Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Лёгкае чытаньне Мне прыслалі арыгінальны і даволі сьмешны жарцік, быццам бы сп. Ціханоўская віншуе мяне з днём народзінаў і піша, што, маўляў, “ў нас агульная мэта…, за якую мы змагаемся”. Як кажуць “мудрыя” расейцы — “отэтада”. Мне гэта нагадала адну рэальную гісторыю пятнаццацігадовай даўнасьці. І трэба ж было такому здарыцца, што лукашысцкія ўлады на глебе мэмарыяльных і матэрыяльных адносінаў моцна задзелі таксічную прапагандыстку. У 2009 годзе спадарыня напісала і надрукавала разгромны адкрыты ліст супраць Лукашэнкі, зьмяшаўшы яго з зямлёй. “Драка” скончылася нічым і Бумажкова неўзабаве зьнікае з радараў інфармацыі. Але ў той час на маю электронную пошту раптам прышоў ліст ад разьятранай Тацьцяны (у жыцьці я яе ня ведаў і ніколі ня бачыў). У гэтым лісьце разьятраная Тацьцяна прапанавала мне “об’едзініць усілія” супраць “обшчэва врага Лукашэнкі”, паколькі “цэлі ў нас едіныя” (цытую па памяці, хоць гэты ліст у маім архіве застаўся). Вось на якія кульбіты здольная такая публіка. Тое што гэта розыгрыш, я адразу зразумеў, бо аплікацыя была з камічным загалоўкам “прэзідэнт Сьвета”. Але праз нейкі час (ізноў жа, як кажуць “мудрыя” расеейцы, — “веліко ж было его ізумленіе”), калі ў “Інстаграм” я выявіў сапраўды такую старонку з такім гумарыстычным назовам. Праўда, “віншаваньня” я там не знайшоў. І вось тут загадка. Але ў любым выпадку гумар цаню. Праўда, у адрозьненьне ад Бумажковай “прэзідэнтсьвета” хутчэй за ўсё пойдзе пад суд у вольнай Беларусі. Аднак гэта потым. ЗП. 1-05-2023 2/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |