Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ШЭСЬЦЕ ЗЛА

За апошнія паўгады назіраюцца сур’ёзныя дзеяньні антыбеларускіх сілаў. Беларускія справы шмат дзе церпяць паразы. Гэта непрыемна, але няроўная барацьба працягваецца і беларускі супраціў не малее.

Ніжэй пра некалькі фактаў перавагі зла.

1). Дыскрымінацыя і пагроза дэпартацыі беларусаў у Летуве. Антыбеларуская рэальнасьць у Летуве зьвязана перш за ўсё з шкоднай дзейнасьцю групы Франака-Ціханоўскай (”офіса”), з актыўнасьцю расейскай агентуры і з палітычнай няўмеласьцю ўлады кансэрватараў у Летуве. Далей...

7/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Гісторыя аднаго юбілею

Гісторыю трэба вывучаць уважліва, асабліва ў наш трывожны час, каб ведаць, і больш дакладна аналізаваць карані сёньняшняй трагедыі. Для ўсіх абазнаных і адэкватна думаючых людзей зразумела, што да вайны ва Украіне прывяла самая важная прычына – поўны захоп улады структурамі КДБ у вялізнай краіне з атамнай зброяй. Гэтая сумна вядомая арганізацыя, створаная пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў у Расеі, зьнішчыла мільёны людзей, раскашавалася не толькі ў былым СССР , але і па цэлым сьвеце. Амбітныя пляны КГБ сягалі да сусьветнага панаваньня, а не толькі ў Расеі. Далей...

7/9/2023 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ЛЮБЕМ І ПАДТРЫМЛІВАЕМ СВАЁ, БЕЛАРУСКАЕ!

Нядаўна ў выдавецтве “Традыцыя” выйшаў зборнік пад назвай “Бяседныя песьні”. Укладальнікі гэтага зборніка – вядомы руплівец на ніве беларускай традыцыйнай культуры Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава. Зборнік песень налічвае 80 старонак. Тут прадстаўлены ня толькі тэксты песень (у кірыліцы і лацініцы), але і ноты да іх.

Песьні суправаджалі беларусаў усё жыцьцё, ад калыскі да труны, гэта ёсьць неадемная частка нашай беларускай культуры. Але ў ліхалецьце, калі на Бацькаўшчыне руйнуецца ўсё беларускае, усялякая беларуская традыцыя, наша культура, наша мова, — зьяўленьне на сьвет сьведчаньня народнай творчасьці (у дадзеным выпадку – бяседных песень) мае асаблівую каштоўнасьць для беларусаў. Далей...

7/9/2023 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2023
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024