Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: “РАЗГРОМНАЯ ПАРАЗА Ў ІНФАРМАЦЫІ”

Нядаўна я абмяркоўваў з сябрам Вызвольнага Руху становішча ў Беларусі і ва Ўкраіне. Між іншым калега мне напісаў: “Мушу канстатаваць, што беларускі кірунак інфармацыйнай вайны Украіна цалкам прайграла. Разгромная параза”.

Усё правільна. Толькі ў мяне склалася ўражаньне, што ўкраінцы на гэтым беларускім інфармацыйнам фронце ўвогуле не ваявалі і, як ня дзіўна, наўрад ці разумюць яго асаблівае для Украіны значэньне. Усё аддадзена ў вотчыну расейскай прапагандзе, і перомага яе тут ашаламляючая.

Галоўны чыньнік, які стрымліваў марыянэтку Лукашэнку, каб не паддавацца націску Пуціна і не аддваць загад войску на вайну з Украінай, — гэта антываенная настроенасьць беларусаў і прыхільнасьць народа да ўкраінцаў. Сатрап разумеў, што можа фатальна страціць уладу, бо ні народ, ні войска ня хочуць вайны з Украінай, беларусы ня зьбіраюцца страляць ва ўкраінцаў і паміраць за маскоўскія імпэрскія інтарэсы.

З гледзішча інтарэсаў расейскай стратэгічнай дэзінфармацыі і прапаганды (а ў цяперашнім сьвеце гэта магутная зброя) трэба было нэўтралізаваць гэты страх для Лукашэнкі (выдаліць прычыну), настроіць беларусаў супраць Украіны і выклікаць у іх давер да Расеі. Для расейцаў велмі важна было, каб украінцаў і беларусаў зрабіць ворагамі і пасеяць нянавісьць.

З гледзішча інтарэсаў Украіны, украінцам у гэтай сітуацыі выпадала інфармацыйна і па-прапагандысцку падтрымліваць прыхільную настороенасьць беларусаў да Украіны, ськіроўваць беларускія веды і пачуцьці супраць агульнага ворага — расейскага акупанта і здрадніка нацыі Лукашэнкі (які ўпусціў акупантаў у Беларусь).

Прыхільнасьць беларускага народа — гэта палітычны капітал для ўкраінцаў і стрымліваючы чыньнік супраць далейшай агрэсіі Расеі. Яго трэба было зьберагаць і павялічваць.

На жаль, гэтая простая чыннасьць у цэлым не была зразумета (хоць частка ўкраінцаў тое ведала). Ініцыятыву перахапіла Масква, працуючы нібыта на ўкраінскім баку.

Сярод украінскай палітычнай супольнасьці, практычна (за невялікім выключэньнем), амаль не знайшлося асобаў, якія б пасьлядоўна, пастаянна і публічна тлумачылі становішча, у якім знаходзіцца акупаваная маскалямі Беларусь, які тэрор, рэпрэсіі і вынішчэньне нацыі там адбываецца, колькі тысячаў беларусаў у турмах з жоўтымі латкамі палітычных на адзеньні, як іх там катуюць за тое, што яны беларусы, за тое, што паставілі “пдабайку” ў Сеціве ў падтрымку Украіны і г. д.

Дзейнічаючы нібыта на ўкраінскім баку, скарыстаўшы саўкоў і агентуру, расейская прапагандысцкая атака, прафэсійна апрацаваўшы, узлаваўшы і выкарыстаўшы масы ўзбуджаных украінцаў, накіравала іх злосьць супраць беларусаў. Маўляў, глядзіце: маскалі напалі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі, з боку Беларусі яны пускаюць па Украіне ракеты, а беларусы маўчаць, бо яны, маўляў, разам з маскалямі, бо яны акупанты, бо яны нясуць калектыўную адказнасьць і г. д.

Змасаваная псіхічная атака на беларусаў пайшла па шмат якіх украінскіх каналах, асабліва па сацыяльных сетках.

З поўным веданьнам справы скажу: такой дзікай нянавісьці, такіх брудных зьняваг, такога зларадства, такога нізкага і несправядлівага абзываньня і зьневажэньня беларускага народа яшчэ не было ў гісторыі. Беларусы ўсё гэта чуюць і чытаюць. І трэба ведаць (маскоўцы тое ўлічваюць), што абраза, несправядлівае нацыянальнае зьневажэньне выклікае ахоўную пазыцыю ў адказ, якая хутка не мінае.

У гэты ж час аўтэнтычная расейская прапаганда (а гэта магутная хмара), ськіраваная на Беларусь з Расеі , усяляк паліваючы брудам украінцаў, станоўча адзываецца аб беларусах, падхвальвае іх, дэманструе нават павагу і захапленьне. З Масквы беларусаў не абзываюць (хоць думаюць гэтак жа, як і пра ўкраінцаў). Прафэсійны падыход, маўляў, адчуйце розьніцу.

І цяпер пра вынік. Сацыялагічны зрэз грамадзтва, паводле беларускага “незалежнага” дасьледваньня ў траўні і верасьні паказаў, што спачуваючых Украіне ў вайне з Расеяй за чатыры месяцы зменшылася ў Беларусі на 17 адсоткаў. І ў той жа час амаль на столькі ж адсоткаў павялічылася колькасьць спачуваючых Расеі. (Адзначу, што тут якраз той аспэкт дасьледваньня, якому можна давяраць, бо выяўляе дынаміку ў апытаньні, якое праводзілася аднолькавым мэтадам.)

Вось што такое граматная з аднаго боку і бязграматная з другога прапагандысцкая стратэгія ў інфармацыйнай вайне.

Карціна паказвае, што ў выніку посьпехаў расейскай агентурнай прапаганды (якая дзейнічае праз Украіну) паступова павялічваецца магчымасьць ўводу беларускага войска ў расейскую вайну з Украінай. Тым больш, што інфармацыйная вайна тут працягваецца з поўнай перавагай расейцаў. Павялічваецца таксама магчымасьць Пуціна душыць на Лукашэнку, а Лукашэнка зноў паволі перастае баяцца беларускага народа, бачачы зь якой апантанасьцю украінцы робяць сабе ворагаў зь беларусаў.

Тэатр абсурду. Але трэба прызнаць: расейцы стварылі ня толькі самае страшнае ў сьвеце ЧК-ГПУ-НКВД-КГБ-ФСБ, але і самую моцную ў сьвеце і самую разбуральную па ўплыву сістэму прапаганды і дэзінфармацыі. І не лічыцца з гэтым нельга.

Можна дакладна ўявіць, якое дрэннае і разбуральнае значэньне для ўсяго рэгіёну Усходняй Эўропы мела б уцягваньне Беларусі ў расейскую вайну супраць Украіны. Супрацьстаяць гэтаму ўжо цяжка, бо шмат страчана, але і украінцам (тым якія разумеюць небясьпеку паразы ў прапагандзе), і беларусам, якія дапамагаюць Украіне, неабхадна схамянуцца, каб крок за крокам вяртаць пазыцыі, гледзячы ў будучыню і разумеючы сэнс супольнай перамогі над «скопішчам зла» і злачынствамі двух разбойнікаў.

9 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/razgromnaaparazauinfarmacyi

11/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024