Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: КОРАТКА ПРА ВІЗІТ У ВІЛЬНЮ На адзін дзень мы са спадаром Паўлам Усавым зьезьдзілі ў Вільню, але затрымаліся на два дні. Была размова з прадстаўніцай МЗС (амбасадарам у Беларусі) і з дэпутатамі Сэйма ад фракцыі сацыял-дэмакратаў. Мы гаварылі аб праекце так званага “дыскрымінацыйнага” (як яго ўжо ахрысьцілі) закона, падрыхтаванага кансэрватыўнай бальшынёй у Сэйме (абмежаваньне магчамасьцяў беларусаў на ўязныя візы, на статус жыхарства, на набыцьцё ўласнасьці, на грамадзянства і інш.). Зьвесткі з размовы абнадзейваючыя. Праект пераглядаецца. Тэма Беларусі, магчыма, будзе ўвогуле выдалена з праекта (застанецца толькі тэма Расеі). Прытым крытыка праекта вядзецца таксама і з боку дэпутатаў кансэрватыўнай большасьці. Хутчэй за ўсё “драконаўскія” прапановы супраць Беларусі не атрымаюць падтрымкі і будуць выдаленыя. Гэта прагнозы дэпутатаў апазыцыйнай сацыял-дэмакратычнай фракцыі. Тут мушу патлумачыць. Сацыял-дэмакраты ў Сэйме Літоўскай рэспублікі знаходзяцца ў апазыцыі да правячай кансэрватыўнай партыі “Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты”. Нядаўна сацыял-дэмакраты перамаглі кансэрватараў на мясцовых выбарах. Ім прадказваюць таксама перамогу на парляманцкіх выбарах, якія адбудуцца восеньню гэтага года. Сёньняшняя пазыцыя сацыял-дэмакратычнай групы вызначаецца канструктыўнасьцю і здаровым сэнсам і, відаць, невыпадкова мае падтрымку электарата. Мы плянавалі таксама спатканьне з дэпутатамі правячай партыі. Акрамя размовы пра скандальны праект мы хацелі пагаварыць аб матывах інвэстыцый і падтрымкі зь іхняга боку групы Франака-Ціханоўскай у той час, калі дэманстратыўна вядома аб пачатковай прамаскоўскай арыентацыі гэтай групы і наступнай антыбеларускай выніковасьці іхных дзеяньняў. Як ні дзіўна, з кансэрватарамі спаткацца не ўдалося. Яны аказаліся вельмі занятымі, але ўражаньне было, што дэпутатаў нехта напалохаў. І сапраўды, адказ знайшоўся ў Інтэрнэце. Кансэрватараў напалохаў Анатоль Лябедзька — прадстаўнік “штабу” (ці “штабіку”, як кажуць у Вільні). У Сэйме перад сустрэчай з сацыял-дэмакратамі мы спаткаліся мімаходзь з даўнім сябрам беларусаў дэпутатам Эўрапарляманту Эмануэлем Зінгерысам і зь яго шаноўнай памочніцай. Але на доўгую дзелавую гаворку ўжо не хапіла часу. Мы засталіся яшчэ на адзін дзень, каб спаткацца зь беларускай грамадзкасьцю Вільні. Зьнялі невялікую залю на сто месцаў і памыліліся, бо людзей прыйшло больш. Але неяк умясьціліся. Галоўнае, аднак, ня толькі ў цікаўнасьці беларусаў да тэмы спатканьня, але ў тым беларускім нацыянальным адзінстве прысутных, якое мы адчулі ў залі. Задавалі шмат пытаньняў. Сярод выказваньняў прысутных трэба адзначыць меркаваньне, што беларусам неабходна змагацца супраць трох асноўных ворагаў беларускай нацыі — гэта супраць расейскай акупацыі, супраць здрадніка Лукашэнкі і пляжыць фальшывую групоўку Франака-Ціханоўскай, якая надзвычай шкодная для беларусаў. Нарэшце, беларусы Вільні тое зразумелі. Было паведамлена таксама, чаму цяперашняя Эўропа (Эўразьвяз) падтрымлівае ілжывую міфалогію пра Ціханоўскую. Таксама з нашага боку было патлумачана аб складзе злачынства Ціханоўскай і аб матэрыялах будучага сьледзтва па гэтай асобе, тады калі Беларусь збавіцца ад акупацыі, адновіць законнасьць і дэмакратыю. 31 сакавік 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК 1/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |