Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АБ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЛЕТУВЕ 14 люты 2024 г. Нашу заклапочанасьць і абурэньне выклікае антыбеларуская палітыка і антыбеларуская прапаганда, якую праводзяць супраць беларускага народа ў Летуве пэўныя сілы, якія могуць быць зьвязаныя з ўрадам гэтай краіны і ўплываць на яго палітыку. У летувіскіх СМІ пэрыядычна публікуюцца антыбеларускія выказваньні на падставе прыдумак, што прыводзіць да узбуджэньня нянавісьці да беларусаў, ёсьць выпадкі, калі беларускія культурныя дзеячы ў Вільні, якія вымушана зьехалі зь Беларусі і для якіх Летува стала другой радзімай, пачынаюць атрымліваюць ананімныя пагрозы і зьнявагі. Летам 2023 года на саміце НАТО ў Вільні прэзідэнт Летувы Г. Наўседа прыніжальна паставіўся да Беларусі, назваўшы яе “яшчэ адной губерніяй Расеі”. 6-га лютага 2024 года на беларускім інтэрнэт-партале “Свабода” (https://www.svaboda.org/a/32807880.html) тыя ж фармулёўкі былі артыкуляваныя летувіскім аналітыкам М. Лаўрыновічам (Лаўрынавічусам), Летува “знаходзіцца ў стане вайны”, бо “Расея пачала вайну супраць Украіны, Захаду і Летувы”. Тым часам “Беларусь не з’яўляецца ніякой незалежнай дзяржавай. Гэта губернія Расеі. У гэтай сітуацыі мы маем справу з грамадзянамі недружалюбнай для нас краіны (!!!), таму мы павінны правяраць усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Летуве, таму што яны могуць ствараць недружалюбныя нам таварыствы”. 15/2/2024 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |