Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“За туманам нічога ня відна, ——————————— Беларускі тэатр у вельмі цяжкіх умовах эміграцыі на выпадковых, не прыстасаваных пляцоўках паказвае высокі творчы ўзровень. Прытым узьнікае ён сярод сьвету, у якога ўжо няма прыцягненьня ні для тэатра, ні для літаратуры, ні для Духа, ні для вялікіх ідэй. У нас, беларусаў, яно яшчэ ёсьць. Спэктакаль “Замова” (рэжысёр Максім Шышко) пастаўлены ў Варшаве невялікай гомельскай трупай у неазначаным аўтарам жанры як “музычны праект”. На справе тут тыповая зьява сімвалічнага тэатра, які прабіваўся ў сьвет як творчая канцэпцыя і стыль у першай трэці 20-га стагоддзя. У акупацыйных умовах у Беларусі тэатральны сімвалізм найбольш адзначыўся ў драматургіі Янкі Купалы, Леапольда Родзевіча, Якуба Коласа, але ў тых умовах ён ня быў рэалізаваны на сцэне. Калі задумацца над тым пэрыядам, то гэта быў час, калі народ стаяў перад вырашэньнем свайго лёсу, але зьмест і сэнс гэтага вырашэньня быў народу неасягальны альбо невядомы. І тады ў творчасьці зьяўляліся абагуленыя вобразы як сімвалы існаваньня. Спэктакаль “Замова” ня мае драматургіі (тэкстам прамаўляецца ўсяго некалькі ключовых слоў). Гучаць толькі аўтэнтычныя народныя сьпевы і фонавая музыка ў зьменлівай мізансцэне зь мінімумам атрыбутаў, якія адлюстроўваюць сімволіку зьяў (галава татэма, сьвечкі, белае газавае палатно, люмінісцэнтныя колцы). Гэта рэжысёрскі спэктакаль, дзе шляхам стварэньня відовішча, згарманізаванага з гукам і сьпевамі дасягнуты надзвычайны эфект — выяўлена містыка дзеяньня — містычны зьмест і сэнс беларускіх песьняў як адбітак абагуленага чалавечага лёсу народа. Выяўлена гэта вобразна і моцна (у стылі сімвалічнага тэатру). Нават глядач, не абазнаны ў прыёмах тэатра, успрыме яго да душы, бо ў спэктаклі дасягнута вельмі істотная якасьць мастацтва — эстэтыка сьпеўнага і фармальнага паказу напоўнена пачуцьцём, якое ўплывае на гледачоў і ўспрымаецца імі. На сцэне дзьве актрысы і актор цераз сьпяваньне і сімвалічны паказ містыкі сьпеваў па-мастацку адлюстравалі лёс непарыўнага чалавека, дух людзей, якія склалі і сьпяваюць гэтыя песьні, лёс жыцьця ад нараджэньня да сьмерці. Гэта добры сэнсоўны музычны спэктакаль на падрыхтаванага гледача. Трэба адзначыць выдатнае выкананьне песьняў Дар’яй Новік і Марыляй Пятровіч — артыстычна ў аўтэнтычным народным стылі. Сэнсавую ролю сучаснага (непарыўнага) беларуса выконваў Андрэй Новік. Тэатральны калектыў з Гомеля невялікі (шэсьць асобаў). Але трэба ўлічыць, што драматургіі малых формаў у беларускай літаратуры ёсьць дастаткова. Некаторыя творы яшчэ ніхто ня ставіў. 9 жніўня 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК 10/8/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |