Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПА СУТНАСЬЦІ ПАЛІТЫКІ ІЛЖЫ

Апошнім часам “дэмсмі” падхапілі выказваньне С. Ціханоўскай аб тым, што яна, аказваецца, “прэзыдэнт-элект” (ёй патлумачылі значэньне гэтага слова) і што яе, маўляў, у 2020 годзе “выбралі” на гэтага “электа”.
Пакуль што тут пустая фраза. Аднак калі ілжывае вызначэньне трапляе ў плынь прапаганды, яно робіцца зьявай палітычнага ашуканства, існаваньне якой ёсьць шкодным для грамадзтва як у сфэры палітыкі, так і ў сістэме ўлады (рэжым Лукашэнкі — тыповы прыклад).

Такая зьява цягне за сабой адказнасьць. Бяда толькі ў тым, што разбуральная дзейнасьць палітыкі ілжы, як правіла, шматкроць перавышае меры адказнасьці, якія ў такіх выпадках мала значаць у параўнаньні з нанесенай шкодай. (Ізноў жа, тыповы прыклад, — існаваньне Лукашэнкі.)

Выбары 2020 года былі сфальсіфікаваныя з абодвух бакоў. Прэзыдэнт ня быў выбраны, бо няма (не засталося) аснованай на законе дакумэнтацыі аб выбраньні і аб колькасьці галасоў.

У выбарах удзельнічала пяць асобаў. Малаверагодна, каб у той сітуацыі Лукашэнка набраў больш за палову падтрымкі.

Тое самае адносіцца і да С. Ціханоўскай. (Рэальна, максімум, што яна магла набраць, — гэта 30-35 адсоткаў). Тым ня менш абодва бакі — лукашысцкі і агентурна-газпрамаўскі — выступілі з фальсіфікатарскімі сцьвярджэньнямі. Лукашэнка заявіў пра 80 адсоткаў падтрымкі, спасылаючыся на пратаколы камісіяў, якія нельга праверыць, бо бюлетэні былі зьнішчаныя на другі дзень пасьля галасаваньня.

Газпрамаўска-агентурная група ў сваёй фальсіфікацыі абапіралася толькі на эмоцыі і на фантазіі аб перамозе і абмежавалася прыдумкай для Ціханоўскай палітычнага тытула, назваўшы яе “лідэрам” дэмакратычных сіл (”лідаркай” па збочанай тэрміналогіі)

Цяпер, калі агентурная група разам са сваёй падапечнай зайшла ў палітычны тупік,”групоўцы” раптам пачалі сцьвярджаць, што два гады таму Ціханоўская “перамагла” на выбарах і зрабілася цяпер “прэзыдэнтам-электам”.
Жаласна і бездапаможна гэта ўсё выглядае.

І тым ня менш адказнасьць за фальсіфікацыю існуе, і ніколі ня будзе адкінута, бо вынікі ілжы не бываюць станоўчымі і вымяраюцца мерай шкоды, адпаведна — мерай адказнасьці і пакараньня.

21 лістапад 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК
http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/pasutnascipalitykiilzy

8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2022
П А С Ч П С Н
« Кас   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024