Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
БАЯВЫ ДРОН УЖО НА ЎЗБРАЕНЬНІ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА Цэлы месяц сябры Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” наўпрост зьбіралі сродкі сярод беларусаў на набыцьцё баявога дрона для дабраахвотніцкага палка імя Кастуся Каліноўскага, што ў складзе ўзброеных сілаў Украіны змагаецца з рашысцкім агрэсарам і акупантам. Неабходныя сродкі былі сабраныя, і сябры Руху паехалі на завод вытворцаў ва Украіне, набылі баявы дрон “Кажан Е 630″, прывезьлі і 4-га студзеня перадалі ваярам палка Каліноўскага. (Перадалі таксама лекі.) Жыве Беларусь! Слава Украіне! Сьмерць рашысцкім бандытам і маскоўскім акупантам! Рух “Вольная Беларусь” заўсёды будзе падтрымліваць і дапамагаць героям і змагарам за вольную Украіну і вольную Беларусь. Рух заклікае ўсіх беларусаў дапамагаць у камплектацыі палка Каліноўскага зброяй, транспартам, медыкаментамі і рыштункам. На аснове гэтай баявой адзінкі павінна фармавацца і вырастаць Беларуская вызвольная армія — надзея вызваленьня Беларусі. ПАДЗЯКА БЕЛАРУСАМ На працягу лістапада і ў пачатку сьнежня гэтага году ў Польшчы, але галоўным чынам ў Нью-Ёрку, адбывалася зборка грошай для Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” на набыцьцё рыштунку і баявога дрона для палка Каліноўскага, які ваюе ў складзе збройных сілаў Украіны супраць маскоўскіх агрэсараў. Усяго сабрана 14.470 даляраў. Зь іх 390 скарыстана на набыцьцё ўцяпляльнікаў, жгутоў (турнікетаў) і лекаў, на трансакцыю і перасылку. Рэшта — 14.080 даляраў — патрачага па галоўным прызначэньні (аплата за дрон — 12.500 $ і інш.). Кожнаму з 34-х амэрыканскіх даўцаў выказаная пісьмовая падзяка за падтрымку Руху і ваяроў. Але тут (у публічным рэсурсе), улічваючы ваенны час і стан рэпрэсіяў ў акупаванай Беларусі, мы не падаём імёны нашых дабрадзеяў, дбаючы пра бясьпеку. Вялікая ўсім падзяка. 25 сьнежань 2022 г. http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/baavydronuzonauzbraennipalkakalinouskaga 9/1/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |