Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: КВАЗІ-СТРАЙК, ПСЭЎДА-АПАЗЫЦЫЯ, ЗДРАДА ЛУКАШЭНКІ Толькі беларуская нацыянальна-вызвольная сіла, толькі беларускі нацыянальны адраджэнскі дэмакратычны рух, толькі сьведамая нацыянальная палітыка можа забясьпечыць вольную будучыню вольнай Беларусі. Хто спадзяецца на іншых — ня майце ілюзій. Гуртуймася ў рух «Вольная Беларусь». Стварайма падземную Беларускую Вызвольную Армію. Цяперашняя апазыцыя, раскручаная ў канфармісцкіх мэдыях (групоўкі вакол Латушкі, Ціханоўскай і інш.), — гэта праява і ўвасабленьне маскоўскай палітыкі, прарасейскай рыторыкі і шкодных дзеяньняў для Беларускай нацыі і незалежнай Беларусі. Дэманстрацыя барацьбы (замест рэальнай барацьбы), выяўленьне аднабокага, залежнага ад чужых уплываў пратэсту, зварот да чужых сілаў і чужой палітыкі насуперак нацыянальным інтарэсам ёсьць характэрнай дзейнасьцю псэўдаапазыцыі. Формай палітыкі псэўдаапазыцыі (а на справе — сутнасьцю) зьяўляецца імітацыя, прафанацыя, фальш і хлусьня. Зьвязана тое з дабраахвотнай фінансава-палітычнай залежнасьцю ад чужой улады і чужых структур, абумоўлена адсутнасьцю беларускіх палітычных ідэалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Псэўдапазыцыю нельга падтрымліваць, бо падтрымка абернецца на шкоду Беларусі. Псэўдаапазыцыю трэба адкінуць і ліквідаваць разам з рэжымам Лукашэнкі. Беларусы могуць дакладна тое абазначыць, бо маюць вялікі вопыт назіраньня за такой псэўдаапазыцыяй, пачынаючы з 2000-га года, калі яе стварыў Ганс-Георг Вік на грошы Эўразьвязу ў супрацоўніцтве з лукашысцкім КГБ (пра што той Вік публічна засьведчыў). У квазі-палітыкаў ўжо склалася звычка, стэрэатып імітацыі псэўдазмаганьня з дыктатурай. Звычка ўзбуджае хэпэнінгавае выяўленьне пратэсту, узьдзейнічае ня толькі на паводзіны, але і на сьвядомасьць палітычна заангажаваных людзей, якія не ўяўляюць іншага змаганьня з рэжымам, як блефаваньне, дэманстрацыя пазыцый, імітацыя намераў і агучваньне авантур. Вось назіраем чарговыя пэрлы словаблудзтва і гапонаўшчыны — заклікі да ўсеагульнай хатняй забастоўкі, заявы пра яе пачатак і хлусьню пра шматтысячнае трыюмфальнае шэсьце забастовачнага сядзеньня людзей па кватэрах ды мільённы патэнцыял нявыхаду на працу ў пэрспэктыве. Тым часам ніякай хатняй забастоўкі не існуе, няма яе і ў прынцыпе ня будзе ў цяперашняй сітуацыі тэрору і рэпрэсій. Забастоўка — гэта масавыя, гучныя і салідарныя зборныя дзеяньні (праява калектыўнай сілы), але не індывідуальнае ціхае сядзеньне на кухнях, зь якіх кожнага (альбо выбарачна) можна выцягнуць, кінуць за краты і звольніць з працы за прагул. Былі ўжо раней інфантыльныя заявы віленскай групоўкі “дзеячоў” пра забастоўку, пра прымус Лукашэнкі да перамоваў і нават ультыматум рэжыму (якога рэжым не заўважыў). Але ёсьць справы сур’ёзныя, якія цяпер трэба рабіць кожны дзень, спакойна, упарта і жмудна, як гэта рабіла некалі польская “Салідарнасьць” у час ваеннага стану і рэпрэсій. Рабіла падпольна, нясьпешна, пасьлядоўна і — перамагла. Ёсьць беларусы, якія тое разумеюць, робяць і ведаюць, што, каб перамагчы рэжым, прыдзецца разабрацца і з халяўнай русіфікаванай напоўненай агентурай псэўдаапазыцыяй, якая імітуе змаганьне за выбары пры Ярмошынай ў антылюдзкім рэжыме ды агітуе за эканамічныя санкцыі супроць Беларусі. Асабліва па шкодніцку гэта ўспрымаецца цяпер, калі узурпатар Лукашэнка антызаконна і злачынна падпісаў расейскія гібрыдна-акупацыйныя паперы і планы аб пакрокавым захопу Беларусі Расеяй (28 маскоўскіх крокаў) на бліжэйшыя два гады. Тое што гэтыя «падпісаньні» антызаконныя з боку Лукашэнкі, тое што яны нікчэмныя і ня маюць законнай праўна-юрыдычнай асновы, – няхай нікога не супакойваюць. Тут здрада Радзімы. Вар’ят прадае беларускую дзяржаву па кавалках нацысцкаму рэжыму ў Маскве. Супраць Беларусі і Беларускай нацыі вядзецца гібрыдная крымінальная вайна з боку пуцінскай Расеі. У расейскіх агрэсараў, як кажуць палітычныя крымінальнікі, «не да законаў». Для Пуціна – галоўнае вынік, ціхі захоп краіны, ваенныя базы ў Беларусі, а там і пастраляць можна, і Эўропа праглыне. Рыхтуймася да абароны Радзімы ўсімі сродкамі. Заклік да хатняй паасобкавай “забастоукі” ў пэрыяд рэпрэсіяў і тэрору выглядае ня тое што нясьпелым рашэньнем, але бяссільнай банальнай авантурай, без характэрнай для забастоўкі дэманстрацыі калектыўнай пазыцыі і сілы. Тут не барацьба. Тут прафанацыя, імітацыя сабатажу. Ня больш. Пытаньне толькі ў тым, навошта натхняльнікі такіх паводзінаў для беларусаў тое прыдумалі?.. І навошта публічна хлусяць аб нібыта масавым шэсьці неіснуючай пакватэрнай забастоўкі? 4 лістапада 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК 7/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |