Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ГІСТАРЫЧНАЕ СЬВЯТА Сёньня 27 ліпень знакаміты Дзень у беларускай гісторыі. 33 гады таму, дзякуючы найперш надзвычайным стараньням дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце была прынята «Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР», якая праз год, 25 Жніўня, лягла ў аснову Акта аб незалежнасьці Беларусі. Дэклярацыя дала магчымасьць дэпутатам БНФ падрыхтаваць заканадаўства незалежнай дзяржавы (законы аб грамадзянстве, аб банках, аб выніках Чарнобыльскай катастрофы, аб прыватызацыі, аб міліцыі і дзясяткі іншых). Дэклярацыя ўвяла ў сьведамасьць беларусаў ідэю аб рэальнай магчымасьці здабыць незалежнасьць краіны. Адразу пасьля прыняцьця Дэклярацыі быў прыняты закон паводле якога дзень 27 Ліпеня быў зацьверджаны як афіцыйны Дзень Незалежнасьці Беларусі. Гэта станоўча пауплывала на сьвядомасьць савецкага насельніцтва краіны. 27 Ліпень сьяткавалі (асабліва БНФ і дэмакратычныя арганізацыі) з радасьцю і размахам. Унутраная акупацыя Беларусі ў 1994 годзе і ўсталяваньне антынароднага рэжыму Лукашэнкі пасьля канстытуцыйнага перавароту ў лістападзе 1996 г. прывялі да фальсіфакацыі гісторыі і падзеяў незалежнасьці Беларусі. Сьвята Незалежнасьці 27-га Ліпеня было ліквідавана рэжымам. У вольнай Беларусі гэтае сьвята будзе адноўлена хутчэй за ўсё пад новым назовам як сьвята Дэклярацыі Незалежнасьці. Рэальную Незалежнасьць Беларусь здабыла праз год 25-га Жніўня 1991 года. Гэтыя дзьве даты стануць дзяржаўнымі святамі. Незалежнасьць, за якую змагаліся шмат пакаленьняў беларусаў і якая стала нашай сакральнай каштоўнасьцю, будзе адзначана ў Беларусі тройчы: Дзень Волі (аб’яўленьне незалежнасьці БНР), Дзень Віншую са сьвятам усіх землякоў беларусаў! Слава Айчыне! 27 ліпень 2023 г. Зянон Пазьняк 28/7/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |