Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА АБ ПАЛІТЫЧНАЙ БАРАЦЬБЕ

Нядаўна я зьмясьціў у Сеціве допіс аб некаторых тыповых прыёмах таталітарнага рэжыму ў змаганьні з дэмакратычным нацыянальным рухам (”ПРА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫ ТЭЗІС “ОБЪЕДИНЕНИЯ ВСЕХ ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ СИЛ”). Гэта быў паўтор напісанага ў 90-х гадах, калі кожны фронтавец на практыцы разумеў і меў справу з такой рэжымна-маскоўскай палітыкай.

Сутнасьць яе была простай. Рэжым (дакладней, КГБ) ствараў свае партыі (тыпу “Нацыянальна-дэмакратычная”, АГП, “Сялянская партыя”, партыя “Згода” і нават “Хрысьціянская”, якіх было некалькі і т. п.). Потым тут жа, зьвяртаючыся да БНФ, пачынаўся лямант аб аб’яднаньні ўсіх дэмакратычных сіл.

Разьлік быў нескладаны: аб’яднаць гэтыя малыя, створаныя пры дапамозе канторы, “дэмакратычныя” партыі з моцным на той час Беларускім Народным Фронтам і такім чынам — разваліць яго. Фронт на гэтыя хітрыкі нават не рэагаваў. Адпаведна, гучэў наступны лямант, што БНФ “протів демократіі і протів об’едіненія демократіческіх сіл”, што Фронт недэмакратычны, таталітарны і г. д.

У цяперашняй падобнай сітуацыі, якая ўзьнікла ў беларускай эміграцыі за мяжой, у сувязі з існаваньнем розных палітычных зьяў (тыпу “Офіс”, “Пераходны кабінет”, “НАУ”, “Каардынацыйная рада”, “Байпол”, нейкі яшчэ “хаб” і т. п.), і ў сувязі з Адраджэньнем Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху, зноў зьявіўся лямант пра “аб’яднаньне” так званых “усіх дэмакратычных сіл”. (Калі лапідарна — дык для таго, каб разбурыць нацыянальны рух і полк імя Каліноўскага.)

Давялося нагадаць пра мінулае ды пра стандарты тактыкі антывызвольнага змаганьня.
І вось тут мушу адзначыць даволі сумнае становішча. Здаецца, што цяпер людзі, не разумелі, пра што напісана.

Прычына ня толькі ў Расеі і ў прапагандзе. Прычына таксама ў тым, што ў Беларусі за часы лукашысцкага рэжыму быў зьнішчаны нацыянальны палітычны клас. У выніку — страчана арыентацыя ў нацыянальнай палітыцы.

(Нагадаю, што палітычны клас ствараецца зь людзей, якія прайшлі ў палітычным змаганьні праз парлямант, выбары, партыі і кіраваньне дзяржавай.)

Нашае становішча пакуль што вымагае значных высілкаў. Прыдзецца прадзірацца праз нетры неразуменьня, запруды інфантыльных уяўленьняў (дзе свабодную Беларусь параўноўваюць з “губной памадай”) ды праз гнятучыя ўплывы чужой палітыкі.

Тым ня менш, надзея расьце. Яна ня толькі ў структурах і справах, але таксама ў тым, што ажывае і падымаецца “наш магутны сьмелы”, “наш беларускі вольны дух”. З Духам і пераможам.

10 чэрвень 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

12/6/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2023
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024