Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ТРЫЮМФАЛЬНАЯ ПРАПАГАНДА І КЕПСКАЕ СТАНОВІШЧА РАСЕІ Апошнім часам стала відавочна, што маскоўская прапаганда цалкам задушыла заходнюю бяззубую “інфармацыю” і ў значнай ступені — украінскую. Маскоўская ілжа трыюмфуе на прасторах лявацкай Эўропы, паведамляючы аб сваіх нібыта «посьпехах» на франтах, а эўрапейскія палітычныя інфантылы, уверыўшы ў рашысцкую ілжу, усё часьцей пачынаюць казаць пра “мір” ды “замірэньне” з Расеяй, ды пра “дыялог” (любімае слоўца бесхрыбетных) з Пуціным і перамовы з бандытамі. Ужо і Макрон адзначыўся. На расейскую прапаганду працуе маса эфэсбэшных агентурных «блогераў», «перабежчыкаў» і «самаэкспэртаў», якія гучна пляжаць Пуціна, «патрыятычна» дураць украінцаў і цэлы сьвет, прадказваючы лухту. Сказаць, што эўра-інфантылы нічога не разумеюць, — гэта значыць сказаць мала. Самае дакладнае слова для такіх — “ідыёты”, прытым шкодныя і бескарысныя. Слухаючы такіх “палітыкаў”, прыходзім да думкі, што, можа, Эўропе захацелася пажыць пад маскоўскай уладай. Аб“еліся камфортам. (Пры гэтым, ня маючы ні належнай арміі, ні зброі, яны яшчэ і на Амэрыку брэшуць.) Тое, што распаўсюджвае маскоўская прапаганда аб пераможных справах расейскай ваеншчыны на ўкраінскім фронце, у рэальнасьці выглядае далёка ня так. Кепскія справы ў маскалёў, нягледзячы на адчайныя спробы палепшыць становішча. Але маскоўская прапаганда і маскоўская хлусьня перамагаюць у заходніх галовах. Адсюль і чуецца паражэнцкі голас заходніх “наіўнячкоў”, якія думаюць, што можна ў гэтай сітуацыі заключыць мір з Расеяй. (Гэты “мір” Расеі толькі і патрэбны, каб сабрацца і стукнуць, нарэшце, Эўропу ў лэб.) Украінцам не хапае амуніцыі і авіяцыі. Становішча таксама ня лёгкае. Адзінае правільнае і неабходнае выйсьце з сітуацыі — гэта рэзкае, хуткае і масавае забесьпячэньне ўкраінцаў новай тэхналягічнай зброяй. У Эўропе такой зброі няма. Але яна ёсьць у Амэрыцы, і ад яе цяпер залежыць перамога над мордэрам і ўвесь ход падзей. Наступныя 5-6 месцаў маглі б стаць вырашальнымі для Захаду і для Украіны. Калі гэты час ня будзе належным чынам скарыстаны, то тады, як маскоўцы кажуць, “на себя і пеняйте”. 21 сьнежань 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК 23/12/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |