Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: КАНФЭРЭНЦЫЯ

29 лістапада ў Кіеве адбылася канфэрэнцыя беларускіх апазыцыйных да рэжыму Лукашэнкі арганізацыяў і палітыкаў “Шлях да волі”, арганізаваная прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага. Ставілася задача знайсьці шырокую падтрымку ў барацьбе за волю і незалежнасьць Беларусі ў змаганьні супраць прамаскоўскай дыктатуры і расейскага акупанта. Такая падтрымка фармальна была засьведчана. Упершыню сабраліся людзі і блізкія, і далёкія ад нацыянальных інтарэсаў, каб абмяняцца думкамі перад небясьпекай зьнішчэньня Беларускай дзяржавы і нацыі.

На канфэрэнцыю прыехалі прадстаўнікі ад бальшыні палітычных груповак, актывісты і прыхільнікі свабоды Беларусі.
Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь” падпісаў выніковыя дэклярацыйныя дакуманты і падтрымаў пазыцыю палка Каліноўскага. Прадстаўнікі НВР “Вольнай Беларусі” ўдзельнічалі ў рабочай групе па падрыхтоўцы рэзалюцыяў канфэрэнцыі.

Станоўчы вынік канфэрэнцыі “Шлях да волі” відавочны, бо засьведчана агульная занепакоенасьць лёсам Бацькаўшчыны. Але зразумела, што ва ўмовах вайны і агентурнага асяроддзя, ілжывай інфармацыі і перакрутаў немагчыма было пазьбегнуць. Так яно і сталася.

Першае, што было запушчана, гэта тое, што быццам бы НВР “Вольная Беларусь” не падпісала дакумантаў канфэрэнцыі (ў падрыхтоўцы якіх, паўтаруся, сама ўдзельнічала). Гэтая “качка”, аднак, — на пяць хвілін. Магчыма, яна была зьвязана з маімі заўвагамі па тэксту дакуманта “Стратэгія вызваленьня”. Гэты тэкст ня быў прапанаваны для прыняцьця на канфэрэнцыі як выніковы дакумант і прадугледжваў магчымасьць для дыскусіі і заўваг.

Але, відаць, нашае беларускае разуменьне палітычнай дыскусіі істотна розьніцца ад кіеўскага (пра сутнасьць яго тут не ўдакладняю). Некаторыя нашыя ўкраінскія сябры потым нават казалі ў Сеціве пра свай нейкі “асадак”, які ў іх застаўся. Адзін сябра нават паведаміў, што, маўляў, усе маўчалі з-за павагі да выступоўца (гэта значыць, да мяне). Нічога сабе “рэзюмэ”.

Прытым, што тыя, што быццам бы “маўчалі з-за павагі”, у канцы знайшлі прычыны не падпісываць выніковыя дакуманты (маецца на ўвазе А. Лябедзька, А. Ягораў і іншыя).
Ня буду засяроджвацца на паводзінах гэтых асобаў, але адзначу адну дэталь, якая, праўда, ня мае адносінаў да канфэрэнцыі.

Агент “Раймон” (ён жа Лябедзька) чамусьці заявіў прысутным на канфэрэнцыі, што ён ёсьць Дэпутат Незалежнасьці. Ілжа і нахабства тут “невераятныя”.

Дэпутатамі Незалежнасьці зьяўляюцца 27 дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ-га скліканьня, якія вызначылі і асэнсавалі ідэю незалежнасьці Беларусі, пасьлядоўна змагаліся за яе супраць камуністаў і дасягнулі аб’яўленьня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 25 Жніўня 1991 года. Гэта знакавыя ганаровыя гістарычныя асобы ў беларускай гісторыі змаганьня за незалежнасьць Бацькаўшчыны.

Агента Лябедзькі там няма і не магло быць, бо ён якраз быў супраць незалежніцкай ідэі БНФ, уваходзіў у групу прамаскоўскай змовы Лукашэнкі, агітаваў за гэтую змову і за Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах, ведаючы, што Лукашэнка ёсьць ненавісьнік Беларушчыны, што ён за аднаўленьне СССР. А. Лябэдзька ўдзельнічаў потым у лукашысцкіх структурах улады, агітаваў за далучэньне Беларусі да Расеі, пакуль яго ні накіравалі працаваць у “апазыцыю” (у агентуры КГБ “Раймон” з 1989 года). Ён ня мае ніякага фактычнага, палітычнага і маральнага права называць сябе Дэпутатам Незалежнасьці. Тут фікцыя і хлусьня.

(Аб Дэпутатах Незалежнасьці напісана адмысловая кніга. Гл. Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык. “Дэпутаты Незалежнасьці”. Нью-Ёрк — Варшава — 2010 г., с. 217-269.)

Заканчваючы пра канфэрэнцыю, скажу, што супраца Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” з палком імя Кастуся Каліноўскага будзе працягвацца. Мяркую, што кола прыхільнікаў палка і працаўнікоў на ніве вызваленьня Беларусі будзе пашырацца.

Трэба ўлічыць, што беларускія дабраахвотнікі змагаюцца ня толькі ў палку Каліноўскага, але і ў іншых частках Узброеных Сілаў Украіны. Пэрспэктыва стварэньня Беларускага Вызвольнага Войска ёсьць. Цяпер жа, акрамя клопату самаарганізацыі і кансалідацыі, беларусам трэба ўсімі сіламі дапамагаць таксама ўкраінскай арміі ў барацьбе з расейскім акупантам. Мы павінны быць разам з Украінай змагацца за яе перамогу, разумеючы, што ад гэтага залежыць і нашая Беларуская Воля.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

1 сьнежань 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

4/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2023
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024