Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАЙВЯЛІКШАЕ СЬВЯТА Дарагія землякі, паважаныя Беларусы. 25 Жнівень — найвялікшае сьвята Беларускай Незалежнасьці. 32 гады таму, 25-га жніўня 1991 года, мы, беларусы, збавіліся ад камунізму і ад расейскай савецкай акупацыі. Гэта адбылося ў вельмі няроўным змаганьні народнага авангарду, якім быў Беларускі Народны Фронт Адраджэньне, супраць коснай і прадажнай каланіяльнай улады савецка-расейскага камунізму. 25-га Жніўня Вярхоўны Савет БССР зацьвердзіў Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце ў якасьці Канстытуцыйнага закона краіны. Потым была скасаваная назва БССР і прынятая новая назва дзяржавы — Рэспубліка Беларусь. 19-га верасьня беларускія нацыянальныя гістарычныя сімвалы — Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня — былі зацьверджаны ў якасьці дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. 25/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ПРЫЧЫНАХ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ З БОКУ ЦЯПЕРАШНІХ УЛАДАЎ ЛЕТУВЫ Такога яшчэ не было. Частковы адказ на пытаньне, выстаўленае ў загалоўку (калі коратка і дакладна) гучыць так: адной з прычынаў дрэнных адносінаў да Беларусаў з боку цяперашніх ўладаў Летувы зьяўляецца падрыўная дзейнасьць агентурнай групы “Офіса” Франака-Ціханоўскай і яе ўплыў на цяперашніх кансэрватыўных палітыкаў. А пачалося ўсё яшчэ вясной гэтага года (канец сакавіка), калі ў Сэйме падрыхтавалі закон аб ўраўненьні дачыненьнў да беларусаў як да расейцаў і прапанавалі дыскрымінацыйныя палажэньні. 29-га сакавіка я і Павел Усаў выехалі ў Вільню як прадстаўнікі НВР “Вольная Беларусь”, каб сустрэцца з прыўладнымі палітыкамі і кансэрватыўнымі дэпутатамі Сэйма ды абмеркаваць праблему, задаць пытаньні, зрабіць прапановы. 24/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк АСАБІСТЫ ПУБЛІЧНЫ ЛІСТ аб абмене і вызваленьні палітвязьняў і ваеннапалонных Зянон Пазьняк: Тут апублічваю тэкст ліста, накіраваны мной на э-по А. Р. Лукашэнку і У. А Зяленскаму пра абмен палітвязьняў і ваеннапалонных АСАБІСТЫ Аляксандар Рыгоравіч і Уладзімер Аляксандравіч, зьвяртаюся да вас як да звычайных людзей, не ўжываючы вашых афіцыйных тытулаў, бо рашэньне аб справе, па якой я зьвяртаюся, мае перш за ўсё маральны характар. Справа пра абмен ваеннапалонных. Два палонныя грамадзяне Беларусі ( Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч ), якія былі ў расейскім войску, ваявалі супраць Украіны і асуджаныя судом Украіны на пазбаўленьне волі адпаведна на 10 і на 9 гадоў, зьвярнуліся да ўлады Рэспублікі Беларусь з просьбай абмяняць іх на палітзьняволеных Рэспублікі Беларусь. Прашу вас паспрыяць такому абмену, улічыць маю прапанову і пазыцыю шматлікіх беларусаў у Польшчы. Менавіта: абмяняць палонных Максіма Зязюльчыка і Андрэя Герыловіча на палітвязьняў у Беларусі: Вольгу Віктараўну Залатар – маці пяцярых непаўналетніх дзяцей, асуджаную на 4 гады пазбаўленьня волі, і журналіста Дзяніса Яўгенавіча Івашына, асуджанага на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўленьня волі. 15/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк “За туманам нічога ня відна, ——————————— Беларускі тэатр у вельмі цяжкіх умовах эміграцыі на выпадковых, не прыстасаваных пляцоўках паказвае высокі творчы ўзровень. Прытым узьнікае ён сярод сьвету, у якога ўжо няма прыцягненьня ні для тэатра, ні для літаратуры, ні для Духа, ні для вялікіх ідэй. У нас, беларусаў, яно яшчэ ёсьць. Спэктакаль “Замова” (рэжысёр Максім Шышко) пастаўлены ў Варшаве невялікай гомельскай трупай у неазначаным аўтарам жанры як “музычны праект”. На справе тут тыповая зьява сімвалічнага тэатра, які прабіваўся ў сьвет як творчая канцэпцыя і стыль у першай трэці 20-га стагоддзя. 10/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк у Беластоку. Адказы на пытаньні і дыскусія. Зянон Пазьняк і Павел Усаў адказваюць на пытаньні ў Беластоку. Лекцыя Зянона Пазьняка ў Беластоку: • Беларуская нацыянальная ідэя. Зянон П… Тэлеграм Вольнай Беларусі: https://t.me/volnaja_belarus https://www.youtube.com/watch?v=t8LaFBA-uss 3/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Беларуская нацыянальная ідэя. Лекцыя Зянона Пазьняка ў Беластоку Беларуская нацыянальная ідэя. Лекцыя Зянона Пазьняка ў Беластоку30 чэрвеня 2023 г. Тэлеграм Вольнай Беларусі: https://t.me/volnaja_belarus ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ https://www.youtube.com/watch?v=pslMJuVox7o 1/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |