Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Аб прапагандзе супраць Вызвольнага Руху

Апошнім часам у Польшчы, Летуве і ва Украіне ўзбудзілася раптам у соцыуме і ў Сеціве шмат асоб супраць майго імя. Для мяне такое звыклая зьява — ўжо 35 гадоў у палітыцы. Як працуе кантора — ведаю. Але цікавыя дэталі. Аказваецца ўзбуджальнікам і каардынатарам гэтага ўзбуджэньня зьяўляецца якраз віленскі “штабік”. Апэратыўную функцыю ажыцьцяўляе “Раймон”. Гэта ён напалохаў кансэрватараў правячай партыі, каб са мной не спатыкаліся, бо я, маўляў, хачу адабраць у іх Вільню.

“Раймон” абзвоньваў установы, каб адмовілі нам у арэндзе заляў для сустрэчы зь беларусамі. І ўсюды яму ўдалося. Толькі з польскай амбасадай не атрымалася. Не паслухалі “Раймона”. (Прасіў, каб не давалі залю беларусам у польскім гатэлі “Пан Тадэвуш”.) Пасьля імпрэзы быў яшчэ адзін званок у польскую амбасаду і паведамлена, што на беларускім сходзе былі правакацыі супраць Польшчы, і што Пазьняк казаў супраць Польшчы. У амбасадзе зноў не паверылі (на імпрэзе было польскае тэлебачаньне “Палёнія” і рабіла запіс.)

Словам, узбудзіліся найбольш у Летуве і ва Украіне (аказалася, што паміж узбуджальнікамі тут шчыльная сувязь). Энтузіясты спаліліся, але ўжо далі, дык далі Пазьняку. Ляйтматыў — натравіць на яго палітыкаў Летувы, Украіны і Польшчы і ўсіх, каго можна (казалі, што гэта “агент Масквы”, ФСБ, КГБ і т. п., нехта нават паведаміў, што «Пазьняк протів белорусского языка», «прэдацель» народа, «бандзіт», заклікаў яго забіць і «паліць такіх у газавых камэрах»).

Магчыма, і праўда — у энтузіястаў праблемы з розумам. Але сьмецьце плыве. Тут тыповая “гёбельсаўшчына”, “рашызм” — стварэньне брыдоты вакол імені. І чым больш глупстваў, тым лепш для рэжысуры.

Ва ўсёй гэтай дурнаватай канторскай руціне мяне зьдзіўляе па-сапраўднаму толькі адна зьява. Гэта дзіўная службовасьць летувіскіх кансэрватараў ва ўладзе перад “офісам” і поўны давер да “Раймона”.

Аб прычынах можна, хіба, здагадвацца. Уласна аб гэтым я хацеў пагаварыць з дэпутатамі кансэрватыўнай большасьці. Пра “офіс” існуюць засьведчаныя ўлікі. Прарасейская гнасеалогія і канторскасьць “групы” відавочныя, падстаўная роля Ціханоўскай проста маніфэстуе.

У Летуве ж ёсьць свая служба бясьпекі. Чаму так безаглядна носяцца з гэтай групоўкай, выдаткоўваюць па 400 тысяч эўра на пэрсанал і каля пяці мільёнаў эўра — на ўсё (гульня ў “картэжы”, у “ахову” і г. д. — такое толькі ў камэдыйным кіно).

Эўразьвяз інвэстуе на групоўку, бо тут стандарт разьліку, немцам і французам тое патрэбна. Але што тут ёсьць для віленскіх кансэрватараў ва ўладзе — гэта ўсё ж пытаньне.

Мяркую, што адказ на яго знойдзем у Вільні разам з віленчукамі.

Ніжэй — матэрыял, які мне прыслалі (гл. лінк: https://youtu.be/2WbBhhOK8ec ), — ілюстрацыя, на якім узроўні працуюць выканаўцы.

10 травень 2023 г.
З. Пазьняк

17/5/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2023
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024