Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Пра камэнтары да рэплікі “ХТО ЗМАГАЕЦЦА ВА УКРАІНЕ?”

Бывае, што людзі ўважліва не прачытваюць таго, што напісана і абмярковаюць свае паняцьці і ўяўленьні, якія не вынікаюць з напісанага. Непаразуменьні часам бянтэжаць.

Тады паўтару лапідарна.

Спадарыня Івонка сказала: “Мы маем пэўныя заданьні цяпер, якія вельмі важныя для нашага народу. Па-першае, абвясьціць сьвету, што ня мы змагаемся ва Украіне, а дыктатар, які не прадстаўляе беларускі народ.”

Сутнасьць крытыкі гэтай агучанай фантазіі такая: — У сапраўднасьці ва Украіне “дыктатар” (маецца на ўвазе Лукашэнка) не змагаецца (гэта рэальнасьць). Ва Украіне якраз змагаемся “МЫ” (гэта значыць каліноўцы) разам з украінцамі супраць расейскага агрэсара. Далей...

27/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“Гэта нашая характэрная рыса, відаць”: Пазняк пра беларусаў / Мова нанова

БЕЛСАТ LIFE Вядоўца праграмы – Віктар Шукеловіч

Якія рысы беларусаў раскрывае гісторыя стварэння Беларускае Народнае Рэспублікі, БНР? Чаму важна скарыстацца сённяшняй магчымасцю і дабіць Расейскую імперыю, увасобленую ў Расеі Пуціна?

Госць новага выдання праграмы “Мова нанова” – Зянон Пазняк, беларускі палітык, старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ, лідар беларускага нацыянальнага адраджэння ў канцы ХХ ст.

Абвясціўшы незалежнасць БНР 25 сакавіка 1918 года, нацыянальныя дзеячы ўвасобілі беларускую нацыянальную ідэю ў незалежнай дзяржаве. Сёння беларусы адзначаюць гэтую падзею як Дзень Волі.

https://www.youtube.com/watch?v=5BuQkBQPJVs

26/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Прамова Зянона Пазьняка ў Варшаве. 105 год БНР

105 год БНР. Прамова лідэра беларускай нацыі Зянона Пазьняка.
Дзень Волі ў Варшаве. 25 сакавіка 2023 г.

https://www.youtube.com/watch?v=Hw-Z3ZxowkE

26/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАЗНЯК: як беларусы стварылі краіну, Вільня – наша, Дзень Волі – галоўнае свята, БНР – 105 год

Зянон Пазняк, які распавёў, чаму 25 сакавіка – галоўнае свята для Беларусі, як стваралася БНР, у чым быў экстраклас Усебеларускага Кангрэса.

Асобная частка пра Вільню і як яе дзяліць з Літвой. Канешне, не абыйшлося без Расіі і чаму яна павінна быць разбурана. Трошкі – пра Лукашэнку і чаму так важны суд у Беларусі над ім.

Жыве Беларусь!

https://www.youtube.com/watch?v=Dlx4jE9Wvlk

26/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. 105 год БНР. Віншаваньне з Днём Волі

Віншаваньне са 105 гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці БНР ад беларускага нацыянальнага лідэра Зянона Пазьняка.

25 сакавіка 2023 г.

https://www.youtube.com/watch?v=bqQOZ4RdBHE

25/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


К А Л І Н О Ў Ц А М

Дарагая хлопцы, ваяры, сябры і сяброўкі палка Каліноўскага.

Віншую Вас з Днём фармаваньня Вашага вайсковага аддзелу — баталёну а потым палка!

Незабыўна для мяне было спаткацца з Вамі (і нават начаваць пад адным дахам.) Здаецца, каб скінуць з плячэй хоць бы трыдцаць, быў бы з Вамі, каб біць маскаля. Але я ўжо заўсёды з Вамі. І мы пераможам, адбярэм ад ворагаў і адновім нашу вольную прыўкрасную Беларусь!

Верма ў нашу перамогу побач з Украінай! Верма ў сьветлыя дні! Не пакіне Гасподзь Беларусь, калі за яе змагацца. Барацьба стала сімвалам нашай веры. Стойма крэпка — і пераможам!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

9 сакавік 2023 г.
Зянон Пазьняк

10/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі пра агентуру

Сябра БНС “Вольная Беларусь”, беларускі палітык Юры Беленькі ўздымае важную тэму агентаў спецслужб сярод беларускай апазыцыі.

Узгадваюцца асобы: Жарнасек, Дабравольскі, Лябедзька, Міхалевіч і інш.

https://www.youtube.com/watch?v=EhhS0f513IM

Крыніца: канал “Вольная Беларусь”

1/3/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Resolution


adopted at the rally of the Belarusian patriots and the representatives of the Belarusan democratic organizations on Memorial Day of the Belarusan victims and the anniversary of the Russian occupation of Belarus and the Russian aggression in Ukraine

In January 2022 the Russian Federation has lead its troops into Belarus in the guise of training exercises. The illegitimate chief of the state power Mr. Aliaksandr Lukashenka has facilitated this Russian military operation. The Russian troops have occupied the Belarusian military airfields, strategic plants as well as the national territory. Thus Russia has started the occupation of Belarus. In February the Russian troops have attacked Ukraine from the occupied territory of Belarus. Далей...

1/3/2023 › Навіны, English

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2023
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024