Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: АБ РУСКІХ ДЫВЕРСАНТАХ

Дызарыентацыя беларусаў чужароднымі СМІ дасягае разбуральнага маштабу. Асабліва, улічваючы сацыяльную бескантактнасьць цяперашняга пакаленьня. Людзі глядзяць наўпрост і ня бачаць на што глядзяць.

Нядаўна ў Фэйсбуку можна было прачытаць зьбянтэжаныя і нават роспачныя (і нават ненавісныя) заўвагі беларусаў з прычыны масавай дэманстрацыі «русского міру» ў Гародні на канцэрце нейкага рускамірскага сьпевака. Я растлумачыў зьяву ў камэнтары. Як ні дзіўна, камэнтар зьнік. Значыцца, нехта глядзіць на авантуру ў Гародні вельмі зацікаўлена.

Таму тлумачу тут. У Гародні, яшчэ за месяц да канцэрту расейскага сьпевака былі зафрактаваныя і зарэзарваваныя расейцамі ўсе гатэлі і ўсе вольныя кватэры горада (і нават у суседніх гарадках). На канцэрт у Гародню прыехала некалькі тысячаў расейцаў. Яны то і наладзілі дэманстрацыю з расейскімі сьпевамі і з ліхтарыкамі.

У Гародні такое першы раз. Да гэтага часу расейскія дэсанты і дэманстрацыі «рускага міру» рабіліся ў асноўным на ўсходзе Беларусі і асабліва ў Віцебску (там, дзе «Базар»). Зьвязана дэсантура з усходу, у асноўным, з падзеямі культуры (канцэртамі) і са спортам (міжнародныя матчы, чэмпіянаты і т. п.)

У 2008 годзе быў масавы дэсант расейцаў у Менску ў сувязі з футбольным чэмпіянатам. Тысячы маскалёў на Цэнтральнай плошчы Менска глядзелі на экране матч «Расея-Іспанія», галёкалі і крычалі, жавалі і пілі, пакінулі пасьля сябе бруд і горы сьмецьця. (Беларусы як культурны народ ніколі так сябе не паводзяць.)

У нумары 63, стар. 3 «Беларускіх Ведамасьцяў» я нават зьмясьціў фотаздымак, як выглядала наша плошча пасьля прысутнасьці маскалёў. Ніжэй паказваю рэпрадукцыю гэтага здымка.

Расейская дэсантура і набегі маскоўцаў на Беларусь – гэта звычайная зьява за часы рэжыму Лукашэнкі. Адначасова гэта кіруемая палітыка. Такім чынам (пад выглядам турыстычнай дэсантуры) былі захопленыя ад Украіны ў 2014 годзе Данбас і Луганск.

Ня трэба толькі сюды (у гарадзенскую авантуру) злосна прыплятаць беларусаў (чым займаецца агентура), і асабліва ня трэба пры гэтым абзываць наш народ брыдкімі словамі.

Гэтае пакаленьне беларусаў зрусіфікавана маскоўскай палітыкай, яно дызарыентаванае, і можа сьвяціць ліхтарыкамі і падпяваць цемрашалам разам са сваімі ворагамі, нічога пры гэтым не разумеючы. Але ў будучай вольнай Беларусі яны засьпяваюць разам з усімі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ды «Магутны Божа». Тым часам прыбыш-маскаль такое не запяе. Зь беларуса народзіцца беларус, з варвара – варвар.

Адзначу яшчэ, што расейская рускамірская дэсантура праз адчыненыя межы – гэта агрэсіўная антынацыянальная зьява (Украіна засьведчыла).

Рускамірная турыстычная дысантура можа быць выкарыстана пры акупацыі вольных краінаў. Гэта частка расейскай гібрыднай вайны.

Каб запабегчы гэтаму і ўзяць справу ў свае рукі, беларусы прыдумалі для Беларусі даволі рацыянальны план «Перамога». (Цяпер ён, на жаль, забуксаваў з суб’ектыўных прычын і наўрад ці будзе ўжо разумна скарыстаны. Але магчымасьці ня зьніклі.)

Сутнасьць адносінаў з расейскімі турыстычнымі дыверсантамі і ступень небясьпекі залежыць ад нацыянальнай сьведамасьці грамадзтва. У час футбольнага чэмпіянату сьвету я назіраў за расейскім турыстычным дысантам у Варшаве. Іх прыехалі тысячы. З пагрозамі палякам яны дэманстратыўна прайшлі па вуліцах польскай сталіцы, пачалі правакацыі і напады на людзей. У выніку польская моладзь сабралася і ўваліла дыверсантам. Паехалі ў Расею, «не солоно хлебавші».

11 траўня 2023 г. Зянон Пазьняк

11/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2023
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024