Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗНЯК: АБ ШКОДНЫХ ЗЬЯВАХ Улічваючы кагэбісцкую ўладу Расейскай Федэрацыі, рэпрэсіўны тэрор і шкодныя тэхналёгіі спэцслужбаў, трэба ўвесь час нагадваць пра гэтыя зьявы дзеля таго, каб разумныя людзі разумелі, што адбываецца. Найперш трэба паўтараць, што ў гібрыднай вайне супраць беларусаў агентура спэцслужбаў зьяўляецца непасрэднай палітычнай сілай, бо спэцслужбы ёсьць асновай абсалютнай улады ў Расеі. Спэцслужбы (ФСБ) ёсьць цяпер у Расеі і ўлада, і прапаганда, і ідэалёгія, і інструмэнт гібрыднай вайны. Старыя паняцьці «выведкі» ў дачыненьні да Расеі – анахранізм. Шкода ад расейскай агентуры вялікая. Практыка паказвае, што яна выйграе ў гібрыднай выйне ня толькі ў Беларусі. Зноў усплыла інфармацыя пра бесперашкодную дзейнасьць у структуры “Чорная кніга Беларусі” (ЧКБ) лукашысцкага агента Артура Гайко, які перадаваў інфармацыю рэжымным службам, і ў выніку сотні беларусаў былі арыштаваныя за беларускія погляды і трапілі ў турму. Каардынатар ЧКБ Яніна Сазановіч, якая выкрыла засланага агента Гайко, паведаміла пра гэта ў так званы “офіс” Франака і Ціханоўскай, ад якога залежыла ўтрыманьне агента. Аднак “офіс” не рэагаваў. Ніякіх захадаў не было зроблена. Агент Гайко працаваў далей, беспакарана нарабіў шкоды і, адчуўшы небясьпеку, самавыдаліўся з ЧКБ. Далей — поўная цішыня. (Ня будзе ж агентура караць агентуру і тым больш каяцца ў шкодзе.) І вось нядаўна Яніна Сазановіч распавяла на Белсаце зноў пра агента Гайко і норавы “офіса”. Матэрыял зьявіўся на Юцюбе, але неўзабаве Белсат зьняў гэты матэрыял зь Юцюба. Сымптаматычныя паводзіны. Апошнім часам, асабліва пасьля правалу Кавальковай і Аксёнава, агентура пачала дзейнічаць амаль адкрыта (гэтак, відаць, перапоўніліся ёй так званыя “дэмсмі” і розныя дэмгрупоўкі). Узьнік невялікі скандал. Людзі пачалі абурацца прадажнасьцю. І вось тут цікава паглядзець на тэхналёгію “канторы”. Тушыць “скандальчык”, як заўсёды, узяліся дэмсмі. Тут ужо распрацаваны мэтад, які можна абазначыць пад умоўнам тытулам — “усе дуракі”. Гэта значыць, адпаведныя журналісты пачынаюць лямантаваць, маўляў, ды што гэта робіцца, надакучыла, нейкі абсурд, гэта несур“ёзна, толькі і шукаюць нейкіх агентаў; трэба “дзела дзелаць”, а не агентуру выдумляць і ўсялякую ерунду. Усё Пазьняк ваду муціць і г. д. Мэта зразумелая — перавесьці ўсё ў вэрхал, у несур’ёзнае становішча, у камэдыю, да якой нельга адносіцца сур’ёзна, і такім чынам вывесьці “кантору” з-пад удару. Цяпер тое якраз і робіцца рознымі энтузіястамі. Але трэба ведаць, што гэта не натуральная рэакцыя, а мэтода. Яшчэ канторшчыкі ўжываюць прыём (калі ўжо мы пачалі гаварыць пра гэтую катэгорыю), які ўмоўна можна назваць “апэндыкс”. Гэта калі (каб адцягнуць увагу ад некарыснай для канторы сутнасьці зьявы) усю інфармацыю пачынаюць дружна канцэнтраваць на нейкай неістотнай пабочнай дэталі, робячы зь яе інфармацыйную навіну. Тыповы выпадак — гэта “інфармацыя” пра маю паездку на фронт у Бахмут. Паведамленьні і апісаньні пра падзею былі сканцэнтраваныя не на самой падзеі, а на маім старым паліто, якое я апрануў на фронт і якое “рэпарцёры” саркастычна апісвалі і абгаворвалі з усіх бакоў. Вельмі папулярны ў гэтай публікі ёсьць яшчэ мэтад, які ўмоўна можна назваць як “сэнсацыя”. Тут звычайна задзейнічаны вялікія і шырокія сілы. “Сэнсацыю» запускаюць тады, калі адбываецца (альбо чакаецца) некарысная для гэб’я (ці для Масквы) зьява. Тады штучна ствараецца нейкая падзея ці здарэньне, на апісаньне якога кідаецца ўвесь гэбоўскі рэсурс інфармацыі. Інфармацыйны вэрхал і галас пра штучную зробленую зьяву выбівае з інфармацыйнага поля некарысную для канторы інфармацыю (яна проста адыходзіць на другі план). Такі прыём ужываюць ня толькі ў лакальных абставінах, але (і вельмі часта) і ў міжнародным маштабе. Дарэчы, напад Хамаса на Ізраіль — якраз у рэчышчы такой тэхналягічнай палітыкі Масквы і яе ФСБ. Кантора вольна сябе адчувае ў халяўных арганізацыях. Тут мэтадычна выкарыстоўваюць такія прыёмы, якія можна б было назваць як “імітацыя”, “плагіят” і інш. Напрыклад, канторскія халяўшчыкі прыязджаюць кучай да турмы (так было), разгортваюць плакаты “Свабоду палітвязьням”. Іх фатаграфуюць журналісты, бяруць інтэрв’ю. Пасьля гэтага “дэмакраты” згортваюць плякаты і зьнікаюць. У дэмсмі зьяўляецца матэрыял аб “пратэстах” і т. п. Прыкладаў мэтоды “плагіят” — безьліч. Самы апошні (пра тое ўжо пісалі) — Сьвятлана Ціханоўская паведаміла амэрыканскім палітыкам, што гэта, маўляў, пад яе кіраўніцтвам беларускія рэйкавыя партызаны вялі барацьбу і быў створаны полк Каліноўскага і г. д. А ўвогуле фінал такіх халяўных агентурных груповак заўсёды марны. Аднак пакуль яны існуюць, шкоды робяць шмат. 8 сьнежань 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК 12/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |