Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Гэта ж як трэба неавідзець …”
——————————————– “Гэта ж як трэба неавідзець беларускі народ! Самаеды!” — ускліквае мой карэспандэнт. І ўнізе цытата, як напісана, зь “нянашай Нівы”. У газэце паведамляецца, што “Краіны Балтыі, Польшча і Ірландыя выступаюць за тыя ж санкцыі ЕС супраць Беларусі, што і супраць Расіі … Гэтая тэма абмяркоўваецца ў Брусэлі ўжо даўно, — паведамляецца далей. — На думку дыпламатаў ЕС, зь якімі гутарыла карэспандэнтка «Польскага радыё», мэты дзве. Па-першае, як мага мацней нанесьці ўдар па беларускай эканоміцы і прымусіць рэжым у Менску спыніць дапамогу Маскве ў вайне на Украіне.” Ну як яшчэ ясьней (і дурней) можна сказаць, распрануцца і агаліцца!? Прытым заўважце, — піша карэспандэнт, — што за антынародныя санкцыі супраць акупаванай Беларусі выступаюць менавіта тыя краіны, дзе пастаянна пасецца “штабік” (маецца на ўвазе, відаць, група вакол Ціханоўскай). Ізноў моцныя словы і ўскліканьне: “Гэта ж як трэба неавідзець беларускі народ!” Ня думаю, што “яны” ненавідзяць беларускі народ. Ім проста на яго начхаць, што ў Брусэлі, што ў Вільні. І гэта пасьля ўсяго таго што сталася і што сказана пра санкцыі, пра акупацыю, пра тэрор і рэпрэсіі і пра Лукашэнку. Словам няма пра што гаварыць. Усё даўно зразумела. Стварайма хутчэй і разбудоўваем шырока наш Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь, каб зьнесьці ўсю нечысьць, каб духу ад яе не засталося. 15 кастрычнік 2022 г. 8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты — беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024 |