Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Выказваем спачуваньне людзям Ізраіля, якія ў выніку нападу варвараў тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС страцілі сваіх сваякоў, сяброў і блізкіх людзей. Мы, вольныя беларусы, якія змагаюцца супраць антынароднай дыктатуры ў Беларусі і расейскай акупацыі нашай краіны, жорстка асуджаем збройную агрэсію тэрарыстаў ХАМАСА на дзяржаву Ізраіль, падтрымліваем барацьбу ізраільскага народа за сваю свабоду, нацыю і цывілізацыю. Вялікія выпрабаваньні паўсталі перад дзяржавай Ізраіль. Сілы сусьветнага зла ў змове замахнуліся на яе існаваньне. Дай Бог мужнасьць, волю і перамогу народу Ізраіля ў змаганьні з варварамі і агрэсіяй сьмерці. 9 кастрычнік 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту 10/10/2023 › Навіны, Беларускія Ведамасьці Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА АБ ФАТАГРАФІЯХ І ДЗЯРЖАЎНЫХ КАТЭГОРЫЯХ Фотафіксацыя людзей і падзей у эпоху мабільнага тэлефона стала стыхійнай і, фактычна, не кантралюемай. Здымаюць і фатаграфуюцца усе, усё і з усімі, нават з незнаёмымі. Адмаўляцца не прынята. Але ёсьць невыпадковыя, падрыхтаваныя (камбінаваныя) і афіцыйныя здымкі. Такія фота больш інфармацыйныя, бо грунтуюцца на зьмесьце. Гэтакай камбінаванай фатаграфіяй, зьмешчанай у агульным доступе, можа паслужыць, напрыклад, фота супрацоўнікаў Белсат з расейцам Шэндэровічам. Белсат цалкам і дэманстратыўна падтрымлівае цынічную хлусьню левых эўрапалітыкаў аб нібыта “прэзыдэнтцы” Ціханоўскай. (І гэта пры афіцыйным прызнаньні тым жа Захадам фальсіфікацыі галасаваньня і пры сцьверджаньні, што выбары ў Беларусі з гэтай прычыны не адбыліся і прэзыдэнт ня выбраны. Праўда, калі стандарты два, то можна ўсяляк). 10/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |