Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ. СЛАВА СЛУЦКІМ ЗМАГАРАМ! 27 лістапада дзень герояў — ушанаваньне памяці ваяроў Слуцкага збройнага чыну. Гэта была моцная старонка змаганьня ў гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасьля антыбеларускага прэлімінарнага замірэньня паміж Польшчай і бальшавіцкай Расеяй 12 кастрычніка 1920 года ворагі дамаўляліся падзяліць Беларусь. Беларусы Случчыны, якія апынуліся ў нэўтральнай зоне і на якіх насоўвалася расейска-бальшавіцкая арда, з абурэньнем успрынялі вестку аб падзеле Беларусі. Ініцыятыву супраціву ўзяў на сябе Беларускі Нацыянальны Камітэт, створаны ў Слуцку 1918 годзе. Пачалася мабілізацыя на барацьбу з маскалямі. 14-га лістапада 1920-га сабраўся Зьезд Случчыны (дэлегаты ад 15 воласьцяў). Прынялі дэклярацыю аб абароне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і аб стварэньні войска. За тры дні ў войска запісалася больш за дзесяць тысячаў дабраахвотнікаў. Беларускія маткі самы выпраўлялі на вайну сваіх сыноў. Але не хапала зброі і амуніцыі. Таму больш за палову двбраахвотнікаў распусьцілі па хатах. Пакінулі 4000. Зь іх палова мусіла здабыць зброю ў баях ад ворагаў. Так яно потым і было. Былі створаны два палкі, якія склалі Слуцкую брыгаду стральцоў. 26-27 лістапада пачаліся баі з расейскай ардой. На Слуцк наступала Омская дывізія маскалёў і кітайцы з латышамі (апошнія, былі наёмнікамі, ваявалі за грошы). Случакі адразу спынілі і адкінулі арду. Потым пачалася зацяжная вайна, вёскі і паселішчы пераходзілі з рук ў рукі. Лічэбная перавага шматкроць была на баку маскалёў. Але перавага беларусаў трымалася на цалкавітай падтрымцы насельніцтва. Дзівосная зьява: вяліся актыўныя баявыя дзеяньні, і адна Слуцкая брыгада з двух палкоў (без артылерыі і цяжкой зброі) трымала фронт працягласьцю амаль у сто кілометраў. У рэшце маскалі кінулі супраць беларусаў цэлую армію. Тут ўжо супрацьстаяць было бяссэнсоўна. Случакі прынялі рашэньне і ў колькасьці 1500 жаўнераў адышлі за раку Лань на тэрыторыю, акупаваную палякамі. Прытым 400 жаўнераў яны пакінулі на Случчыне для партызанскай барацьбы з бальшавікамі. За ракой Лань рэшткі палкоў раззброіліся. Частка жаўнераў была перапраўлена на Беласточчыну, частка ў Дарагуск і іншыя месцы. Пазьней некаторыя вярнуліся ў Беларусь, дзе праз пэўны час іх арыштавалі і замардавалі бальшавікі. Некаторых ваяроў выдалі маскалям палякі некаторых замардавалі самы. Бальшыня слуцкіх ваяроў асела за мяжой, найбольш у Вялікабрытаніі і Амэрыцы. Гэта вядомя людзі. Да канца жыцьця яны служылі Беларусі. Слава Слуцкаму збройнаму чыну! Слава героям Беларусі! Жыве Беларусь! Сьмерць маскалям! 26 лістапад 2022 год Зянон Пазьняк 8/12/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |