Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Вектар разьвіцьця народа і чалавецтва У ХХІ стагодзьдзі будзе павялічвыцца інтэрас да экалягічнай будучыні і планетарнай пэрспэктывы чалавецтва. Гэтая тэма ўжо даволі распаўсюджана ў грамадзтве (праўда, пакуль што ў маргінальным сэктары). Узрастаньне трывожнай цікавасьці да прышласьці цывілізацыйнага разьвіцьця зьвязана перш за ўсё з актыўным разбурэньнем прыроды чалавекам і з нэгатыўнымі зьявамі ўпадку маралі і культуры ў самой цывілізацыі прагрэсу, якая дамінуе цяпер на Зямлі. Вакол занепакоенасьці будучыняй цывілізацыі і плянэты накапілася мноства антынавуковых, маргінальных, фантастычных, ілжывых, шарлатанскіх і адкрыта неадэкватных меркаваньняў. Тэма гэтая крайне няўдзячная, але праўда ў тым, што неўзабаве (і, магчыма, вельмі хутка) яна стане адной з важных праблемаў чалавецтва, якая закране існаваньне і інтарэсы шмат якіх краінаў і народаў. Беларусь не абміне гэтых праблем. 25/1/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк ВАЯР-ДАБРААХВОТНІК – ПАВЕЛ ШУРМЕЙ (Фрагменты гутаркі) Беларускі спартовец вясьляр Павел Шурмей нарадзіўся 1-га верасьня 1976 г. у горадзе Ліда, дзе і прайшло яго дзяцінства. Вучыўся ў савецкай школе, у якой навучаньне вялося па-расейску. Ужо юнаком ён стаў займацца акадэмічным веславаньнем і з цягам часу быў залічаны ў Алімпійскую зборную Рэспублікі Беларусь па акадэмічным веславаньні. Фрагменты нашай размовы прапаную ўвазе чатачоў. 24/1/2024 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: АБ СЛУЖБОВЫХ ДЭМАКРАТАХ Назіраецца сімптаматычная зьява. Людзі асобага складу, чые палітычныя сьляды цягнуцца з Масквы, зь ведамства Караганава і яго слугі Суздальцава, моцна акрысіліся на пані Ціханоўскую і на ўсю яе агентурную групу. Ужо дасталося кадраваму служачаму Кавалеўскаму, на чарзе — ветэран службы пан Дабравольскі і іншыя. Сутнасьць асаблівай крытыкі фігуральна выглядае так: група Франака-Ціханоўскай — гэта ніякія не дэмакраты, але па паводзінах сваіх яны ёсьць лукашыстыя навыварат, яны нічога не зрабілі для дэмакратыі Беларусі, акрамя славаблудзтва, і ня здольныя зрабіць, бо толькі спажываюць халяўныя грошы. Яны імітуюць дзеяньні ды пустыя словы, калі іх возяць па ўсім сьвеце і па розных замежных палітычных пэрсонах. (Лапідарна, але так і ёсьць.) 24/1/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА, ВЫДАДЗЕНЫЯ ІМ ЗА МЯЖОЙ (2000 – 2020 гг.) Уступ Шчыльна займаючыся палітыкай, кіруючы Партыяй, пастаянна пішучы на палітычныя тэмы і займаючыся найвялікшай для эмігрантаў праблемай жыцьцёвага выжываньня, Зянон Пазьняк за гады эміграцыі (1996-2023) выдаў больш за 40 кніг. Прытым на розныя тэмы. Пры гэтым ўсе свае кнігі ад пачатку да канца ён робіць і афармляе сам. Тут і паліталёгія, і гісторыя, і публіцыстыка, і філасофскія разважаньні, і мастацтвазнаўства, вершы, апавяданьні, фатаграфіі, нават паэма, раман ды п’есы. На працягу 10 гадоў ён выдаваў рэгулярны адраджэнскі часопіс «Беларускія Ведамасьці» (выйшла 70 нумароў) і перапраўляў тыраж у Беларусь (што было ня проста). Марыля Якушэвіч zp-knihi-1-a.pdf 12/1/2024 › Навіны https://www.facebook.com/ivan.viktarovic/videos/946617363694506 З НОВЫМ ГОДАМ! 1/1/2024 › Навіны, Беларускія Ведамасьці, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |