Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Паважаныя землякі, дарагія Беларусы. Віншую ўсіх нас з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам Вялікадня — Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым! Зьмёртвыхустаньне засьведчыла, што Хрыстос Сын Чалавечы і Сын Божы ёсьць Бог. Дьве тысячы гадоў таму адбылася найвялікшая падзея ў гісторыі людзтва. Хрыстос, прышоўшы на зямлю і навучаючы, і памершы пакутліва на Крыжы, зьмяніў сьвет. Людзі даведаліся і паверылі, што сэнс жыцьця ёсьць у вечнасьці, і што само жыцьцё ёсьць выпрабаваньне і гарт душы, і падрыхтоўка да вечнага існаваньня, жывучы па запаведзях і чынячы дабро. 31/3/2024 › Навіны, Актуаліі, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПАСТАЯННЫЯ Ў ЗЬЛЕ АЛЬБО ЗАЦЕМКА ПРА РУСКАМІРЦАЎ Заўважана, што пачалася сістэмная атака канторы на НВР “Вольная Беларусь” і на маю асобу. Маскалі адчулі пагрозу і пачалі актыўнасьць. Узбудзіліся “памыйкі аднаго акцёра” ў Інтэрнэце і журналісты — самае пашыранае апірышча канторы ў прапагандзе варожых спраў. Асабліва сталі жангляваць загалоўкамі, бо загалоўкі чытаюць (хаця ў самым матар’яле зусім пра іншае). Напрыклад, загаловак: “Пазнякоўцы раскрытыкавалі Ціханоўскую за спачуванне ахвярам “Крокусу”, хаця на гэтую тэму не было ніякіх заяваў (тым больш пра названага фігуранта). Але ж “тэлевізія” піша, непаважліва называючы беларускі рух “пазьнякоўцамі”, — гэта чытаюць. Тут я заклікаў бы беларусаў уважліва назіраць. Узьнікае сітуацыя, калі агентура, якая яшчэ не спалілася, будзе паліцца. Цікавы працэс. 31/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк У той час калі… Гэтыя ракеты і дроны сеньня ляцелі на мірныя гарады Украіны, сотнямі забіваць і калечыць дзяцей, жанчын, старыкоў. Людзей, якія не маюць магчымасьці сябе абараніць. Яны хацелі б жыць, быць са сваімі бацькамі, унукамі будаваць сваю будучыню. Гэтыя ракеты запускаюць людзі, простыя расейцы. Не Пуцін націскае кнопкі, не Шойгу. І так ужо трэцьці год, з тых 10 з якіх ідзе вайна. Так, пачынаюць яе “палітыкі”, а падтрымліваюць яе і вядуць простыя, звычайныя людзі. 31/3/2024 › Навіны Настала тое чаго наіўныя людзі не хацелі ведаць і чуць. Банда лукашыстаў вядзе рэпрэсіі супраць беларускага народу. Беларусаў хапаюць, б’юць, калечаць кідаюць ў турмы, там адбіраюць здароўе і забіваюць. Гэта вайна супраць народа. За злачынствы і забойствы беларусаў банда Губазіка павінна быць ліквідавана. Беларусы ведаюць што і як трэба рабіць. Дабраахвотнікі, запісвайцеся ў Полк Каліноўскага, уступайце ў “вучэбку” Палка. Час не чакае. Ніхто ня вызваліць і не абароніць Беларусь акрамя нас самых. 31/3/2024 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: 106 ГАДОЎ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ Дарагія землякі, дарагія беларусы. Віншую нас усіх з Днём Беларускай Волі. 106 гадоў таму, 25 Сакавіка 1918 года, была аб’яўлена незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Незалежнасьць БНР засьведчылі выбраныя народам беларускія палітычныя дзеячы, якія стварылі дзяржаўную ўладу і выканалі волю Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу 1917 года, што прадстаўляў усе сацыяльныя пласты насельніцтва Беларусі, партыі, арганізацыі і нацыянальныя групы. 25 Сакавіка 1918 года было засьведчана гістарычнае ажыцьцяўленьне Беларускай Нацыянальнай Ідэі, якая стала непераможнай. 73 гады наступнай савецка-маскоўскай акупацыі, нечуваны глум і зьдзек расейскіх бальшавікоў, рэпрэсіі і забойствы народа ня зьнішчылі ідэалаў беларускай нацыянальнай свабоды. 25 Жніўня 1991 года яны былі адроджаны Беларускім Народным Фронтам “Адраджэньне”, створана незалежная Рэспубліка Беларусь, і велічная Пагоня зноў разьвіваецца на нашых беларускіх Бел-Чырвона-Белых штандарах. 25/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ВАЙНА З НАРОДАМ У 2020 годзе, калі на выбарах і пасьля выбараў народ выступаў супраць Лукашэнкі, узурпатар успрыняў народ як асабістага ворага сваёй улады і, падтрыманы Масквой, рашыў яго пакараць. З таго часу ідзе ліквідацыя беларусаў: перапоўненыя турмы, дзясяткі забітых, тысячы ўцекачоў за мяжу. Каб адпаведна разумець узурпатара, трэба ўлічваць адхіленьні ягонай псыхікі, афіцыйна зарэгістраваныя яшчэ ў савецкім войску, зь якога ён быў камісаваны. 20/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСАФОБШЧЫНА І “ДЭМСМІ” 15 лютага гэтага года намі (аўтарам гэтых радкоў і сп. Паўлам Усавым) быў надрукаваны ў сацсетках і ва ўсіх інтэрнэт-рэсурсах НВР “Вольная Беларусь” важны ліст-заява аб дыскрымінацыі беларусаў, аб антыбеларускай прапагандзе і антыбеларускай палітыцы ў Летуве супраць беларускіх уцекачоў ад рэпрэсіяў Лукашэнкі. Інфармацыя надзвычайная. Яна, аднак, цалкам была праігнаравана ўсімі так званымі “дэмсмі” (Інтэрнэт-партал “Свабода”, “Хартыя-97″, “Белсат”, “Эўрарадыё”, “Наша Ніва” ў Беларусі і інш.). Такая пазыцыя таксама зьява характэрная. 14/3/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |