Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: КАНФЭРЭНЦЫЯ ВОЛЬНЫХ БЕЛАРУСАЎ У суботу 22-га кастрычніка ў Жэшуве (Польшча) адбылася аднадзённая канфэрэнцыя пад назвай “Вайна ва Украіне. Дэакупацыя Беларусі”. Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Беларусі (у тым ліку руху “Вольная Беларусь”), Украіны, Ічкерыі, Летувы сабрала некалькі дзясяткаў асобаў, якія выступілі па праблемах акупаванай Беларусі і вайны ва Украіне. Непасрэдны арганізатар канфэрэнцыі Аляксей Францкевіч — кіраўнік Дабрачыннага Фонду “Свабодная Беларусь”. У працэсе выступаў і дыскусіяў абазначылася агульная платформа канфэрэнцыі, выказаная і падтрыманая ўсімі ў некалькіх важных палажэньнях. Адзначана, што напад Расеі на Украіну, а таксама расейская акупацыя Беларусі і калабаранцкія дзеяньні рэжыму Лукашэнкі трэба ўспрымаць як агульную агрэсію Расеі супраць украінскага і беларускага народаў. Падкрэсьлена, што пазбаўленьне ад антынароднага рэжыму Лукашэнкі і дэакупацыя Беларусі вымагае агульнанароднага беларускага змаганьня з расейскім агрэсарам, якое павінна выяўляцца ў нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, у стварэньні і дзеяньні беларускага вызвольнага падпольля, ва ўсебаковай дапамозе ўкраінцам у барацьбе супраць расейскага нападніка. Абавязкава мусіць быць удзел беларускіх дабраахвотнікаў ў шэрагах беларускіх фармаваньняў у структурах Украінскай Арміі і змаганьне на фронце вайны супраць маскоўскіх захопнікаў. Асабліва гаворана, што беларусам трэба ідэйна, палітычна, матар’яльна і кадрамі дабраахвотнікаў падтрымліваць беларускі полк імя Каліноўскага, які ваюе супрць рашыстаў у складзе ўзброеных сілаў Украіны. Амаль ўсе ўдзельнікі канфэрэнцыі выказваліся, што ўкраінцы і беларусы павінны разам супрацьстаяць дэзінфармацыйнай вайне расейскай агентурнай прапаганды на тэлебачаньні і ў Інтэрнэце, якая накіравана на ўзбуджэньне недаверу і нянавісьці паміж украінскім і беларускім народамі. Прысутныя засьведчылі падтрымку Нацыянальна-Вызвольнаму Руху “Вольная Беларусь”, было асабліва падкрэсьлена, што дэакупацыя Беларусі і перамога Украіны над расейскім “мордарам” ёсьць галоўная задача для ўкраінцаў, беларусаў і ўсяго цывілізаванага сьвету. Былі выказаныя вельмі важныя прапановы, падтрыманыя ўсімі, аб неабходнасьці прызнаньня Беларусі захопленай краінай і акупаванай тэрыторыяй. Па гэтай праблеме рэкамендавана зьвярнуцца ў кіруючыя ворганы дзяржаўнай улады ваюючай Украіны. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху “Вольныя Беларусь” паўгода таму зьвяртаўся па гэтым пытаньні ў адпаведныя міжнародныя арганізацыі. Атрыманы прыхільныя паведамленьні, але ў міжнародным аспэкце цяжка такую справу распачаць, бо зварот (у Гаагскі Міжнародны Суд) павінен быць накіраваны ад дзяржаўнай улады акупаванай краіны. Тым часам Лукашэнка і яго маскоўская хэўра, што захапілі ўладу ў Беларусі, рэальна самы зьяўляюцца акупанцкай адміністрацыяй, якая прывяла маскоўскіх акупантаў у Беларусь. Што датычыць тактычных гульняў Эўразьвязу “ў Ціханоўскую”, “у лідара дэмакратыі” і ў “выбранага прэзыдэнта”, то на справе ніхто ў кіруючых колах Захаду гэтую сваю палітычную гульню сур’ёзна (увага!) на ўзроўні заканадаўства не трактуе (толькі паліт-казус). Адпаведна і “група” (магчыма ёй патлумачылі) па гэтых пытаньнях туды не зьвяртаецца. Аднак пытаньне рэальна можна вырашыць з кіраўніцтвам ваюючай Украіны (як гэта атрымалася з Ічкерыяй). Такое рашэньне магло б стаць нават больш практычным для абодвух бакоў, чым каніцель з заходняй бюракратыяй. Па выніках Канфэрэнцыі была выпрацавана і прынята рэзалюцыя, якая адлюстроўвае платфарму пазыцый. Цікава, 23 кастрычнік 2022 г. 24/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |