Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА СУТНАСЬЦЬ РУСІФІКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ

Некаторыя дзеячы беларускай замежнай палітыкі моцна замаркоціліся, што лукашысцкі рэжым прывозіць украінскіх дзяцей ў Беларусь і русіфікуе іх, каб перарабіць на рускамірцаў.

Русіфікацыя — гэта злачынства і, відаць, шчырая тут ёсьць маркота ў палітычных дзеячоў, хоць лукашысцкі рэжым нічога спэцыяльнага дзеля перавыхаваньня ўкраінскіх дзяцей на практыцы ня робіць.
Прывезеных дзяцей проста механічна ўключаюць у сістэму рэжымнага існаваньня школы ў Беларусі. Гэтая школа стараньнямі асабіста Лукашэнкі даўно перастала быць беларускай. Тут даўно ўжо русіфікуюць беларускіх дзяцей у цемрашальстве “русского міра”, вучаць іх на сфальшаванай гісторыі, у школе выкладаюць расейскі “патрыятызм” і “русскій язык”, убіваюць у галовы дзяцей, што яны маскалі.

Лукашысцкія “мянты”, згодна з рэжымным законам, курыруюць школу і школьніцтва ў Беларусі. Міліцыя (а праз міліцыю — АМОН і КГБ) назіраюць за выхаваўчым працэсам у школе, абучаюць сваім навыкам і свайму думаньню беларускіх дзяцей.

Вось такая сістэма дзікага гвалтаваньня сьвядомасьці беларускіх дзяцей і пераробліваньня іх на маскалёў утворана антыбеларускім рэжымам і асабіста вярхоўным паўвар’ятам, што прыслужвае Маскве.

Амаль два мільёны беларускіх дзяцей ад 6-ці да 18-ці год праходзяць праз гэтую пачварную школьную выбівачку нацыянальнай душы. Гэта ёсьць этнацыд і праява генацыду супраць усёй беларускай нацыі.

Дзеячы, магчыма, пра гэта не задумваюцца. Але вось у гэтую чортаву школьную рэжымную малатарню патрапілі ўкраінскія дзеці. І тут беларускія палітычныя дзеячы замаркоціліся іхным лёсам.

Разумеем. Падтрымліваем. Малайцы, панове былыя лукашысты. Толькі як быць з двухмільённай маладзёвай генэрацыяй Беларускай нацыі? Як быць з рэжымнай школьнай душагубкай, куды ўкінулі таксама і ўкраінскіх дзяцей. Гвалт над беларускімі дзецьмі падходзіць пад Гаагу, ці не? Ці можа тут усё асобна? Можа
запатрабуйце яшчэ больш эканамічных санкцыяў супраць нашай акупаванай дзяржавы, каб у гэтай акупаванай дзяржаве тым шкалярам нават есьці ня стала чаго.

10 чэрвень 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

12/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2023
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024