Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Слава Беларускаму Народнаму Фронту

Сёньня гістарычная дата. 19 кастрычніка 1988 года быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Гэта адбылося ў будынку “Чарвонага Касьцёла” (Касьцёл Сымона і Алены) у Менску. Падзея ўскалыхнула Беларусь.

БНФ паставіў задачу барацьбы супраць камунізма за дэмакратыю і за незалежнасьць Беларусі ад СССР. Праз тры гады, выдатна скарыстаўшы палітычную сітуацыю ў СССР, Фронт ажыцьцявіў свае мэты. Далей...

19/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“Гэта ж як трэба неавідзець …”

——————————————–
Беларусы шмат прысылаюць мне лістоў і паведамленьняў у ФБ і на Э-по. Рэакцыя на падзеі, звычайна, эмацыйная, а вызначэньні катэгарычныя. Але тут часам і ёсьць сэнс праўды, сказанай груба і наўпрост.

“Гэта ж як трэба неавідзець беларускі народ! Самаеды!” — ускліквае мой карэспандэнт. І ўнізе цытата, як напісана, зь “нянашай Нівы”. Далей...

19/10/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА ПА ХОДУ АБ БУДУЧАЙ ПЕРАМОЗЕ

Пасьля артыкула “Разгромная параза ў інфармацыі”, зьмешчанага на рэсурсах “Вольнай Беларусі” (гл. перадрук у ФБ) ёсьць станоўчыя рэакцыя ва Украіне. У рэчышчы праблемы і неабходнасьці яе выпраўленьня выказаліся вядомыя ўкраінцы — спадары А. Арэстовіч, В. Портнікаў, Б Ярэменка, В. Ягун і інш.

Цікава, што кантора тут найбольш занепакоілася наконт ролі палка Каліноўскага (рэальна легітымная структура) ў беларускай апазыцыі, якая выступае супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае Украіну ў барацьбе супраць маскоўскіх агрэсараў. Далей...

19/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПРА “ПАЛЫН-ПАЛЫН…” ПА-УКРАІНСКУ

Нядаўна трапіўся мне адзін ўкраінец з тых, якія ўцяклі ад жахаў вайны і якіх цяпер шмат у Варшаве. Я падараваў яму свой раман у перакладзе на ўкраінскую, зроблены Івай Падольськай з украінскай назвай “Гіркій запах полиновий…” (Дрогобич: КОЛО, 2021, 392 с.).

Праз нейкі час ён мне кажа: “Прачытаў. Вельмі спадабалася. Цікава прыдумана, але ў жыцьці наўрад ці такое магло б быць.” Далей...

19/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024