Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА АБ ПАЛІТЫЧНАЙ БАРАЦЬБЕ Нядаўна я зьмясьціў у Сеціве допіс аб некаторых тыповых прыёмах таталітарнага рэжыму ў змаганьні з дэмакратычным нацыянальным рухам (”ПРА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫ ТЭЗІС “ОБЪЕДИНЕНИЯ ВСЕХ ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ СИЛ”). Гэта быў паўтор напісанага ў 90-х гадах, калі кожны фронтавец на практыцы разумеў і меў справу з такой рэжымна-маскоўскай палітыкай. Сутнасьць яе была простай. Рэжым (дакладней, КГБ) ствараў свае партыі (тыпу “Нацыянальна-дэмакратычная”, АГП, “Сялянская партыя”, партыя “Згода” і нават “Хрысьціянская”, якіх было некалькі і т. п.). Потым тут жа, зьвяртаючыся да БНФ, пачынаўся лямант аб аб’яднаньні ўсіх дэмакратычных сіл. 12/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА СУТНАСЬЦЬ РУСІФІКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ Некаторыя дзеячы беларускай замежнай палітыкі моцна замаркоціліся, што лукашысцкі рэжым прывозіць украінскіх дзяцей ў Беларусь і русіфікуе іх, каб перарабіць на рускамірцаў. Русіфікацыя — гэта злачынства і, відаць, шчырая тут ёсьць маркота ў палітычных дзеячоў, хоць лукашысцкі рэжым нічога спэцыяльнага дзеля перавыхаваньня ўкраінскіх дзяцей на практыцы ня робіць. 12/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Лекцыя Зянона Пазняка пра Курапаты Пряма трансляція відбулася 8 черв. 2023 р. https://www.youtube.com/watch?v=q4cAtclGFeI 8 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве прайшла лекцыя чалавека-легенды і адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазняка «Адкрыццё Курапатаў і пачатак сістэмнай барацьбы супраць расейскага камунізму». Упершыню пра масавыя расстрэлы супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты стала шырока вядома 3 чэрвеня 1988 года з артыкула «Курапаты — дарога смерці» Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва. 10/6/2023 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫ ТЭЗІС “ОБЪЕДИНЕНИЯ ВСЕХ ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ СИЛ” У змаганьні з сіламі свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці дыктатура, расейскі камунізм і расейскі імпэрыялізм (сярод іншага) выкарыстоўваюць два тактычныя падыходы: стварэньне квазі-апазыцыі (падстаўной арганізацыі) і патрабаваньне “аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў”. Апошні тэзіс зьяўляецца ў корані антыдэмакратычным, існуе пастаянна ў прыёмах таталітарнага змаганьня з дэмакратыяй і нацыянальна-вызвольным рухам. 6/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ШЧЫМЛІВЫ ЧАС ПРА ТРАГІЧНЫЯ ДНІ 35 гадоў таму былі адкрытыя Курапаты — месца масавых расейска-бальшавіцкіх растрэлаў Беларускага народа пад Менскам. 4/6/2023 › Навіны, Курапаты, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |