Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: АБ СЛУЖБОВЫХ ДЭМАКРАТАХ Назіраецца сімптаматычная зьява. Людзі асобага складу, чые палітычныя сьляды цягнуцца з Масквы, зь ведамства Караганава і яго слугі Суздальцава, моцна акрысіліся на пані Ціханоўскую і на ўсю яе агентурную групу. Ужо дасталося кадраваму служачаму Кавалеўскаму, на чарзе — ветэран службы пан Дабравольскі і іншыя. Сутнасьць асаблівай крытыкі фігуральна выглядае так: група Франака-Ціханоўскай — гэта ніякія не дэмакраты, але па паводзінах сваіх яны ёсьць лукашыстыя навыварат, яны нічога не зрабілі для дэмакратыі Беларусі, акрамя славаблудзтва, і ня здольныя зрабіць, бо толькі спажываюць халяўныя грошы. Яны імітуюць дзеяньні ды пустыя словы, калі іх возяць па ўсім сьвеце і па розных замежных палітычных пэрсонах. (Лапідарна, але так і ёсьць.) Але справа ў тым, што ўсе гэтыя імітатары і ўся псэўдаапазыцыя, і гэтыя яе строгія крытыкі “асобага складу” ёсьць адна масьць і адна катэгорыя. Нягледзячы на паказную крытыку, яны разам выступаюць за ўзмацненьне эканамічных санкцый супраць Беларусі (на справе — супраць народу Беларусі), і ўсе яны галоўным ворагам Беларусі бачаць Лукашэнку, якога трэба, маўляў, зваліць, і тады настане дэмакратыя. “Санкцыі, санкцыі!”, — крычаць гэтыя асобы, патрабуюць спыніць грузапатокі, спыніць рух цягнікоў, зачыніць беларускія амбасады і кансуляты, зачыніць наглуха межы, каб задыхнуўся Лукашэнка (разам зь Беларусяй). І цяпер па зьмесьце гэтай пазыцыі. Задача маскоўскай палітыкі і яе службаў у гібрыднай вайне — утапіць Беларусь, аслабіць народ і зьнішчыць дзяржаўнасьць, каб потым лёгка было захапіць краіну і ўлучыць яе ў Расею. Дзеля гэтага маскоўскія службы працуюць на пераарыентацыю галоўнага ворага ў сьвядомасьці беларусаў. Ім, маўляў, зьяўляецца не Масква, не імпэрская Расея, якая акупавала Беларусь, а Лукашэнка. Ён, маўляў, і яго рэжым ёсьць галоўны вораг Беларусі. Перакулім Лукашэнку — і будзе свабода. Толькі патрэбны эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Цяпер мы бачым, як “эканамічныя санкцыі” Захаду цалкам загналі рэжым Лукашэнкі ў палон Масквы, выклікалі расейскія рэпрэсіі супраць беларускага народа і ўмацавалі прамаскоўскую дыктатуру ў Беларусі, бо ў Маскве ёсьць корань агрэсіі і корань зла. Народ церпіць, дзяржава ўпадае, траціць сувэрэнітэт, а дыктатура і расейскае вынішчэньне мацнеюць, палітвязьні сядзяць, і колькасьць іх павялічваецца кожны дзень. “Санкцыі супраць Беларусі, эканамічныя санкцыі!” — паўтараюць службовыя дэмакраты, як заведзеныя. Рашуча ўзмацніць эканамічныя санкцыі, — гукаюць яны, ціснуць санкцыямі пакуль Лукашэнка ня выпусьціць палітвязьняў. Гэтыя словы прамаўляюцца найперш для эўрапалітыкаў, для Эўропы, якая хоча такое чуць і аплочвае імітаваную апазыцыю. Некалькі тлумачэньняў. Падзел канторскіх “дэмакратаў” на “дэмакратаў” і на апанэнтаў супраць канторскіх дэмакратаў — гэта ёсьць тыповы прыём, каб заблытаць людзей і адцягнуць іх ад Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху, які пляжыць імітатараў. Службовыя дэмакраты тут надзелі маскі і сталі крытыкаваць Латушку ды Франака-Ціханоўскую. Але ўвага! Яны таксама, як і тыя, каго крытыкуюць, гукаюць за жорсткія эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, за закрыцьцё мяжы, за спыненьне чыгуначнага транспарту і перавозак і г. д. І тут усё бачна. Другая заўвага — пра пазыцыю Захаду, перш за ўсё — Эўразьвязу і найперш Нямеччыны і Францыі. Гэтыя дзяржавы праз Эўразьвяз укладваюць інвэстыцыі ў фальшывую групоўку, фінансуючы яе і цудоўна ведаючы, што рэальна няма там ні “прэзыдэнткі”, ні “лідаркі” дэмакратыі. Яны разыгрываюць казку пра голага караля, дурачы міжнародную супольнасьць і сябе самых. Яны спадзяюцца на такі варыянт заканчэньня вайны, калі ім удасца на плячах свайго спансуемага суб’екта ўехаць у вызваленую Беларусь, і лёгка ўплываць на беларускую эканоміку, на палітыку, на выбары, на фармаваньне ўлады ды на падкупленых асобаў, ствараючы разам з Расеяй, як яны кажуць, “Беларускі мост” паміж Усходам і Захадам. А гэта значыць — бясплатны транзіт, захопленыя рэсурсы ды галіны эканомікі, фінансавая ды гандлёвая сістэмы і г. д. “Мост” — гэта ўжо нават не пратэктарат і ніякі ні суверэнітэт. Вось такая ёсьць далёкадумная палітыка восі “Парыж-Бэрлін-Масква” і сэрвільная роля ў ёй групоўкі Франака-Ціханоўскай, Латушкі, крытыка Балкунца і таму падобных службовых дэмакратаў. 22 студзень 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-ab-demakratach 24/1/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |