Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗБУРЭНЬНЕ ГІСТОРЫІ

“Разбурэньне” — гэта сур’ёзна. Трыццаць гадоў таму адзін шчыры лібэрал (Ф. Фукуяма) падумаў, што пасьля паўраспаду СССР настане эра левалібэральнага шчасьця і панаваньне лібэральных дэмакратыяў у сьвеце. Гэта прывядзе да таго, што сацыяльная эвалюцыя чалавецтва засьведчыць лібэральную дэмакратыю як канчатковую форму чалавечай ўлады. На гэтым гісторыя чалавецтва спыніцца і запануе лібэральна-дэмакратычны стан на зямлі.

Сваю ўтапічную кніжку ён так і назваў: “Канец гісторыі і апошні чалавек”, а лева-апантаныя энтузіясты раструбілі аб такой радасьці па ўсім атлянтычным сьвеце.

Большай антынавуковай веры можна было знайсьці хіба толькі ў забытых сацыяльных фантастаў мінуласьці тыпу Сэн-Сымона, Фур’е, Оуэна ды ў псэўданавуковай “тэорыі” камунізму, якая яшчэ па сёньняшні дзень працягвае сядзець ў галовах ўзлаваных пераўтваральнікаў сьвету.

Тут зьявы аднаго кшталту думаньня — палітычна-ідэёвае лявацтва і наіўнасьць уяўленьняў, якія лёгка пераўтвараюцца ў агрэсію пры дасягненьні ўсеагульнай улады.

Вышэй напісанае — гэта неабавязковы ўступ, адзначыны толькі дзеля таго, каб фантазіі лібэралаў ня блытаць з канкрэтнай тэмай, пра якую я буду пісаць.

Мы жывем у часе, калі разбурэньне гісторыі становіцца рэальнасьцю. Лібэральная дэмакратыя мае да гэтага толькі сітуацыйнае дачыненьне. Пытаньне, як мне тое бачыцца, зьвязана з прагрэсам. З прагрэсам як з тупіковым шляхам фізічнага разьвіцьця чалавецтва.

Гісторыя — гэта падзеі жыцьця, захаваныя ў чалавечай памяці праз сродкі інфармацыі. Гісторыя — чыньнік быцьця і разьвіцьця грамадзтва.

У дапісьмовай, дауласьніцкай, даіндывідуальнай форме жыцьця гісторыі (як зьявы веды) не было. Яна не існавала.

Ускладненьне соцыума, зьяўленьне ўласнасьці і разьвіцьцё індывідуальнасьці прывяло да зьяўленьня рытуалаў, прывычак, традыцыяў, якія захоўваліся і перадаваліся ў памяці разам з падзеямі.

Увесь дапісьмовы пэрыяд сьведчыў гісторыю ў памяці. Гісторыя транспартавалася вусна, існавала як міфалогія.

Зьяўленьне пісьмовасьці, доўгатэрміновых матэрыяльных формаў жыцьцядзейнасьці, рэлігіі і мастацкай творчасьці зафіксавала гісторыю ў матэрыяльных носьбітах інфармацыі, якія існавалі лёгкадаступна, доўгатрывала і аб’ектыўна, як усё прадметнае і матэрыяльнае.

У пэрыяд матэр’яльных прадметных носьбітаў інфармацыі гісторыя стала рэальным культурным і духоўным чыньнікам быцьця чалавечага грамадзтва, выявілася ў прадметных формах культуры, у экзістэнцыі існаваньня.

Гісторыя ўвасобілася ў пабудовах, у архітэктуры, у творах мастацтва, створаных на матэрыяльнай аснове, найбольш у кнігах і на паперы. Падыход да зафіксаванай інфармацыі быў лёгкадаступны, просты, унівэрсальны і доўгатэрміновы (практычна, на працягу тысячагоддзяў).

Раптоўны пераход на электронныя носьбіты інфармацыі, рэзкае павелічэньне хуткасьці лакамоцыі і камунікацыі адчынілі магчымасьці планетарнай глабалізацыі насельніцтва Зямлі, далі ў рукі людзям унівэрсальныя магчымасьці сувязі і перабудовы сацыяльных дачыненьняў у віртуальныя адносіны паміж сабой, паміж дзяржавай і грамадзтвам.

Хуткасьць у кантактах і ў камунікацыі, аднак, не прывяла да эканоміі часу. Хуткасьць павялічылася, а вольнага часу (гэтай важнай умовы культурнага і духоўнага разьвіцьця) стала менш. Сацыяльныя кантакты між людзьмі (і асабліва паміж людзьмі і грамадзкай дзяржавай) зьменшыліся і перайшлі ў віртуальныя дачыненьні.

Звужэньне сацыяльных кантактаў, перавод іх у віртуальныя адносіны і зьмяншэньне міжлюдзкага сацыяльнага вопыту ўжо спараджае прыкметы разбалансаваньня дачыненьняў, якія больш заўважныя на асобах маладога пакаленьня. Зьменшылася шкала міжасобаснага ўзаемаразуменьня, адчувальна ўзрос узровень нянавісьці, хлусьні, праяўленьня ўласнага эга.

