Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАДТРЫМКА ІНІЦЫЯТЫВЫ

Кіраўніцтва Руху “Вольная Беларусь” і Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху “Вольная Беларусь” выказваюць падтрымку працэсам зьвязаным з аб’яднаньнем высілкаў беларускіх патрыётаў і змагароў Палку імя Кастуся Каліноўскага і беларускіх “Кіберпартызан”

Гэтае аб’яднаньне інтарэсаў і падобныя кансалідыцыйныя працэсы будуць спрыяць узмацненьню і разьвіцьцю нацыянальнага фронту ў справе вызваленьня Беларусі.

Павел Усаў, Зянон Пазьняк ад БНС Руху.

Віктар Каралькоў Кіраўнік Управы Руху

7 сьнежань 2022 г.

8/12/2022 › Навіны

Камэнтаваць


2. ПРА СУРАГАТНУЮ ПАЛІТЫКУ І АБ ХАРАКТАРЫ ІСНАВАНЬНЯ ГРУПОЎКІ

Некаторыя назіральнікі, што выступаюць у ролі дасьведчаных людзей, сцьвярджаюць, што вярбоўка Сьвятланы Ціханоўскай адбылася 11-га жніўня 2020 года ў будынку Цэнтральнай Выбарчай Камісіі ў Менску. Разгляд падзеяў падказвае, аднак, што тое адбылося раней.

Але пытаньне залежнасьці асобы мае тут меншае значэньне. У гэтай тэме важнай ёсьць роля, якую пагадзілася выконваць Сьвятлана Ціханоўская.

У заходняй палітыцы ёсьць стандартныя падыходы. У змаганьні з антыдэмакратычным рэжымам іншай дзяржавы Захад ня можа выстаўляць патрабаваньні і змагацца з чужой дыктатурай наўпрост, без апоры на нейкія альтэрнатыўныя палітычныя сілы той дыктатарскай краіны. Далей...

8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


1. У ЧЫМ ШКОДНАСЬЦЬ ЭЛЕКТАРАЛЬНАЙ АФЁРЫ 2020 ГОДА

Рэальна гэта мусіла б гучэць так: у чым шкоднасьць палітычнай афёры з Ціханоўскай. Гэтая ж група нібыта за Беларусь і супраць Лукашэнкі.

Калі коратка — шкоднасьць у ськіраваньні палітыкі на Маскву. Калі б гэтая група атрымала магчымасьць уплываць на фармаваньне ўлады ў Беларусі, палітыка Беларусі засталася б прамаскоўскай.
Новыя словы і зьмена рыторыкі групоўкі ў выніку расейскай акупацыі Беларусі і маскоўскага нападу на Украіну ня маюць значэньня, бо палітычныя прынцыпы групы і план дзеяньняў не зьмяніліся. Яны заточаныя на суіснаваньне з Расеяй. Гэтая група – расейскі праект. Далей...

8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ. СЛАВА СЛУЦКІМ ЗМАГАРАМ!

27 лістапада дзень герояў — ушанаваньне памяці ваяроў Слуцкага збройнага чыну. Гэта была моцная старонка змаганьня ў гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пасьля антыбеларускага прэлімінарнага замірэньня паміж Польшчай і бальшавіцкай Расеяй 12 кастрычніка 1920 года ворагі дамаўляліся падзяліць Беларусь. Беларусы Случчыны, якія апынуліся ў нэўтральнай зоне і на якіх насоўвалася расейска-бальшавіцкая арда, з абурэньнем успрынялі вестку аб падзеле Беларусі. Ініцыятыву супраціву ўзяў на сябе Беларускі Нацыянальны Камітэт, створаны ў Слуцку 1918 годзе. Пачалася мабілізацыя на барацьбу з маскалямі. Далей...

8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПА СУТНАСЬЦІ ПАЛІТЫКІ ІЛЖЫ

Апошнім часам “дэмсмі” падхапілі выказваньне С. Ціханоўскай аб тым, што яна, аказваецца, “прэзыдэнт-элект” (ёй патлумачылі значэньне гэтага слова) і што яе, маўляў, у 2020 годзе “выбралі” на гэтага “электа”.
Пакуль што тут пустая фраза. Аднак калі ілжывае вызначэньне трапляе ў плынь прапаганды, яно робіцца зьявай палітычнага ашуканства, існаваньне якой ёсьць шкодным для грамадзтва як у сфэры палітыкі, так і ў сістэме ўлады (рэжым Лукашэнкі — тыповы прыклад). Далей...

8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ДАКУМАНТЫ РЭЗІДЭНТУРЫ

Зьяўленьне абсурдаў у групе рэзідэнтуры (шпіён Губазіка пад патранатам Франака, афёра з Зарэцкай, выкідваньне Талерчыка, Дамова аб халяўных сакрэтах і інш.) — ўсё гэта раптам пачало суправаджацца новай успышкай хлусьні пра нібыта выбраньне Ціханоўскай на выбарах 2020 года (хаця фальсіфікацыя пра нібыта выбраньне гэтай асобы ўжо невядомая толькі ляніваму). І так яны ўпарта хлусяць, у вочы глядзяць і не міргаюць. Так заілжывіліся, што нават новае імя прыдумалі аферыстцы і сталі называць яе “прэзыдэнтам-электам” (Франак прыдумаў).

(Між іншым, чальцы Рады БНР, даведаўшыся, высьмеялі чарговае словаблудзтва групнікаў, памятаючы якія функцыі выконвае Рда БНР у выгнаньні. Але слоўная дзейнасьць групы няспынная). Далей...

8/12/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ЛІСТЫ ЎКРАІНЦАМ АБ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ

Для сумеснай барацьбы народаў супраць расейскіх акупантаў (цяперака і ў пэрспэктыве) важна правільнае вызначэньне статус-кво краінаў, што трапілі пад агрэсію нападнікаў.

У гэтай сувязі для Беларусі неабходна адзначыць стан акупацыі краіны, інвазію чужога войска і выкарыстаньне ім беларускай акупаванай тэрыторыі для агрэсіі супраць іншых краін (канкрэтна — супраць Украіны).

Важна тое, што расейскую агрэсію і вайну супраць Украіны не падтрымлівае бальшыня Беларускага народа. Далей...

8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“Гэта ж як трэба неавідзець …”

——————————————–
Беларусы шмат прысылаюць мне лістоў і паведамленьняў у ФБ і на Э-по. Рэакцыя на падзеі, звычайна, эмацыйная, а вызначэньні катэгарычныя. Але тут часам і ёсьць сэнс праўды, сказанай груба і наўпрост.

“Гэта ж як трэба неавідзець беларускі народ! Самаеды!” — ускліквае мой карэспандэнт. І ўнізе цытата, як напісана, зь “нянашай Нівы”. Далей...

8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


РЭПЛІКА ПА ХОДУ АБ БУДУЧАЙ ПЕРАМОЗЕ

Пасьля артыкула “Разгромная параза ў інфармацыі”, зьмешчанага на рэсурсах “Вольнай Беларусі” (гл. перадрук у ФБ) ёсьць станоўчыя рэакцыя ва Украіне. У рэчышчы праблемы і неабходнасьці яе выпраўленьня выказаліся вядомыя ўкраінцы — спадары А. Арэстовіч, В. Портнікаў, Б Ярэменка, В. Ягун і інш.

Цікава, што кантора тут найбольш занепакоілася наконт ролі палка Каліноўскага (рэальна легітымная структура) ў беларускай апазыцыі, якая выступае супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае Украіну ў барацьбе супраць маскоўскіх агрэсараў. Далей...

8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА “ПАЛЫН-ПАЛЫН…” ПА-УКРАІНСКУ

Нядаўна трапіўся мне адзін ўкраінец з тых, якія ўцяклі ад жахаў вайны і якіх цяпер шмат у Варшаве. Я падараваў яму свой раман у перакладзе на ўкраінскую, зроблены Івай Падольськай з украінскай назвай “Гіркій запах полиновий…” (Дрогобич: КОЛО, 2021, 392 с.).

Праз нейкі час ён мне кажа: “Прачытаў. Вельмі спадабалася. Цікава прыдумана, але ў жыцьці наўрад ці такое магло б быць.” Далей...

8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2022
П А С Ч П С Н
« Кас   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024