Вітовіч*
Віктар Каралькоў (Кіраўнік Управы)
Алесь Паўловіч**
Ларыса Самсонава
Алена Самусева (Сакратар Управы)
————————-
(Заўвага: */** — псэўданімы) Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ТЛУМАЧЭНЬНЕ АБ ДАЛУЧЭНЬНІ ДА РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Суполкі Руху зьяўляюцца тэрытарыяльнымі структурамі. Яны лічацца асновай Руху. Кожная суполка мае адпаведны назоў.

Заявы аб прыёме ў суполку Руху пішуцца непасрэдна на імя Старшыні суполкі (альбо агулам у суполку) . У заяве павінна быць Імя і Прозьвішча заяўніка, ягоны паштовы адрас, нумар тэлефону, злектронная пошта, ўзрост заяўніка. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ АРГАНІЗАЦЫІ І ЗАДАЧЫ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Рух “Вольная Беларусь” (поўная назва “Нацыянальна-Вызвольны рух “Вольная Беларусь”) — гэта дэмакратычнае грамадзка-палітычная рушэньне нацыянальна-вызвольнага зьместу, накіраванае на нацыянальную кансалідацыю беларусаў дзеля захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, мовы, культуры і дзяржавы, з мэтай вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі і дзеля ўсталяваньня дэмакратычнага кіраваньня ў Беларусі. Далей...

7/10/2022 › Навіны

Камэнтаваць


СТАТУТ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

1. Вызначэньне

1.1. — Рух “Вольная Беларусь” (поўная назва “Нацыянальна-Вызвольны рух “Вольная Беларусь”) – гэта дэмакратычнае, салідарнае, нацыянальна-вызвольнае грамадзка-палітычнае рушэньне беларусаў, якое створана і дзейнічае дзеля вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад антыбеларускага рэжыму ўлады, усталяванай ў 1994 годзе.

1.2. — Рушэньне накіравана на захаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай самаідэнтычнасьці беларусаў шляхам нацыянальна-культурнага асьветніцтва і адукацыі ў Бацькаўшчыне і за мяжой — усюды, дзе ёсьць беларусы.

1.3. — Рушэньне грунтуецца на беларускай нацыянальнай ідэі “Адраджэньне”, яднаецца на “Палітычных прынцыпах” арганізацыі і задачах Руху “Вольная Белароусь”, шануе ідэалы волі і незалежнасьці Беларусі, сцьверджаныя 25 Сакавіка 1918 года і 25 Жніўня 1991 года.
У арганізацыйных дачыненьнях Рух кіруецца гэтым Статутам. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024