Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: С І М П Т А М А Т Ы Ч Н Ы Я З Ь Я В Ы

У так званых “дэмсмі” апошнім часам рэфрэнам гучыць: “у яго ўсе агенты”, “у яго ўсе агенты”, “ўсе агенты…” і г. д. (Некаторыя паўтараюць тое бесперапынна, як папугаі). Так выяўляецца чарговы сістэмны план прапагандысцкай гібрыднай вайны супраць маёй асобы. Дагэтуль за ўвесь час супраць мяне выпрабаваны дзясяткі ідыёцкіх наклеек (ад “нямецкага паліцая” да “паліцічэскава трупа”). Бачны характэрны ўзровень на якім усё тое вядзецца.

Нядаўна я быў у Вільні разам са спадаром Усавым. Офісная агентура “штабіка” паляцела да прадстаўнікоў правячай партыі Летувы і пачала іх палохаць, што едзе Пазьняк, які хоча адабраць Вільню, маўляў, толькі што ён па відэа гэта сказаў.

Прадстаўнікі правячай партыі напалохаліся і ўхіліліся ад спатканьня з намі. (Праўда, з адным зь іх мы спаткаліся, але ён быў таксама спалоханы.)

У гэты ж дзень мы ўбачылі ў Сеціве, як спадар Лябедзька (ён жа “Раймон”) “бяседуе” з прадстаўніком правячай партыі ўлады. Дзіўныя, скажу вам, паводзіны. З палітычнага гледзішча дык наадварот дэпутатам трэба б было спаткацца са мной і спытаць ці праўда гэта. І гумар тут не пашкодзіў бы.

Адразу ж зьявіліся цяжкасьці з выкарыстаньнем залі ў Доме афіцэраў, якая была раней замоўлена для нас на сустрэчу зь беларускай грамадзкасьцю. Прышлося здымаць іншую залю.

У прыродзе гэта называецца “дробная пакасьці”. Але бяруцца яны не з надвор’я, а з прыроды прарасейскай агентуры, якая ў гэты ж час (ва ўнісон зь віленскім “Раймонам”) азвалася ва Украіне. Тут зьявіліся адмысловыя відэа дзе заангажавваныя асобы, якія паняцьця ня маюць ні пра Вялікае Княства Літоўскае, ні пра Вільню, ні пра гісторыю Рэчы Паспалітай, ні, зрэшты, пра маю дзейнасьць, тым ня менш “сокрушаются”, што, аказваецца, Пазьняк (”заслугі каторова мы не атрыцаем”) хоча адабраць Вільню ад Летувы і (быццам бы) кажа, што “літоўскай нацыі не існуе” і т. п. Прытым усё гэтае глупства скампанаванае па мэтаду тыповай прымітыўнай прапаганды: адна асоба выказвае шкадаваньне (дае пас іншай асобе), што, маўляў, Пазьняк хоча забраць Вільню, а напарнік прымае пас, нібыта абураецца і амаль гадзіну палівае брудам Пазьняка ды гаворыць бздуры на самым нізкім узроўні, разьлічаныя на цемнату.

Гаварыльшчыкі прыдумваюць і гавораць пра “казаньні”, якія прыпісваюць мне, склейваюць іх і палохаюць абавацеляў чалавекам (гэта значыць мной), які некалі, у 1990-м, спыніў правакацыю Масквы супраць Летувы па нібы та забору Вільні ў склад БССР (але адкуль тое гаварыльшчыкам ведаць). Выглядае, што працуе сетка ад Вільні да Кіева з адгалінаваньнямі на Варшаву.

З гэтага мушу адзначыць дзьве сэнтэнцыі.

Першая.
Цяперашняя летувісцкая кансэрватыўная ўлада, набраная з маладых кансэрватараў, якая дэманструе антыбеларускую палітыку і гэтым шкодзіць самой сабе і сваёй краіне, гэтая ўлада доўга не пратрымаецца. У Летуве ёсьць больш сталыя і разумныя сілы, якія прыдуць на зьмену недасьведчаным.

Другая сэнтэнцыя.
Прарасейская агентура ва Украіне пазнаецца па мэтадычнай і сістэмнай прапагандзе ахайваньня беларусаў і па стварэньні нянавісьці ўкраінцаў да беларускага народа ў той час, калі акупаваны цяпер беларускі народ якраз зьяўляецца саюзьнікам украінцаў, і гэтую саюзьніцкую настроенасьць беларусаў трэба замацоўваць у інтарэсах Украіны. Агентура ж, едучы на ўкраінскім патрыятызме, робіць усё наадварот — тое што патрэбна Маскве (сутыкнуць два народы, каб лгчэй было зь імі расправіцца).

Цяпер ідзе вайна, і не да ўсяго даходзяць рукі, але прыйдзе час, і украінцы разьбяруцца з чужароднай агентурай, як бы яна ні дэманстравала свой штучны патрыятызм.

У заключэньне прапаную чытачам (хто ня бачыў) паглядзець маё відэа-інтэрв’ю, на якое па-ашуканцку спасылаюцца выканаўцы прапаганды і ў якім якраз гаворыцца пра старажытную нашу сталіцу Вільню. https://www.youtube.com/watch?v=Dlx4jE9Wvlk
(Кавалак паміж 51: 26 — 1:11:29).

6 красавік 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

7/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2023
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024