Самае істотнае — заўважаецца сур’ёзны правал памяці аб падзеях нядаўняга мінулага. Нядаўняе мінулае сьціраецца з сьведамасьці.

Галоўная прычына тут ня толькі псіхалагічная, ня толькі ў сурагаце віртуальных адносінаў, але найперш у прыродзе існаваньня і ўспрыняцьця віртуальнай інфармацыі.

Нягледзячы на небывалыя магчымасьці, гэтая інфармацыя (у параўнаньні, скажам, з кнігай) складана-дасяжная цягам пэўнага (асабліва мінулага) часу. Яна залежная ад прылады і ад энэргіі, ад месца ўключэньня прылады, ад умоваў знаходжаньня асобы, ад фінансавых прычынаў і іншых незалежных ад чалавека чыньнікаў. Самае істотнае, што яна ня вечная, не пастаянная і надоўга ненадзейная. У любы час віртуальная інфармацыя можа стаць недасяжнай і страчанай, асабліва пасьля доўгага перапынку і некарыстаньня, вымагае шмат высілкаў дзеля паўторнага назіраньня, карыстаньня і аднаўленьня.

Гэта што датычыць эксплуатацыі і складанасьцяў карыстаньня. Істотна, аднак, сама сутнасьць віртуальнай інфармацыі, якая існуе ў схаваным магнітым напаўненьні (зарадзе), якое ўтвараецца і адчыняецца пры дапамозе энэргіі, належнай грамадзтву (дзяржаве, альбо карпарацыі). Любое зьнікненьне энэргіі (незалежнай ад асобнага чалавека) прыводзіць да часовай альбо поўнай немагчымасьці карыстаньня інфармацыяй альбо да часовай ці поўнай яе страты.

Практычна, на сёньняшні дзень поўная страта малаверагодная. Сістэма энэргетыкі працуе надзейна. Але магчымасьці катастрофы гэтай сістэмы (і адпаведна зьнікненьне віртуальнай інфармацыі) рэальна існуе.

На маім вопыце ў 2003 годзе адбылася катастрафічная аварыя на амэрыканскай электрычна-энэргетычнай карпарацыі “Энрон”. 14-га жніўня на некалькі дзён было адключана ад электрычнасьці ўсё ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША — ад Вашынгтона да Кліўленда і Бостана. Усё спынілася. Ня езьдзілі міжгароднія аўтобусы (ня дзейнічалі заправачныя станцыі). Спынілася мэтро, сьветлафоры, халадзільнікі ў крамах і кватэрах, ня дзейнічалі тэлефоны, не сьвяціла рэкляма і ліхтары, не працавалі ліфты ў хмарачосах і г. д. Я перажыў тады гэты жах у Нью-Ёрку і напісаў потым артыкул “Адключэньне ад разеткі” (Зянон Пазьняк. Цяжкі час, т.ІІІ, — НЁ, 2010 г., с.517-518), дзе для сябе адзначыў: “Ня трэба і атамнай вайны… — адключэньне краіны ад электраэнэргіі на 2-3 тыдні можа поўнасьцю разбурыць Амэрыку. Стане ўсё, нават аўтамабілі.”

Небясьпека, аднак, (вярнуся да сказанага) ня толькі ў разгромнай сіле магчымага электрычнага адключэньня. (Верагоднасьць энергетычнага калапсу пакуль што мізэрная і гэта я тут не разглядаю.) Больш непакоіць адналінейная прырода ўспрыняцьця людзьмі электроннай інфармацыі і зьнікненьне яе гісторыі (Нагадаю, што ў навуковым дасьледваньні спасылкі на Сеціва ня робяцца)

Поўная адсутнасьць ведаў у бальшыні маладога пакаленьня беларусаў пра тое, што было 20-30 гадоў таму (нават 4-5 гадоў таму) — уражвае (і гэта ня толькі ў беларусаў). Адналінейная сьвядомасьць, што ўзьнікае на дачаснай электроннай інфармацыі — гэта спажытая сучаснасьць, якая неўзабаве, фактычна, зьнікае. За ёй — нічога: ні памяці, ні падзей, ні дарогі.

Практычныя высновы з узьніклай пагрозы для гісторыі такія. Трэба вярнуць у гістарычную памяць інфармацыю зь віртуальнай прасторы (якая па прыродзе сваёй доўга не існуе) на матэрыяльныя носьбіты (перш за ўсё — на паперу). Першы крок — стварэньне электроннай базы гістарычнай інфармацыі. Другі крок — увасабленьне ў прадметным матэр’яле.

Гэта вялікая праца, якой мусіў бы займацца цэлы нацыянальны навукова-дасьледчы інстытут гісторыі інфармацыі, сабраць у матэрыяле і ўратаваць усё карыснае, кінутае на электронны вецер з пазыцыі актуальнага часу, які мінае.

5 лістапад 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

13/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2023
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024