Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫНІКІ ЭКАНАМІЧНА-САНКЦЫЙНАЙ ВАЙНЫ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ

Эканамічныя санкцыі — гэта мэтад гібрыднай вайны, які ўжываюць эканамічна разьвітыя краіны супраць іншых (як правіла, эканамічна слабейшых) краінаў дзеля дасягненьня палітычных мэтаў і эканамічных пераваг.

Дэкляруецца палітычная мэта, пад выглядам якой робіцца эканамічнае разбурэньне дзяржавы. Але сама палітычная мэта тут недасяжная, не дасягаецца і, калі па гісторыі, — нідзе не была дасягнута.

Гэта мэтад, накіраваны супраць дыктатуры, але ў рэальнасьці — зьяўляецца выключна антынародным. Ні адна дыктатура не абвалілася з прычыны эканамічных санкцыяў, але народ даходзіў да галечы, дзяржава слабела і трапляла ў залежнасьць, а дыктатура ўмацоўвалася і станавілася нязьменнай. Найбольш выразныя прыклады: Куба, Паўночная Карэя, Беларусь.

Эканамічныя санкцыі разьвітых краінаў дэмакратыі супраць Беларусі дэкляратыўна накіраваныя на ліквідацыю дыктатуры Лукашэнкі, але ў рэальнасьці — сталі санкцыямі супраць беларускага народа і супраць эканамічнай і дзяржаўнай самастойнасьці Беларусі.

Вынік гэтых санкцыяў такі:

1. Зьнішчаныя эканамічныя сувязі і беларускі гандаль з Эўропай і краінамі дэмакратычнага сьвету, які складаў 50 адсоткаў гандлёвага абмену.

2. У выніку ўся эканоміка і гандаль Беларусі вымушана цалкам пераарыентаваліся ў Расею і трапілі ў залежнасьць ад расейскага рынку і расейскага рэжыму. Цяпер, на 2023 год, усе заводы, прадпрыемствы, бізнэс, усе галіны эканомікі працуюць на расейскі рынак, на расейскую эканоміку, сталі залежнымі ад расейскага капіталу і ад расейскай палітыкі. Беларуская маёмасьць пераходзіць у рукі расейцаў.

3. Адбылося абніжэньне ўзроўню жыцьця беларускага народа.

4. Дыктатарскі антынародны рэжым Лукашэнкі страціў магчымасьць заходняга эканамічнага і палітычнага манэўру. Сітуацыю скарыстала Расея. Дзеля захаваньня ўлады Лукашэнка здаў Беларусь у поўную палітычную залежнасьць ад Расеі і ад фашысцкага рэжыму Пуціна.

5. Гэта акалічнасьць, а таксама адсутнасьць тактычнага падыходу з боку Захаду ў расейска-беларускіх супярэчнасьцях, блакіроўка Беларусі эканамічнымі санкцыямі, садзейнічалі акупацыі Беларусі Расеяй і наступнай агрэсіі Масквы супраць Украіны з захопленай беларускай тэрыторыі.

6. Эканамічна-санкцыйная гібрыдная вайна супраць Беларусі паспрыяла страце суверэнітэту Беларусі, увядзеньню расейскай ядзернай зброі ў Беларусь, пагрозе ліквідацыі Беларускай дзяржавы, пэрспэктыве ядзернага ўдару па Беларусі.

Гібрыдную эканамічна-санкцыйную вайну супраць Беларусі і Беларускага народа вядуць (пад выглядам барацьбы з дыктатурай Лукашэнкі) найперш разьвітыя краіны Захаду. У Беларусі яе не падтрымлівае ніхто. За межамі Беларусі эканамічна-санкцыйнай вайне супраць дзяржавы і народа аддана спрыяе і патрабуе яе працягу ад Захаду былая газпрамаўская прарасейская апазыцыя — група, створаная цяпер вакол падстаўной асобы Ціханоўскай, якую фальшыва аб’явілі “прэзыдэнт-электам” і якую, ня гледзячы на хлусьню і абсурд, падтрымлівае санкцыйны Захад, зыходзячы з прагматычных інтарэсаў.

Эрго:

— У інтарэсах народа Беларусі, беларускай незалежнасьці і Беларускай дзяржавы, справядлівасьці і дэмакратыі павінны быць патрабаваньні не аб санкцыях, а аб дэакупацыі Беларусі і вывадзе расейскіх акупацыйных войскаў з Рэспублікі Беларусь.

– Беларусы, спасылаючыся на «Будапэшцкі Мэмарандум» 1994 года года маюць права спадзявацца і патрабаваць ўльтыматуму ад краін Захаду ў бок Расеі аб недапушчэньні ўвядзеньня ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі.

– У інтарэсах народа Беларусі, беларускай незалежнасьці і Беларускай дзяржавы, справядлівасьці і дэмакратыі мусяць быць адменены ўсе (!) эканамічныя санкцыі супраць Беларусі з боку Захаду. Застаюцца толькі індывідуальныя санкцыі супраць злачынцаў і функцыянераў антыбеларускай, антыдэмакратычнай палітыкі рэпрэсіяў і тэрору.

За гэта трэба змагацца беларусам у замежжы і ў замежнай палітыцы. Прыярытэтамі ў нацыянальнай палітыцы заўсёды павінны быць дзяржава, незалежнасьць, свабода і Беларускі народ.

14 травень 2023 г.
Зянон ПАЗЬНЯК

17/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2023
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024