Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ГІСТАРЫЧНЫ ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ
Гэты час сумеснага змаганьня за незалежнасьць па сёньняшні дзень жыве ў маёй сьведамасьці як вельмі ўзнёслы і хвалюючы час. Мы тады вельмі спрыялі адзін аднаму. Варта сказаць, напрыклад, што Устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і 2-гі зьезд Канфэдэрацыі Беларускіх Маладзёвых Суполак пры спрыяньні Саюдзіса адбыліся ў Вільні ў 1989 годзе, а беларусы ўсяляк падтрымлівалі суседзяў, калі былі спробы ваеннага ўмяшаньня саветаў у справы іхняй дзяржаўнай незалежнасьці. Зьезды Саюдзіса і БНФ “Адраджэньне” заўсёды адбываліся ва ўзаемнай прысутнасьці ўзаемных гасьцей. Канец 80-х і пачатак 90-х былі незабыўнымі гадамі ў нашай свабодзе. Цяпер Беларусь пад расейскай акупацыяй і пад здрадніцкім прамаскоўскім рэжымам Лукашэнкі. Расея напала на Ўкраіну. Йдзе вайна. Шмат што зьмянілася і перавярнулася ў сьвеце, але барацьба за незалежнасьць і пачатак свабады незабыўныя. З гэтай нагоды па даручэньні БНС “Вольнай Беларусі” віншую нашых прыяцеляў і суседзяў з Днём Незалежнасьці. Хай дух свабоды лунае над намі. А ніжэй зьмяшчаю віншаваньне з нагоды гістарычнай даты , адрасаванае Сейму Літоўскай Рэспублікі. Зянон Пазьняк. Ад імя Нацыянальна-Вазвольнага Руху “Вольная Беларусь” Віншую Вас і ўвесь літоўскі народ зь вялікмі сьвятам дзяржаўнай незалежнасьці Літоўскай Рэспублікі, сцьверджанай 16 лютага 1918 года. У вызначальны для вашай і нашай свабоды час на пераломе1980-х і 1990-х гадоў мы, Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і літоўскі “Саюдзіс”, кансалідавалі нашыя высілкі разам і змагаліся за незалежнасьць нашых краін ад СССР. Незалежнасьць была дасягнута, нягледзячы на супраціў і правакацыі Масквы. 29-га сакавіка 1990-га года, напрыклад, пасьля абвяшчэньня Вярхоўным Саветам Літвы аб аднаўленьні літоўскай дзяржаўнасьці, якое адбылося 11 сакавіка 1990 года, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пад націскам Масквы запатрабаваў вярнуць Вільню і Віленскі край у склад Беларусі. Гэта была маскоўская правакацыя з мэтай разбіць салідарнасьць і скампрамэтаваць, сутыкнуць Саюдзіс і Беларускі Народны Фронт. 3-га сакавіка Беларускі Народны Фронт ацаніў заяву Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР як “палітычны шантаж”. У сярэдзіне красавіка дэлегацыя народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР ад Беларускага Народнага Фронту і дэлегацыя дэпутатаў Вярхоўнага Савету Літоўскай Рэспублікі ад Саюдзіса спаткаліся ў Вільні і прынялі сумесную заяву, дзе падкрэсьлілі, што “спробы блакаваць рэалізацыю права на самавызначэньне накіраваныя супраць правоў і жыцьцёвых інтарэсаў усіх народаў СССР”, што “камуністычнае кіраўніцтва як былой Літоўскай ССР, гэтак і Беларускай ССР ня толькі ня вырашыла спэцыфічныя этнамоўныя, сацыяльна-эканамічныя ды іншыя праблемы Віленскага Рэгіёну, але яшчэ і паглыбіла іх”, што гарантыі вырашэньня праблем “у поўнай меры могуць забясьпечыць толькі суверэнныя і дэмакратычныя дзяржавы Літвы і Беларусі.” Заява ад дэпутатаў Беларусі падпісана мной як Кіраўніком дэпутацкай Апазыцыі БНФ, А. Трусавым, В. Голубевым і інш., ад дэпутатаў Літвы падпісана В. Павілёнасам, Г. Ілгунасам, А. Шыменасам і і нш. Пасьля прыняцьця і апублікаваньня (23. 04. 1990.) гэтай супольнай заявы маскоўская правакацыя скончылася. Нацыянальна-дэмакратычны рух Саюдзіса і Беларускага Народнага Фронту за незалежнасьць і свабоду працягваўся і прывёў да перамогі. Якраз у Беларусі быў пастаўлены крыж над існаваньнем СССР. Такіх прыкладаў супольнага змаганьня Саюдзіса і БНФ за незалежнасьць сваіх краін было шмат. Некаторыя дэпутаты ад БНФ былі нават адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі Літоўскай Рэспублікі за дапамогу ў барацьбе за свабоду. Цяпер, калі расейскі агрэсар пры здрадзе Лукашэнкі акупаваў Беларусь, напаў на Украіну і рэальна пагражае ўсёй Усходняй Эўропе, салідарнасьць паміж нашымі народамі, як і ў 90-х гадах, павінна быць грунтам для супраціву супраць агрэсіі Масквы, гарантыяй незалежнасьці, дэмакратыі і свабоды. Вітаем Незалежнасьць Літоўскай Рэспублікі! Віншуем з Днём Незалежнасьці! 15 люты 2023 г. 15/2/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |