Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: “Група” шчэміцца ва Украіну

——————————————–
Сітуацыя сярод “блукаючай” агентуры абвастрылася ў сувязі з узмацненьнем дзеяньнў беларускіх дабраахвотных фармаваньняў і стварэньнем арганізацыйнай структуры Руху “Вольная Беларусь”.

Асабліва нэрвова сталі паводзіць сябе ў групоўцы вакол Ціханоўскай, якая, як трапна пведаміў мне адзін беларус, зьяўляецца легальнай расейскай рэзідэнтурай. Яны вельмі хочуць адкрыта зайсьці ва Украіну. Праўда, усё ў іх робіцца няўклюдна, але правакацыі йдуць адна за адной, імкнуцца пранікнуць у беларускія вайсковыя фармаваньні.

Здаецца ўкраінцы гэтыя намеры ўжо заўважылі. Нядаўна адзін са скрытых каляштабістаў нават прагаварыўся пра тое.

Вось цытата:

“…краіну чакаюць дзясяткі год крывавай вайны з актыўным удзелам зьнешніх сілаў, якія й будуць у гэтай вайне пераможцамі. Гэта цудоўна разумеюць тыя, хто заклікае да “патрыятычнага паўстаньня”, прызнае ўзброеныя фармаваньні “адзінымі прадстаўнікамі” і г.д. Выйсьце - аб’яднаньне ўсіх гэтых фармаваньняў пад палітычным кіраўніцтвам ОСЦ (гэта зн. “Офісу Сьвятланы Ціханлўскай” — З.П.) з адзінымі мэтамі - прадухіленьне ўцягваньня Беларусі ў вайну (у тым ліку - недапушчэньне ўварваньня звонку, якімі б мэтамі “вызваленьня” ні прыкрываліся ягоныя арганізатары і ўдзельнікі) і забезьпячэньне недатыкальнасьці дзяржаўных межаў краіны з пабудовай новага беларускага войска, якое падпарадковаецца Канстытуцыі і Законам Беларусі. Палітычнае кіраўніцтва (гэта зн. “ОСЦ” — З.П.) у гэты час, як і абяцала, праводзіць свабодныя справядлівыя выбары, удзел у якіх могуць прыняць і былыя службоўцы ўзброеных фармаваньняў, пры ўмове выхаду ў адстаўку з вайсковай службы “…

(https://www.facebook.com/svaboda.org/posts/pfbid0b4KWtbdsxA4oeibyWnxS7CeL5aGSs8tfSLSVEk568e9QKPGbcSuC8Ua1jrZ5FxVil?__cft__[0]=AZXSbCAqG_9Qt72xHNyXaxwiueKwnZzfoWbyS5_ci6QugUSamBWeVZZMjerM7R9NP3Mb7S1tqCed8oZO87vhaC4FSxSwCZNCI0xBG_B69s2o9FgvWGbW7TzjLW0-NMxSc1plN4G13tzdHJbY5Zlxh5yn&__tn__=%2CO%2CP-R )

Скора ўзьнікне шмат цікавай інфармацыі пра гэтую рэзідэнтуру, якая хоча стаць “палітычным кіраўніцтвам” і расфармаваць беларускія “ўзброеныя фармаваньні”. Паўтары гады таму я пісаў (”дэмсмі” ледзь не захлынуліся сьлінай), што пасьля ўпадку рэжыму гэтая група разам з Ціханоўскай пйдуць пад сьледства ў вольнай Беларусі. Але бачу, што сьледзтва трэба пачынаць ужо цяпер.

25 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк

25/10/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2022
П А С Ч П С Н
« Вер   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024