Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “НАВІНЫ ГЭБОЎСКАЙ СЦЭНЫ: КАНТОРСКІЯ ГУЛЬНІ НА ФОНЕ ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЫ”

Ня раз казалася, што ў час гібрыднай вайны агентура КГБ выступае як палітычная сіла. (Тым больш трэба памятаць, што ў 2000 годзе КГБ (ФСБ) Расеі захапіла абсалютную ўладу ў дзяржаве). І ў Расеі, і ў Беларусі спэцслужба ў гэты час выяўляе сябе як дзяржаўная палітычная партыя. Яна займаецца самарэкламай, паводзіць сябе “спэктакулярна” і нават ладзіць рэклямныя пэрформэнсы.

Цікавыя спэктаклі разыгрываюцца ў гэбоўскім эфіры. Тут гэбісты наглядна топяць сваю агентуру. Нядаўна гэб’ё разыграла ў Сеціве і запісала на відэа, як купляла свайго агента Кавалькову (сябра “офіса” Франака-Ціханоўскай) за 500 тысячаў даляраў нібы та ад расейскага алігарха за апэрацыю зрынуць з фантома фальшывай “лідаркі” Ціханоўскую і заняць яе месца. Агент Кавалькова пагадзілася, і тады канторшчыкі на другім канцы “эфіра” зьнялі свае маскі і паказалі ўсяму сьвету, якая ёсьць дурніца агент Кавалькова.

І што вы думаеце? Можа, пачаўся скандал у офісе Франака-Ціханоўскай? Ці ў фантоме так званай “Каардынацыйнай рады”? Ці, можа, офісная агентура вытурыла прэч праваленага агента Кавалькову? Нічога падобнага. Усё ціха, усё спакойна. Усе працягваюць “барбу” з рэжымам “как ні в чом ні бывала”. Усе свае.

Нядаўна ў групе, якая стварала так званую “Чорную кнігу Беларусі” (ЧКБ) выявілі лукашысцкага агента з “Губазіка” па прозьвішчу “Гайко”. Ён якраз кіраваў у групе зборам інфармацыі пра беларусаў. Яніна Сазановіч (каардынатар групы) тэрмінова паведаміла пра агента Франаку-Ціханоўскай, бо людзі з «офіса» працавалі ў ЧКБ. Але — нуль увагі. Агент працаваў сабе спакойна далей, засадзіў за краты дзясяткі беларусаў і выдаліўся з апэрацыі цэлы і непашкоджаны. Ну, усе ж свае. Усё спакойна. Цішыня.

Цяпер уляпаўся яшчэ адзін даўні агент, нехта Аксёнаў, быццам бы былы член АГП (прамаскоўскай “парціі нягоднікаў”, як характарызаваў яе мне Сымон Шарэцкі), пазней – гэта сябра БХД. З Аксёнавым накруцілі цэлае “шоу”, спэктакаль з працягам. Гэты Аксёнаў аддана працаваў на КГБ, адсылаў матэрыялы быццам бы ў рэзідэнтуру пры Эўразьвязе і рабіў выгляд, што нічога не разумее і працуе на Эўразьвяз, але канторшчыкі ўзялі і публічна яго здалі дзеля сцэнічнага эфэкту.

Эфэкт сапраўды тэатральны. Рэзідэнт КГБ, прадстаўлены як арганізатар і спонсар канфэрэнцыі “дэмакратаў”, у час трансьляцыі гэтага відэа-канцэрту “на-жыва” ўязджае ў кадр у крэсьле на колцах і кажа маналог канторскага героя ў фінальнай сцэне, дзе раскрывае сваю гэбістасьць і агентурнасьць Аксёнава.

Зоркі на пагоны, прэміі і ўзнагароды забясьпечаныя. А відовішча! Якое відовішча! У гэтым, відаць, увесь сэнс канторскага сцэнічнага балагану (бо рэальнай карысьці і толку тут ніякага) ды яшчэ, магчыма, сыгралі, каб прыструніць агентуру, маўляў, “вы смотріте там, стучіте, как надо, а то, знаете — разговор короткій”.

Пару гадоў таму самародкі гэбоўскай сцэны разыгралі цэлую сатырычную камэдыю. Палкоўнік ФСБ з Масквы пад відам дэмакрата прапанаваў чатыром беларускім “рэвалюцыянерам-тэарэтыкам” арганізаваць путч і зрынуць Лукашэнку. “Помошчь демократічэской Москвы гарантірована”.

“Рэвалюцыянеры” паехалі ў Маскву на сустрэчу з “дэмакратамі-эфэсбістамі” ў справе падрыхтоўкі “путчу”. Сярод прыбылых перамоўшчыкаў нехта “рэвалюцыйна” настроены тыпаж Зяньковіч (якога беларусы Нью-Ёрку вытурылі з сваіх арганізацыяў, якога мы ведаем як аблупленага і які запісаў на магнітафон падрыхтоўку да таго”путчу”) пераконваў эфэсбістаў, што ўсё схоплена і што ў яго ўплыў на “всех евреев Амерікі”. Эфэсбісты запісалі пра гэта відэа зь некалькіх камэр і выклалі ў Сеціва. “Рэвалюцыянераў” (акрамя чацьвертага, які быў за мяжой) арыштавалі і пасадзілі.

Як кажуць, дурнота не хвароба, але знаходка “для врага”.

А наперадзе, здаецца, насьпявае яшчэ адзін вадэвіль. Полк Каліноўскага рыхтуе ў Кіеве канферэнцыю “Шлях да волі”. І вось дэлегатам туды едзе ад агентурнага офіса Франака-Ціханоўскай агент “Раймон” (ён жа “Лябедзька”). Пячаткі на “Раймоне” ставіць ужо няма дзе. Але мушу сказаць, што агентурны каэфіцыент ягонай дзейнасьці не малы. Гэта якраз ён умела падсунуў у гэтым годзе нявопытным летувісцкім палітыкам пустапарожнюю страшылку беларускага “ліцьвінізма”, завязаў гэтую ініцыятыву з рускай агентурай ва Украіне, і ўся гэтая тарабаршчына супраць беларусаў тарахціць яшчэ па сёньняшні дзень.

З-за тэхнічных прычынаў, нажаль, я не магу прыехаць у Кіеў. Можа й добра. А то раптам, ня дай Божа, успомніўся б той нядаўні “Зянон-хоп”, дзе гэты “хоп” смаліць з АК-47 па “раймонах” ды па “валетах”. Ня добра было б сядзець зь імі за адным сталом у час вайны.

Гэта, вядома, жарт. Але не выключаю, што фрывольная кантора ў Менску і гэтага свайго агента сама ўтопіць, калі стане трэба. Так што, зважайце, чувайце, дурні і разумнікі. Чакаюцца чарговыя спэктаклі ў новым сезоне. Пастаноўкі будуць паўтарацца ўвесь час пакуль не перастане панаваць маскаль.

20 лістапад 2023 г.
Зянон Пазьняк

Крыніца: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-hulni-na-fonie-vajny?fbclid=IwAR0ubixzaeWXhZVA8cN0CDyo-e5KyHZpB3J6g-9rrXYbqzhufTNr8DMBN5M

22/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2023
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024