Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ШЭСЬЦЕ ЗЛА

За апошнія паўгады назіраюцца сур’ёзныя дзеяньні антыбеларускіх сілаў. Беларускія справы шмат дзе церпяць паразы. Гэта непрыемна, але няроўная барацьба працягваецца і беларускі супраціў не малее.

Ніжэй пра некалькі фактаў перавагі зла.

1). Дыскрымінацыя і пагроза дэпартацыі беларусаў у Летуве. Антыбеларуская рэальнасьць у Летуве зьвязана перш за ўсё з шкоднай дзейнасьцю групы Франака-Ціханоўскай (”офіса”), з актыўнасьцю расейскай агентуры і з палітычнай няўмеласьцю ўлады кансэрватараў у Летуве.

2). Затармажэньне палітыкі беларускіх вызвольных сілаў ва Украіне. (Нестварэньне Нацыянальнай Рады Бясьпекі).

3). Удар рэжыму Лукашэнкі па мільёнах беларусаў за мяжой шляхам забароны атрыманьня і абмену пашпартоў у консульствах і, фактычна, у рэальнасьці, — пазбаўленьне ўсіх беларускага грамадзянства і грамадзянскіх правоў. Гэта ўдар па нацыі.

Адной з прычынаў, якая прысьпешыла ўдар па нацыі, можа быць помста Лукашэнкі за апантаную і шкодную для Беларусі агітацыю групоўкі “офіса”, спадара Латушкі і інш. “дзеячоў” за ўвядзеньне эканамічных санкцыяў супраць беларускай дзяржавы, а таксама правакацыйная раскрутка гэтымі ж асобамі авантурнай прапановы аб стварэньні для беларусаў за мяжой беларускага грамадзянскага пашпарту (што у прынцыпе немагчыма, бо пашпарт прывязаны да дзяржавы, а не да нейкай грамадзкай групы).

Ацэньваючы зьяву ў цэлым, можна засьведчыць, што лукашысты, робячы такое, на сьмерць ненавідзяць Беларускі народ.

Больш дробныя паразы (напрыклад, захоп памяшканьня беларускага моладзевага збору ў Варшаве і інш.) я тут не разглядаю. бо няма сэнсу.
——————————————
З а ў в а г а
пра ппашпарты. Некаторыя беларусы (асабліва тыя, якія ўсё жыцьцё крычалі пра палітэмігрантаў: ” я бы родіны не оставіл”) відаць, яшчэ не зусім разумеюць, што адбылося. А адбылося вось што: ўсіх беларусаў за мяжой адным махам рэальна пазбавілі дзяржавы (якой яны да гэтага, магчыма, не даражылі — “зачэм эта незавісімасьць”), пазбавілі ўсіх грамадзянскіх правоў, доступу да банкаўскіх рахункаў, да ўсёй маёмасьці, нерухомасьці і ўласнасьці на Бацькаўшчыне (якой яны, магчыма, таксама не даражылі, — “зачэм этат язык”).

Цяпер усё будзе залежыць ад добрай волі і ласкі тых краінаў, у якіх беларусы апынуліся, і ад жаданьня ўлады гэтых краінаў выконваць міжнароднае права.

Зазначу, што справа не безнадзейная. Некаторыя прыхільныя для беларусаў краіны маглі б выдаваць ім, напрыклад, спэцыяльныя нацыянальныя пашпарты для іншаземца (прызнаныя ў сьвеце) з забесьпячэньнем усіх грамадзянскіх правоў акрамя права галасаваць і выбіраць ворганы ўлады.

Вядома, можна захаваць і беларускі пашпарт, і маёмасьць, але дзеля гэтага трэба вярнуцца ў акупаваную рэжымную Беларусь, адсядзець у турме, вытрымаць катаваньні, страціць здароўе, а, магчыма і жыцьцё.

Таму лепш змагацца за выжываньне і за свае правы за мяжой, зьвяртацца да ўрадаў краін і ў міжнародныя арганізацыі з заклікам аб дапамозе.

Але самае галоўнае — змагацца з расейскім мордарам, падтрымліваць Украіну і любіць Беларусь. Слава Айчыне!

7 верасень 2023 г.
Зянон Пазьняк

7/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2023
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024